Архітэктура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Архітэктура, дойлідства — мастацтва праектавання і ўзвядзення будынкаў альбо комплексаў збудаванняў, якія арганізуюць адкрытую прастору, афармляюць прасторавае асяроддзе для жыцця і дзейнасці чалавека. Пад архітэктурай таксама разумеецца горадабудаўнічае мастацтва, а таксама ландшафтнае дойлідства.

Слова архітэктура паходзіць ад лац.: architectura, якое ў сваю чаргу бярэ пачаткі з грэч.: architektonike.

Архітэктура як від мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Як від мастацтва архітэктура ўваходзіць у сферу духоўнай культуры, эстэтычна фарміруе асяроддзе асобы, выяўляе грамадскія ідэі ў мастацкіх вобразах.

Гістарычнае развіццё грамадства вызначае функцыі і тыпы збудаванняў (будынкі з арганізаванай унутраным прасторай, збудаванні, якія фарміруюць адкрытыя прасторы, ансамблі), тэхнічныя канструктыўныя сістэмы, мастацкі строй архітэктурных збудаванняў.

Па спосабе фарміравання вобразаў архітэктуру адносяць да невыяўленчых (тэктанічных) відах мастацтва, якія карыстаюцца знакамі, што не дапускаюць пазнавання ў вобразах якіх бы там ні было рэальных прадметаў, з'яў, дзеянняў і звернутых непасрэдна да асацыятыўных механізмаў ўспрымання. Эстэтычная адзнака архітэктурнага твора вызначаецца уяўленнем пра яго здольнасці абслугоўваць сваё функцыянальнае прызначэнне.[1]

Па спосабе разгортвання вобразаў архітэктуру адносяць да прасторавых (пластычных) відаў мастацтва, творы якіх:

  • існуюць у прасторы, не змяняючыся і не развіваючыся ў часе;
  • маюць прадметны характар;
  • выконваюцца шляхам апрацоўкі рэчавага матэрыялу;
  • успрымаюцца гледачамі непасрэдна і візуальна.

Выразнымі сродкамі архітэктурнага мастацтва з'яўляюцца кампазіцыя, тэктоніка, маштаб, прапорцыі, рытм, пластыка аб'ёмаў, фактура і колер выкарыстаных матэрыялаў.[2] На эстэтычнае ўздзеянне твораў архітэктуры ў значнай ступені ўплывае канструктыўнае рашэнне. Пабудова павінна не толькі быць трывалай, але і рабіць уражанне трывалай. Калі ствараецца ўражанне недастатковасці матэрыялу, то будынак выглядае няўстойлівым і ненадзейным, аднак назіраемы лішак матэрыялу вырабляе ўражанне празмернага цяжару. Усё гэта выклікае адмоўныя эмоцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А. В. Иконников Архитектура // Большая Советская Энциклопедия. 3-е изд. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Советская Энциклопедия, 1970. — Т. 2. Ангола — Барзас. — С. 296—302.
  2. Архитектура // Большой энциклопедический словарь