Туамоту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архіпелаг Туамоту)
Карта Туамоту
Сцяг Туамоту

Туамоту, Пуамоту — група астравоў у Ціхім акіяне, геаграфічна адносяцца да Палінезіі. Палітычна ўваходзяць у склад Французскай Палінезіі, разам з астравамі Таварыства, паблізу якіх і размешчаныя. Астравы складаюцца з двух град нізінных атолаў. У адміністрацыйным дачыненні падраздзяленне Туамоту-Гамб'е дзеліцца на 17 камун. Населены пераважна паўмоту.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 810 км². Насельніцтва — 15862 чал. (2002). Афіцыйная сталіца — горад Папеэтэ (на Таіці), але на астравах свой галоўны горад — Ротаава.

Клімат трапічны, ападкаў выпадае 1500—2000 мм у год. На вялікіх астравах сустракаюцца панданус і баньян, на малых толькі хмызнякі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 352. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]