Архітэктура Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Змест

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Працяглы перыяд адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці і затрымка кансерватыўных, феадальных па форме палітычных установак істотна запаволілі рух культуры Беларусі і фарміраванне беларускай нацыі. Землі Беларусі стагоддзямі былі ўключаныя ў іншыя дзяржаўна-нацыянальныя ўтварэнні, што значна паўплывала на архітэктурную сітуацыю ў краіне. Ужо ў пачатку XIV стагоддзя землі Беларусі ўваходзяць у склад Вялікага Княства Літоўскага, затым у склад Рэчы Паспалітай.

З канца 18 стагоддзя частка зямель Беларусі падпарадкавана Расійскай імперыі.

Адзначана два магутныя ўздзеянні на мастацкую сітуацыю ў краіне:

Недальнабачнае рашэнне Сталіна аддаць частку зямель Беларусі з горадам Вільня ў склад Літвы пазбавіла краіну значнай долі архітэктурнага здабытку Беларусі готыкі і рэнесансу, якія былі агульным культурным здабыткам літоўскага і беларускага народаў. Да таго ж гэта пазбавіла Беларусь старажытнай гістарычнай сталіцы.

Зараджэнне дойлідства[правіць | правіць зыходнік]

Непоўнасць звестак аб найбольш старажытным перыядзе ў архітэктуры Беларусі абумоўлена адсутнасцю пісьмовых крыніц і недаўгавечнасцю матэрыялаў, які выкарыстоўваліся ў той час. Тым не менш у самых агульных рысах можна прасачыць ход развіцця дойлідства тых часоў[1].

Найбольш ранні перыяд развіцця дойлідства звязаны з узнікненнем гарадзішчаў і селішчаў, што абумоўлена ў сваю чаргу развіццём земляробства і жывёлагадоўлі[1].

Узнікненне гарадзішчаў[правіць | правіць зыходнік]

Большасць гарадзішчаў, умацаваных паселешчаў, размяшчаліся на берагах рэк, мысах або іншых маладаступных месцах. Акрамя натуральных перашкод гарадзішчы звычайна мелі штучныя ўмацаванні, напрыклад, рвы, валы і драўляныя сцены — частакол. Такім чынам гарадзішчы са рвамі і валамі, што маглі дасягаць у вышыню 2,5-3 м, уяўлялі сабой натуральныя крэпасць[1].

Канфігурацыя гарадзішчаў была разнастайнай і залежала перш за ўсё ад рэльефу мясцовасці і абрысу пляцоўкі, аднак найбольш распаўсюджаннай з'яўляецца форма, блізкая да авала. Калі ў ранніх гарадзішчах гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся ў цэнтры, а вакол іх групавалася жыллё, то ў II—III стст. жылая забудова займае ўжо ўсю тэрыторыю гарадзішча[1].

Жыллё[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктуры жылля гэтага перыяду прасочваецца сувязь з матэрыяльнымі патрэбнасцямі і прыроднымі ўмовамі. Першапачаткова адзінымі матэрыяламі для ўзвядзення жылля ва ўсходніх славян былі зямля, гліна і дрэва, выкарыстанне такіх матэрыялаў як камень і цэгла, адносіцца да больш позняга перыяду і звязана з развіццём тэхнікі. Жыллё ў гэты час мае чыста ўтылітарны характар, уздымаючыся да ўзроўня твораў мастацтва значна пазней[1].

Характар жылых пабудоў таксама залежаў ад прыродных умоў і мясцовых відаў будаўнічых матэрыялаў. У паўднёвых раёнах, дзе было мала будаўнічага лесу, шырока выкарыстоўвалася гліна пры стварэнні зямлянак і паўзямлянак. У паўночных раёнах наадварот вызначальную ролю адыграла дрэва. У цэнтральнай частцы сустракаюцца жылыя пабудовы абодвух тыпаў[1].

У ранніх паселішчах пераважае аднакамернае жыллё паўзямляначнага тыпу, паглыбленае ў грунт на 0,3-0,6 м, іх плошча складала каля 12-16 кв. м. Сустракаюцца квадратныя, прамавугольныя, круглыя і авальныя ў плане пабудовы. Уваход меў выгляд выступу каля адной са сцен або на куту. Падобны выгляд мела адкрытае ў Мохаўскім гарадзішчы (Рэчыцкі раён) жыллё слуповай канструкцыі з ачагом, размешчанным у адмысловым паглыбленні, якое прылягае да аднаго з кутоў пабудовы[1][2].

Пазней жыллё паўзямляначнага тыпу змяняецца надземнымі збудаваннямі слупковай канструкцыі(руск.) бел.. Характэрным прыкладам падобнага будаўніцтва з'яўляецца Чаплінскае гарадзішча зарубінецкай культуры (Лоеўскі раён), якое складалася з 25-30 жылых збудаванняў надземнага тыпу памерамі 16-25 кв. м, згрупаваных у цэнтральнай і заходняй частцы, і гаспадарчых пабудоў, што размяшчаліся на паўднёвых і ўсходніх ускраінах гарадзішча. Тэрыторыя гарадзішча 75×65 м была абнесена частаколам з масіўных бярвенняў. Слупы былі пастаўленны на адлегласці 1-2 м адзін ад аднаго і мелі пазы, праз якія прапускаліся гарызантальныя жэрдкі. Такая канструкцыя выкарыстоўвалася і пазней, сплеценыя з прутоў сцены паміж слупамі абмазваліся глінай, як гэта было зроблена ў Гарошкаўскім гарадзішчы (Рэчыцкі раён)[1]. Сцены, магчыма, потым бяліліся. Дахі зарубінецкага жылля былі двухсхільнымі, складзенымі з жэрдак, саломы, чароту і гліны[3][4]. Для абагрэву жытла адным з кутоў ці каля сцяны[5], альбо пасярэдзіне жылля[6] размяшчаліся агнішчы, якія ўяўлялі сабой участак падлогі дыяметрам каля 0,5 м, агароджаны невысокай каменнай або глінянай сцяной[3][4], пазней — глінабітныя печы[7]. У цёплую пару года агонь разводзілі пад адкрытым небам ў ачагах, якія былі выбрукаваны камянямі ці чарапкамі, абмазаны глінай і размяшчаліся непасрэдна каля самога жылля[3][4]. Побач з жыллём таксама размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы[5] цыліндрычнай або звонападобнай формы і складаныя скляпы з землянымі скляпеннямі і прыступкамі. Памеры жылля і наяўнасць ачага сведчаць аб тым, што пабудовы прызначаліся для пражывання вялікай сям'і, якая вяла самастойную гаспадарку[3][4].

