Архіпелаг Нордэншэльда
| Архіпелаг Нордэншэльда | |
|---|---|
| Характарыстыкі | |
| Колькасць астравоў | 90 |
| Размяшчэнне | |
| 76°45′ пн. ш. 96°00′ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг Нордэншэльда (руск.: Архипелаг Норденшельда), расійскі архіпелаг у паўднёва-ўсходняй частцы Карскага мора, які працягнуўся з захаду на ўсход на 93 км. Уваходзіць у склад Краснаярскага края. Архіпелаг складаецца з 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: астравы Вількіцкага, Усходнія, Літке, Пахтусава, Цыволькі. Адзін з найболей буйных і самы паўночны востраў архіпелага Нордэншэльда — востраў Рускі.
Астравы пераважна складаюцца з вывергнутых парод. У 30-х гг. XX ст. архіпелаг быў даследаваны савецкімі экспедыцыямі на «Седове» і «Таросе». Сваю назвы астравы атрымалі ў гонар Нільса Адольфа Эрыка Нордэншэльда.
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Нордэншэльда архіпелаг» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Нордэншэльда».