Архівазнаўства
Архівазна́ўства — комплексная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю, арганізацыю, тэорыю і практыку работы архіваў у галіне ўліку, апісання, выкарыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, навуковай арганізацыі працы і эканомікі архіўнай справы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Практычнае архівазнаўства як набор правілаў па захаванні, уліку і выкарыстанні дакументаў існуе з глыбокай старажытнасці. У XVI—XVIII стагоддзях у краінах Заходняй Еўропы склалася «навука пра архівы», якая вызначала іх месца ў дзяржаўным апараце, класіфікацыю дакументаў, іх апісанне і выкарыстанне для практычных мэтаў. З канца XVIII стагоддзя распрацоўваліся пытанні камплектавання, захаванасці з мэтай навуковага выкарыстання дакументаў і экспертызы[1].
Да канца XIX стагоддзя архівазнаўства аформілася ў самастойную навуковую дысцыпліну, з’явіліся нацыянальныя школы архівазнаўства. З пачатку XX стагоддзя ў архівазнаўства ўвайшлі паняцці фондавага прынцыпу класіфікацыі дакументаў, камплектавання архіваў кінафотафонадакументаў і інш.; з сярэдзіны XX стагоддзя выкарыстоўваюцца аўтаматызаваныя сістэмы пошуку дакументальнай інфармацыі. У былым СССР вынікі распрацовак друкавалі ў часопісе «Советские архивы», «Трудах Всесоюзного научно-исследовательского института документоведения и архивного дела» і іншых[1].
Архівазнаўства ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі распрацоўка пытанняў архівазнаўства вядзецца ў Беларускім навукова-даследчым цэнтры дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы і дзяржаўных архівах. Як спецыяльная гістарычная дысцыпліна архівазнаўства выкладаецца на гістарычных факультэтах універсітэтаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 524.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архівазнаўства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 524. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР (руск.). — Мн., 1971.