У III-II стст. н.э. у Цэнтральнай Беларусі жытло ўяўляла сабой вылікія і выцягнутыя у плане хаты, раздзеленыя на памяшканні плошчай 20-25 кв. м. Падобныя шматкамерныя пабудовы знойдзены на гарадзішчах культуры штрыхаванай керамікі ля вёсак Збаравічы і Лабеншчына (Мінская вобласць)[1].

У II-III стст. н.э. з'яўляюцца шматкамерныя хаты меншых памераў, якое, відавочна, належыла вялікай патрыярхальнай сям'і, унутры якой пачаўся працэс раскладання і вылучэння меншых па колькасці сем'яў[1].

Характэрныя прыклады зрубнага жылля знойдзены ў вёсках Вязынка (Маладзечанскі раён), дзе вялікая хата складалася з трох неаднолькавых памяшканняў плошчай 48, 32, 26 кв. м, якія ўтваралі кампактны план, і Малышкі (Крывіцкі раён), дзе захаваліся сляды чатырох надземных хат памерамі 18×7 м, якія дзяліліся на чатыры аднольнавыя памяшканні з уласнымі ачагамі. Забудова гарадзішча ў Малышках характарызуецца дакладнасцю і пэўнай рэгулярнасцю планіроўкі[1].

Узнікненне селішчаў[правіць | правіць зыходнік]

У IV-V стст. н.э. з развіццём плужнага земляробства(руск.) бел. працягваецца працэс распадзення патрыярхальна-радавых адносін, які характарызуецца ўзнікненнем сельскіх абшчын і пераходам ад родавых сувязей да тэрытарыяльных. Новыя сацыяльна-эканамічныя ўмовы спрыяюць змяненню характара паселішчаў. Так замест гарадзішчаў развіваюцца адкрытыя, неўмацаваныя селішчы. Разам з тым гарадзішчы захоўваюць ролю крэпасці-прыстанішча на выпадак ваенных дзеянняў. Пазней гарадзішчы, які часцей за ўсё размяшчаліся ўнутры буйных селішчаў, пачалі засяляцца знаццю, жрацамі, воінамі і асобнымі рамеснікамі[1].

Адкрытае селішча вакол сцен гарадзішча ля вёскі Хотамель займала плошчу каля аднаго гектара і было шчыльна забудавана радамі паўзямлянкавага жытла, размешчанага ўздоўж знешняга вала у 1-5 м адно ад аднаго. У VIII—X стст. гарадзішча пераўварылася ў паселішча для дружыннікаў з магутнымі кругавымі драўлянымі ўмацаваннямі, што фактычна з'яўляецца пераходам да ранняга феадальнага ўмацавання[1].

Асаблівасцю селішчаў з'яўляюцца вялікія памеры, да 5-7 га і болей, і вялікая колькасць жытла. Так ў селішчы Замкавая гара каля Бягомля знойдзена звыш 300 чатырохвугольных у плане паўзямлянкавых жытлаў плошчай не большай за 15 кв. м, кожнае з якіх было разлічана на адну сям'ю. Далейшае развіццё атрымлівае аднакамерная хата, якая ў VIII-IX стст. становіцца найбольш распаўсюджанай на тэрыторыі Беларусі[1].

Культавыя збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Сярод культавых збудаванняў гэтага перыяду вылучаюцца пахавальныя курганы разнастайных форм і памераў, якія першапачатковы выконвалі ролю калектыўнай радавой пахавальні, але з утварэннем класавага грамадства сталі месцам пахавання выключна князёў і дружыннікаў. У асобных раёнах Падзвіння, Падняпроўя, Панямоння і Пабужжа ў сяр. і ў другой пал. I тысячагоддзя н.э. узнікаюць доўгія і падоўжаныя курганы, першыя з якіх мелі выгляд выла даўжынёй да 80-100 м, шырынёй каля 20 м і вышынёй 2 м, другія не перавышалі 20 м у даўжыню, 10 м у шырыню і 1,5 м у вышыню. У IX ст. гэты тып курганоў быў выцеснены круглымі[1].

Атрымаць звесткі пра іншыя культавыя збудаванні, напрыклад, язычніцкія храмы і свяцілішчы(руск.) бел., пакуль не ўяўляецца магчымым, але можна меркаваць, што яны ідэнтычны збудаванням падобнага тыпу, якія былі знойдзены на тэрыторыі Украіны і Расіі[1].

Старажытнарускі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Сацыяльна-эканамічная змены і рост сіл феадальнага грамадства ў IXXII стст. спрыяюць будаўніцтву і развіццю гарадоў. На захадзе ўсходнеславянскіх зямель унікаюць новыя гарады — Полацк, Віцебск, Менск, Гродна, Орша, Пінск, Бярэсце, Тураў, Браслаў, Ваўкавыск. Звычайна яны ўзводзіліся ў сутоках рэк, якія служылі натуральнымі абарончымі ўмацаваннямі[1][8].

