Архіп Іванавіч Куінджы
Архіп Іванавіч Куінджы | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 15 (27) студзеня 1842 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 11 (24) ліпеня 1910 (68 гадоў) ці 24 ліпеня 1910[1] (68 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Род дзейнасці: | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы: | |
Вучоба: | |
Мастацкі кірунак: | Realism[d] |
Уплыў на: | Мікалай Канстанцінавіч Рэрых, Vilhelms Purvītis[d], Konstantin Bogaevsky[d] і Evgenij Ivanovic Stolica[d] |
Подпіс: |
![]() |
![]() |
Архіп Іванавіч Куінджы (27 студзеня 1841, Марыупаль — 24 ліпеня 1910) — расійскі жывапісец-пейзажыст. Правадзейны член Пецярбургскай АМ (з 1893).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбугскай АМ (1868). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак 1875-79. Ініцыятар стварэння Таварыства мастакоў (1909; пазней Таварыства імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (прафесар з 1892, з 1894 прафесар-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А.Рылоў, М.Рэрых), адкуль у 1897 годзе звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў Івана Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х гадоў стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сацыяльныя асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найбольш выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх галоўных тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзьве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881). Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901).
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.