Найбольшае развіццё атрымліваюць у гарадах акрамя ўмацаванняў, культавыя пабудовы і жыллё — усё пераважна з дрэва[8]. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў дзяцінец (крэмль), вакол якога размяшчаліся рамесна-гандлёвы рад — гэты прыём быў традыцыйным для старажытнарускага горадабудаўніцтва[1].

Выява Сафійскага сабора на аверсе манеты «Усяслаў Полацкі», 20 рублёў

З узнікненнем Старажытнарускай дзяржавы са сталіцай у горадзе Кіеў, землі сучаснай Беларусі ўвайшлі ў яе склад.

У канцы X ст. на Русі было прынята хрысціянства, якое спрыяла ўмацаванню феадальных адносін, развіццю дзяржаўнасці, узаемнаму ўплыму з суседнімі краінамі. Сувязь з Візантыяй, адкуль і прыйшло хрысціянства, пакінула значны след у старажытнарускім дойлідстве. Стварэнне манументальных храмаў спрыяла развіццю будаўнічай тэхнікі, мастацкага аздаблення[1], што, нароўні з развіццём гарадоў, стала першапрычынай фарміравання новых кірункаў у дойлідстве, з'явіўся такі тып збудаванняў як каменны крыжова-купальны храм, пабудаваны з тонкай квадратнай цэглы — плінфы. У XXI стст. храмы на беларускіх землях будавалі пераважна майстры, запрошаныя з Візантыі. Закладзены паміж 1044 і 1066 гг. і пабудаваны ён з плінфы ў тэхніцы з так званым схаваным радам Сафійскі сабор у Полацку можна лічыць першым з ліку выдатных культавых збудаванняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У гэтым помніку былі закладзены асноватворныя прынцыпы мясцовай архітэктурнай школы, якія выявіліся ў цэнтрычна-пірамідальнай кампазіцыі архітэктурных форм. Хутчэй за ўсё, такія прынцыпы з'явіліся пад уздзеяннем мясцовых будаўнічых традыцый, якія склаліся яшчэ ў драўляным народным дойлідстве[9].

Для мураванай культавай архітэктуры гэтага перыяду характэрна муроўка сцен са схавным радам, які замазваўся шырокай белай паласой раствору так, каб фасадныя сцены атрымлівалі паласатую двухколерную расфарбоўку. Падобная муроўка таксама сустракаецца і пазней, у перыяд феадальнай раздробленасці[1].

Інтэр'еры храмаў багата ўпрыгожваліся роспісамі, якія да нашага часу амаль не захаваліся[1].

Полацк на гравюры XVI ст.

На мяжы X-XI стст. умацаваны цэнтр Полацка — дзяцінец — быў перанесены на поўдзень да месца ўпадзення Палоты ў Заходнюю Дзвіну. Дзяцінец плошчай 7 га атрымаў назву Верхні замак. Акольны пасад, які зваўся Ніжнім горадам, сфармаваўся паміж дзяцінцам і старым гарадзішчам. Запалоцце або Стары горад развівалася як і пасад. Такім чынам ў Полацка ўтварылася трохчастковая структура плана, дзе дамінуючае становішча заняў дзяцінец. Уздоўж Дзвіны пазней пачала развівацца найбольш буйная частка горада — Вялікі пасад. Да XII ст. плошча горада ўзрасла да 70-80 га[1].

Акрамя асноўнага ўмацавання вакол дзяцінца, кожная частка Полацка мела свае абарончыя збудаванні. У дзяцінцы размяшчаліся Сафійскій сабор, палац князя, жыллё феадалаў, дружыны, заможных рамеснікаў. Жыллёвая забудова фармавалася стыхійна і безсістэмна. Вуліцы пракладваліся паміж хатамі і былі замошчаны бярвеннямі на лагах[1].

Падчас раскопак у Брэсце была выяўлена найстаражытнейшая частка горада — Бярэсце. Сярод іншага захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровыя насцілы і парканы, якія з'яўляюцца характэрнымі для паселішчаў XI-XIII стст. Жытло аднакамернае, зрубнай канструкцыі «абло з астаткам», у плане квадратнае, даўжыня сцен складае ад 3,2 да 4,4 м, у якасці матэрыялу выкарыстаны хвоя і дуб. Пабудовы захаваліся на вышыню 7-12 вянцоў, што дазваляе меркаваць аб аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, форме і памерах дзвярных і аконных праёмаў, дэталях дашчанага даху і інш[1].

Полацкая школа дойлідства[правіць | правіць зыходнік]

Барысаглебская царквы
Пятніцкая царква

На аснове традыцый візантыйскай архітэктуры і пад уплывам форм Полацкага Сафійскага сабора ў XII ст. сфармавалася самабытная Полацкая школа дойлідства[9]. У адрозненне ад Кіева, Полацкая школа захоўвае архітэктурныя традыцыі (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіх лапатак, абхадных галерэй) і рашуча пераглядае сістэму крыжова-купальных будынкаў, набліжаючы іх да вежападобных кампазіцый[8], ствараючы выразныя сілуэты знешніх аб'ёмаў. Падкупальныя прасторы пераносяцца над заходнія пары слупоў. Атрымліваюць распаўсюджанне бесслуповыя цэрквы з адной апсідай і прытворам на захадзе, трохнефавыя чатырох- ці шасціслуповыя храмы, у якіх сваімі памерамі пераважае галоўны неф, а два бакавыя робяцца вузейшымі за яго, т.ч. знадворку вылучаліся тры апсіды або толькі адна, тая, што завяршала галоўны неф. Апсіды ў канцах бакавых нефаў мелі выгляд ніш і змяшчаліся ў тоўшчы ўсходняй сцяны[10]. Унутраная прастора храмаў аздаблялаецца фрэскамі[11].

Найбольш значныя збудаванні Полацкай школы ўяўлялі Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра ў прыгарадзе Полацка, Спаса-Еўфрасіннеўская царква Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, Дабравешчанская царква ў Віцебску[8][9]. Прадстаўлена таксама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску[11].

Гродзенская школа дойлідства[правіць | правіць зыходнік]

Каложская царква — адзіны захаваны помнік чорнарускага дойлідства.

Акрамя Полацкай вылучалася вылучаецца Гродзенская школа дойлідства, што склалася ў XII ст. ў межах Гарадзенскага княства. Пабудовы Гродзенская школа адрозніваліся выкарыстоўваннем у роўнаслаёвай муроўцы з плінфы ўставак з абчасаных, паліраваных валуноў, геаметрычных кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных форм. Для аб'ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невялікая круглая і гранёная форма ўнутраных слупоў. Каб садзейнічаць акустыцы, у верхнія часткі сцен умуроўвалася вялікая кольскасць галаснікоў — керамічных сасудаў, які ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляпшэння акустычных якасцей[8][12]. Структурна яна з'яўляюцца працягам полацкага дойлідства, але ў адносінах да паліхромнага дэкору адрозніваецца большай своеасаблівасцю і можа быць параўнана хіба што з помнікамі еўрапейскай раманікі. У будаўніча-тэхнічных адносінах Гродзенская школа бліжэй усяго да помнікаў Кіева і Валыні, дзе таксама выкарыстоўвалася тэхніка роўнаслаёвай муроўкі[13].

Яскравым узорам Гродзенская школа дойлідства з'яўляецца Барысаглебская царква (Каложская), у ёй адзінай, нягледзячы на значныя страты, захаваліся архітэктурна-будаўнічыя канструкцыі да ўзроўню скляпенняў. Таксама да гэтай школы ў Гродна належаць Ніжняя царква на плошчы Старога замка, Прачысценская царква, княжацкі палац на дзядзінцы, царква ў Ваўкавыску на замчышчы (сяр. XII ст.), храмамі ў Навагрудку, Мінску і інш[11][12]. Сярод дойлідаў вылучаецца адзіны Пётр Міланег.

Абарончае будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Камянецкая вежа, В. Гразноў, 1-я пал. XIX ст.

З канца XII — пач. XIII стагоддзя развіццё манументальнага культавага дойлідства замаруджваецца, на першы план выходзяць абарончыя збудаванні, што абумоўлена павелічэннем пагрозы з боку крыжакоў і татар. Атрымліваюць распаўсюжанне вежы-данжоны, у XIII стагоддзі яны з'яўляюцца ў Камянцы, Тураве, Новагародку, на тэрыторыі Старога замка ў Гродне, на замчышчы старажытнага Бярэсця[8].

Да нашага часу захавалася толькі Камянецкая вежа, выкладзеная з брусковай цэглы. У плане ўяўляе круг дыяметрам 13,6 м, таўшчыня сцен 2,5 м. Пры вышыні 29,4 м вежа мае 5 паверхаў, злучаных лесвіцамі. Выключна абарончае прызначэнне абумовіла адсутнасць якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў[8].

Эпоха Вялікага Княства Літоўскага (XIV—XVI стст.)[правіць | правіць зыходнік]

З другой паловы XIII — пач. XIV ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства[9], адбылася творчая перапрацоўка ўсходнеславянскіх і візантыйскіх традыцый[14]. Асаблівасці архітэктуры гэтага часу вызначаліся сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пашырэнне і развіццё новых традыцый працягвалася на тэрыторыі Беларусі і Украіны, а таксама яны інтэнсіўна пранікалі на землі, заселеныя балтамі, дзе бурна развіваліся гарады і ўзнік феномен новай гарадской культуры. На праваслаўных і язычніцкіх землях княства апрача храмаў ўзнікаюць шматлікія манастыры і каталіцкія кляштары. Найважнейшым і найбольш даступным матэрыялам для будаўніцтва заставалася дрэва. З яго ўзводзіліся не толькі жылыя збудаванні, але і замкі, палацы, храмы, кляштары. Нароўні з гэтым развівалася і каменнае дойлідства[9].

Грамадзянская архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пасля знікнення пагрозы з боку крыжакоў у выніку іх паражэння ў Грунвальдскай бітвы, гарадская культура канчаткова стала фарміравацца як неад'емная частка заходнееўрапейскай цывілізацыі. У гэты час пашыралася магдэбургскае права, таму адмістрацыйны цэнтр горада паступова перамясціўся на рыначную плошчу, дзе ставілі ратушу (Віцебск, Чачэрск, Слонім, Мінск і інш.), часам ў комплексе з гандлёвымі радамі Нясвіж). Для гэтага часу характэрна з'яўленне мястэчкаў як прамежкавай формы паселішчаў паміж горадам і вялікай вёскай. Пры мястэчках будаваліся мураваныя замкі тыпу кастэляў, напрыклад замкі ў Крэве і Лідзе[14].

Культавая архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У XIV — XV стст. на тэрыторыі Беларусі захоўваліся найважнейшыя рысы дойлідства заходніх зямель Русі XI-XIII стст.[9], але пасля Крэўскай уніі 1385 на тэрыторыю ВКЛ пачалі пранікаць і пашырацца традыцыі каталіцкай культуры, асяродкам якой у XIV — пач. XVII ст. становяцца Віцебск, Мсціслаў, Орша і Смаленск[14]. Змяняецца кірунак развіцця архітэктуры, што было звязана з дасягненнямі ў тэхніцы будаўніцтва і пэўным пераасэнсаваннем форм заходнееўрапейскай архітэктуры — готыкі і рэнесансу, а пачынаючы з канца XIV ст., і барока. Храмы Беларусі XIV-XV стст. адрозніваліся ад крыжова-купальных старажытнарускіх збудаванняў у канструктыўным стаўленні, а таксама тым, што ў большасці выпадкаў уяўлялі сабою тып зальнай базілікі[9]. На тэрыторыі сучаснай заходняй і цэнтральнай Беларусі ў месцах кампактнага рассялення яўрэяў і татар у XIV-XV стст. з'яўляюцца першыя драўляныя сінагогі і мячэці[14].

Пры ўзаемадзеянні традыцый мясцовага абароннага дойлідства з візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам[9] у першай палове XVI ст. сфарміраваўся самабытны 4-х вежавы тып праваслаўнага храма з абарончай функцыяй, які прадстаўлены Мураванкаўскай, Сынкавіцкай, Супрасльскай цэрквамі-крэпасцямі і Мікалаеўскім саборам у Берасці. Іх стыль, які ўвабраў у сябе рысы цэнтральнаеўрапейскай готыкі[9], вызначаецца як беларуская готыка[15]. Акрамя крыжова-купальных, у гэты перыяд узводзяцца базілікальныя будынкі, назіраецца таксама спалучэнне гэтых двух тыпаў храмаў[8]. Да беларускай готыкі таксама адносіцца некалькі найстаражытнейшых каменныя бязвежавых культавых збудаванняў канца XV — пачатку XVI ст.: Уселюбскі касцёл, Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Наваградская Барысаглебская царква[9].

Масіўны аб'ём аднага з найбольш ранніх храмаў Траецкага касцёла ў Ішкалдзі складаецца з дзвюх частак: асноўнай прасторы, падзеленай на тры нефы гранёнымі слупамі, і вялікай пяціграннай апсіды. Касцёл, у адрознене ад больш позніх прыкладаў, яшчэ бязвежавы, экстэр'ер вызначаецца лаканізмам і стрыманасцю, храм стварае ўражанне суцэльнага маналіту, са злітых ў адзінае розных архітэктурных элементай: шчыта, контрфорсаў, выцягнутых акон, стромкага двухсхільнага даху. Аздабленне таксама адрозніваецца сваёй сціпласцю, мудрагелісты малюнак перакрыццяў надае ўнутранай прасторы лёгкасць і рух уверх[8].


У сярэдзіне XVI ст. з распаўсюджаннем ідэй Рэфармацыі пачалося актыўнае будаўніцтва пратэстанцкіх храмаў, т.зв. кальвінскіх зборах, якія таксама былі прыстасаваны да абаронных патрэб. Добрым прыкладам такога храма з'яўлялася Кальвінскі збор у Заслаўі, узведзены ў сярэдзіне XVI ст[9].

Рэфармацкія храмы маюць своеасаблівую архітэктуру і значна адрозніваюцца ад касцёлаў і праваслаўных цэркваў. З апошнімі іх з апошнімі некаторыя рысы планаў і агульны абаронны характар[9]. Для збораў характэрны адзін неф, вежа над галоўным уваходам, асобныя ўмацаванні: земляныя валы і бастыёны[8].

У другой палове XVI ст. у беларускай архітэктуры ўсё больш пачынаюць выяўляцца рысы рэнесансу. Прыкладам спалучэння гатычнай і рэнесанснай архітэктуры з'яўляецца Троіцкі касцёл у Чарнаўчыцах[9].

Абарончыя збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад тыпу матэрыялаў замкавае дойлідства можна падзяліць на драўлянае і каменнае, часта камень і дрэва дапаўнялі адзін аднаго ў адным умацаванні. Драўляныя крапасныя збудаванні да нашага часу не захаваліся. Некаторае ўяўленне пра іх даюць вопісы маёмасці — інвентары і старыя выявы[15].

Медніцкі замак на літоўскай манеце (2006 г.).

Інтэнсіўнае замкавае будаўніцтва ў XIVXVI стст. было прадыктавана знешнім і ўнутраным становішчам у Вялікім Княстве Літоўскім[8]. Цэнтры буйных удзельных княстваў, такія як Полацк, Мінск, Віцебск, Гродна, Навагрудак, ужо мелі добрыя ўмацаванні, аднаўленне і рэканструкція якіх ускладалася на ўсіх жыхароў горада (т.з. замкавая павіннасць). Вакол дзядзінца з жылымі, гаспадарчымі і культавымі збудаваннямі размяшчаліся пасады. Для пыватнаўласніцкіх гарадоў характэрна вынясенне замка за межы паселішча. Умацаванні ўзводзіліся на штучных пляцоўках з улікам стратэгічнай неабходнасці абараніць ад нападаў ворагаў не толькі асобны горад, але і дзяржаву увогуле.

Від на Лідскі замак зверху

У XIV ст. з'явіліся цалкам мураваныя замкі-кастэлі, квадратныя ў плане з вежай-данжонам (Крэва, Ліда, Трокі, Меднікі)[15]. Для Лідскага замка, узведзенага ў 1320-я гады на насыпе ў сутоцы Лідзеі і Каменкі, характэрна дыяганальнае размяшчэнне веж і высокія сцены, які ўтваралі трохі скошаны чатырохвугольны двор. Крэўскі замак, узведзены ў 1330-я на штучным поплаве ў даліне ракі Крывянкі, паўтараў канструкцыйнае вырашэнне Лідскага, але адрозніваўся тым, што адна з веж выступала за перыметр сцяны, што надавала ўмацаванню больш фартыфікацыйных магчымасцей[8].

Навагрудскі замак. Рэканструкцыя В.Сташчанюка

У XIVXVI стст. вядзецца будаўніцтва ўмацаванняў на цяжкадаступных для ворага месцах, пагорках, узвышшах, у сутоках рэк. Узвядзенне дадатковых перашкод, накшталт валоў і рвоў, забяспечвала непрыступнасць замка[8].


Адным з самых буйных і старажытных комплексаў падобнага роду з'яўляецца Навагрудскі замак, які меў сем вежаў — Шчытоўка, Касцельная, Малая брама, Пасадская, Дазорца, Калодзежная, Меская. З паўднёва-заходняга боку замак атачала сістэма рвоў і валоў. За сценамі знаходзіўся шэраг жылых і гаспадарчых пабудоў, храм і княжацкі палац, што тлумачыцца выкарыстаннем комплексу як рэзідэнцыі[8].

Гродзенскі замак Вітаўта — яшчэ адзін значны комплекс таго часу. Складаўся з пяці вежаў і палаца, якія размяшчаліся па перыметры трохвугольнай пляцоўкі Замкавай гары, вышыня якой дасягала 30 м і з'яўлялася натуральным умацаваннем. Самая вялікая вежа-данжон была круглая ў плане, а астатнія чатыры — квадратныя. Палац зліваўся са сцяной, вокны былі падобныя на бойніцы. Паступова яго абарончая роля памяншаецца і ў XVI ст. ён перабудўваецца італьянскім архітэктарам Скота ў рэнесансную каралеўскую рэзідэнцыю Стэфана Баторыя. Падчас рэканструкцыі разабраны шэраг пабудоў і веж, у тым ліку стары данжон[8].

Эпоха Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.)[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё беларускага дойлідства ў XVII ст. адбываецца пад уздзеяннем стылю барока, што абумоўлена палітычнымі і эканамічнымі працэсамі ў Рэчы Паспалітай, пашырэннем зносін з краінамі Заходняй Еўропы. Новы стыль адпавядаў агульнаму працэсу ўскладнення ўяўленняў чалавека аб прыродзе, яго уласным месцы і ролі. Для барока характэрна зліццё заходнееўрапейскіх і нацыянальных традыцый. Асаблівы ўздым барочнага будаўніцтва прыпадае на сяр. XVII — сяр. XVIII ст[8].

У XVII ст. працягваецца развіццё і рост беларускіх гарадоў, але змяняецца іх характар забудовы. Значнымі гарадамі з насельніцтвам звыш 10 тыс. чалавек з'яўляюцца Берасце, Слуцк, Полацк, Віцебск, Магілёў, а таксама Навагрудак, Менск, Гродна, Орша, Быхаў і Мсціслаў. Адначасова ўзводзяцца і гарадскія ўмацаванні, галоўным чынам земляныя валы з курцінамі і бастыёнамі[8]. Асноўным архітэктурна-планіровачным ядром гарадоў становяцца гандлёвыя плошчы, на якіх размяшчаюцца ратушы — сімвалы гарадскога самакіравання, гандлёвыя рады, культавыя збудаванні.

Абарончае будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Абарончае будаўніцтва ў XVII ст. паранейшаму захоўвае важнае месца. Работа на тэрыторыі некаторых галандскіх майстроў, напрыклад, Ван Лаера, Нонхарта, Ван Дадэна, Голанда, Валона, абумовіла значны ўплыў нідэрландскай рэнесанскай архітэктуры на замкавае будаўніцтва ў Рэчы Паспалітай. Звыклыя для іх прыёмы і сродкі, у прыватнасці выкарыстанне земляных валоў і рвоў, дазволілі сканцэнтраваць асноўную ўвагу на самі будынкі, часткова пазбавіўшы іх мастацкае вырашэнне суровых крапасных рыс[8].

Гальшанскі замак ўзведзены ў першай палове XVII ст. Па сваёй кампазіцыі нагадваў Мірскі замак: прамавугольны двор памерамі 88,6×95,6 м быў акружаны жылымі карпусамі і шасцю вежамі, дзе акрамя жылля размяшчаліся і гаспадарчыя памяшканні. Сціплае аздабленне адрознівалася аднак ад падобных, але больш суровых пабудоў XIV—XVI ст[8].

Прыкладана ў той жа час узнік і Смалянскі замак (Белы Ковель), узведзенны ў нізкім, забалочаным месцы на высокім земляным насыпе, які атачаў роў. Унутраны прамавугольны двор памерамі 100×200 м утвораны трох- і чатырохпавярховымі карпусамі і шмат'яруснымі гранёнымі вежамі. Аздабленне падобна да комплексу ў Гальшанах і набліжае яго да палацавых пабудоў[8].

Замак у Любчы таксама першай паловы XVII ст. размяшчаўся на ўзгорку каля Нёмана, квадратная ў плане пляцоўка, акружаная мураванымі сценамі, з трох бакоў атачаў штучны канал. Замак меў чатыры вежы: тры чатырохгранныя, завершаныя шатрамі, і праязную вежу-браму. З боку ракі паміж дзвюма вежамі размяшчаўся палац. У формах кампазіцыі веж заўважны ўплыў драўлянага абарончага дойлідства, але сам замак ужо страціў манументальны выгляд крэпасцей[8].

Прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Магнацкія рэзідэнцыі і фальваркі, якія ўзнікалі ў гэты перыяд, з'яўляліся адначасова і буйнымі горадабудаўнічымі комплексамі і размяшчаліся ў жывапісных месцах ля вадаёмаў, вакол сядзібы разбіваліся паркі і сады. Маётнткі складаліся з двара з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі і фальварка, які ўключаў жыллё аканома, прыслугі і рамеснікаў, складскія пабудовы, напрыклад, свіраны і лямусы, бровары, сыраварні, гумны, стадолы, токі, адрыны, пуні[8].

Дом-крэпасць у Гайцюнішках узведзены ў 1613 годзе (арх. Нонхарт) і з'яўляецца прыкладам арганічнага спалучэння жылёвых і абарончых функцыў у дадзены перыяд. Двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам, чатыры вуглы фланкіруюць круглыя абарончыя вежы з шатровымі дахамі. Архітэктурнае вырашэнне будуецца на кантрасце асобных аб'ёмаў і вялікіх плоскасцей, звонку дэкор адсутнічае[8].

Культавае будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы

Нягледзячы на сваю спецыфіку, культавае будаўніцтва ў гэты перыяд непасрэдна звязана з грамадзянскай архітэктурай, што праявілася ў будаўніцтве манастыроў, кляштароў і калегіумаў, для якіх яшчэ характэрны абарончыя рысы. Карпусы ўтваралі замкнёны ўнутраны двор, вакол якога групаваліся розныя па прызначэнню памяшканні: келлі, бібліятэка, класы, лабараторыі, трапезная, кухня, аптэка, шпіталь. З аднаго боку мог прымыкаць касцёл[8]. Менавіта так быў вырашаны Нясвіжскі езуіцкі калегіум і касцёл Божага Цела пры ім (арх. Я. М. Бернардоні, 1587—1593 гг.) — першае збудаванне на Беларусі ў стылі барока, якое у агульных рысах паўтарала рымскі храм Іль Джэзу (арх. Д. Віньёла і Д. Порта, 1568—1854)[9]. Нясвіжскі касцёл уяўляў сабой трохнефную базіліку з адной паўцыркульнай выцягнутай апсідай. Сярэдні неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з люнетамі, бакавыя нефы — крыжовымі. Нагрузку сцен цэнтральнага нефа прымаюць шэсць масіўных слупоў з аркамі. Езуіцкі касцёл меў уласцівы для італьянскага барока бязвежавы галоўны фасад, на якім канцэнтравліся асноўныя сродкі выразнасці. Двух'ярусная кампазіцыя мае выразнае чляненне па вертыкалі і гарызанталі[8].

План брыгіцкага кляштара ў Гродна

Падобныя прынцыпы планіроўкі былі закладзены ў Пінскім (1631—1639 гг.) і Бабруйскім езуіцкіх калегіумах. Яны ж былі паўтораны ў гродзенскіх кляштарных комлексах бернардзінцаў, брыгітак і францысканцаў[8].

Культавае будаўніцтва пачатку XVII ст. адрозніваецца стылявой рознахарактарнасцю з перавагай таго ці іншага архітэктурнага стылю. У касцёле Св. Мікалая ў Міры (1599—1605 гг.) спалучыліся рысы італьянскага барока, што абумовіла выцягнутасць плана і наяўнасць трансепта, і самабытнае вырашэнне фасада масіўнай шмат'яруснай готыка-рэнесанснай вежай, з двух бакоў да якой прымыкаюць невялікія круглыя бакавыя вежы, што кампазіцыйна завяршаюць бакавыя нефы. Падобные вырашэнне раней было выкарстана ў аднанефным фарным касцёле ў Гродна, т.зв. Фары Вітаўта (арх. А. Дзікрап, 1579—1856 гг.)[8].

Запазычаныя з Італіі архітэктурныя формы яшчэ доўга спалучаліся ў мясцовым дойлідстве з элементамі готыкі і рэнесансу[9]. Так у пачатку XVII ст. працягваецца будаўніцтва храмаў готыка-рэнесанснага тыпу, напрыклад, касцёл бернардзінцаў у Слоніме (1645—1671 гг.) або касцёл кармелітаў у Ружанах (1615—1617 гг.), які ўяўляе сабой аднанефную базіліку з ніжэйшай за асноўны аб'ём паўкруглай абсідай, а над уваходам узвышаецца чатырох'ярусная васьмігранная вежа[8].

Абвастрэнне рэлігійна-палітычнай барацьбы ў першай палове XVII ст., суперніцтва паміж уніятамі, каталікамі і праваслаўнымі прывяло ў сферы культавага будаўніцтва да выкарыстання найбольш выразных архітэктурных сродкаў барока і сінтэзу іх з мясцовымі будаўнічымі прыёмамі. Як вынік на працягу XVIIXVIII стст. сфармавалася своеасаблівая архітэктурна-мастацкая сістэма беларускага барока, асноўнай базай для развіцця якога з'явілася культавая архітэктура[9].

Абмерны чарцёж езуіцкага касцёла ў Віцебску да перабудовы ў царкву

У першая палова XVII ст., у перыяд ранняга барока, архітэктура фасадаў культавых будынкаў мела невялікі набор дэкаратыўных элементаў[9]. У гэты час шмат будуецца бязвежавых трохнефных базілік, якія ў адрозненне ад нясвіжскага Фарнага касцёла не маюць трансэпта: касцёл дамініканцаў у Мінску (1605 г.), францысканцаў у Гальшанах (1618 г.), дамініканцаў у Навагрудку (1617—1624 гг.), францысканцаў у Гродне (1635 г.), бернардзінцаў у Друі (1643 г.)[8].

Брыгіцкі касцёл у Гродне

Эпоха сталага і позняга барока, якая прыпадае на другую палову XVII — 80-я гг. XVIII ст., адзначаецца дзяленне фасадаў, увядзенне ляпніны, архітэктурныя дэталі становяцца лёгкімі і вытанчанымі[9], безвежавыя базілікі змяняюць дзвюхвежавыя, якія становяцца найбольш характэрнымі для беларускага барока. Падобны варыянт таксама шырока выкарыстоўваўся ў культавай архітэктуры Венгрыі, Славакіі і Польшчы, але вытокі дзвухвежавасці храмаў на Беларусі ўзыходзяць да абарончых збудаванняў беларускай готыкі. Вежы падтрымлівалі дынаміку мас, уласцівую для новага стылю і акцэнтуюць увагу гледачоў на галоўным фасадзе. Паступова дзвюхвежавы фасад-куліса, як самастойны трохвымерны аб'ём, засланіў сабой агульную кампазіцыю збудавання. Падобнае рашэнне бачна і ў архітэктуры брыгіцкага касцёла ў Гродне (1642—1651 гг.), дзе паўкруглая апсіда зліваецца ў адзіны аб'ём з нефам. Фасад вырашаны ў выглядзе вузкага дзвюхвежавага аб'ёму з пяцічасткавым чляненнем, уласцівым для барочнай архітэктуры. Вежы маюць адзін ярус і не ўзвышаюцца над франтонам. Падобнае рашэнне маюць і касцёлы дамініканцаў у Стоўбцах (1612—1640), бернардзінак ў Мінску (1633—1642)[8].

Адным з культавых збудаванняў гэтага перыяду з'яўляецца, напрыклад, касцёл Св. Іосіфа пры калегіуме езуітаў у Віцебску (1716 г.). Шырока выкарыстоўваюцца ў сярэдзіне XVIII ст. дэкаратыўныя матывы ракако[9].

Уніяцкія храмы[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурна-мастацкая сістэма позняга барока ў манументальным дойлідстве Вялікага Княства Літоўскага атрымала ў мастацтвазнаўстве назву віленскага барока. Яго рысы найбольш ярка адлюстраваліся ў культавых збудаваннях уніятаў, напрыклад, ва ўзведзеным на падмурках зруйнавага праваслаўнага храма Полацкім Сафійскім саборы (арх. І. К. Глаўбіц, 1738—1760 гг.), Петрапаўлаўскіх цэрквах і манастырах базыльян у Беразвеччы (арх. І. К. Глаўбіц[Удакладніць!], 1756—1779 гг.) і Барунах (1747—1754 гг.), Свята-Пакроўскай царкве і манастыры базыльян у Талачыне (1769—1779 гг.), Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы ў Жыровічах (1769 г.), Васкрасенская царква ў Віцебску (1772 г.) і іншыя[9].

Праваслаўныя храмы[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўныя храмы XVIIXVIII стст. вельмі разнастайныя па сваёй архітэктуры, пры гэтым як каменным, так і драўляным іх узорам уласцівы агульныя планавыя і кампазіцыйныя рашэнні. Крыжова-купальныя каменныя цэрквы былі асноўным тыпам манументальных праваслаўных храмаў Беларусі XVII—XVIII стст. Нароўні з імі будаваліся і цэрквы бескупальныя, якія ўяўлялі сабой базіліку. Пабудаваная ў 1612 г. Петрапаўлаўская, ці Екацярынінская царква ў Мінску з'яўляецца найбольш ранняй пабудовай гэтага тыпу[9].

Драўляныя храмы[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская традыцыя будаўніцтва драўляных цэркваў у XVIIXVIII стст. адрознівалася ад традыцыі, напрыклад, Рускай Поўначы. Для апошняй характэрныя збудаванні са зрубамі рознай вышыні і асобным пакрыццём кожнага зруба, найчасцей у выглядзе высокага шатра. У Вялікім Княстве Літоўскім часцей ставілі храмы базілікальнага кшталту — з падоўжанай кампаноўкай частак-зрубаў аднолькавай вышыні пад агульным высокім кроквавым дахам. Мастацкую выразнасць храму надавалі вежы і купалы, запазычаныя ў барочнага мураванага дойлідства, што панавала ў той час у заходнім хрысціянскім свеце. Такі перанос стылю ў традыцыйнае драўлянае дойлідства надавала храмам этнічны каларыт, утварала нацыянальную беларускую разнавіднасць барока[16].

Драўляная Юр'еўская царква ў Валавелі ўяўляе сабой узор беларускага барока XVII—XVIII стст., здымак пач. XX ст.

На галоўным фасадзе драўлянага беларускага храма звычайна ставілі дзве вежы, накшталт мураваных барочных базілік. Найбольш пашыранымі былі вежы квадратнай формы (чацверыкі), накрытыя невысокімі, у параўнанні з расійскімі, шатрамі, якія зваліся «каўпакамі». Іх вышыня была звычайна роўнай палове дыяганалі асновы, што рабіла іх візуальна статычнымі[16].

Больш позняй формай завяршэння вежаў храмаў эпохі барока, пачынаючы з сярэдзіны XVIII ст., сталі фігурныя грушападобныя гранёныя купалы-банькі. Банькі рабілі шмат'яруснымі, на васьмігранных і шасцігранных шыйках, што стварала кантрасныя светлаценевыя эфекты[16].

Сінагогі[правіць | правіць зыходнік]

Вялікую групу культавых будынкаў Беларусі складаюць сінагогі, якія будаваліся пераважна ў XVII—XVIII стст. У той час Рэч Паспалітая ў сілу шэрага гістарычных прычын стала адной з найбольш населеных яўрэямі краін Еўропы, большасць з якіх імігрыравала на беларускія тэрыторыі з захаду[1].

Паколькі яўрэі складалі значную частку насельніцтва гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага, сінагогі з'яўляліся даволі распаўсюджаным тыпам рэлігійных будынкаў[17]. Памер і размяшчэнне сінагог, якія з'яўляліся цэнтрамі рэлігійнага і грамадскага жыцца яўрэйскіх абшчын, былі рознымі. У каралеўскіх гарадах, напрыклад, Гродна, каталіцкае духавенства дзеля зніжэння «канкурэнцыі» паміж храмамі розных канфесій прадпісвала ўзвядзенне сінагог не вельмі высокімі і без веж. У малых гарадых падобных забаронаў звычайна не трымаліся, таму там сінагогі маглі ўзвышацца над звычайнай жылой забудовай нароўні з хрысціянскімі храмамі ці ратушай[1].

Сінагогі, як і храмы іншых канфесій, адрозніваюцца разнастайнасцю планіровачных і аб'ёмна-прасторавых рашэнняў. Аднак найбольш папулярнай і рацыянальнай, улічваючы функцыю сінагог не толькі як культавых збудаванняў, але і як месцаў дыскусій і судзебных пасяджэнняў, з'яўлялася цэнтрычная кампазіцыя з бімай. Апошнюю атачалі чатыры слупы, якія адначасова з'яўляліся канструктыўнай часткай збудавання, на якія абапіраліся цыліндрычныя і крыжовыя скляпенні, што ўтваралі дзевяціпольную сістэму скляпенняў[1].

Гэтак у мураваным сінагагальным дойлідстве XVII ст. сустракаюцца выключна цэнтрычныя збудаванні, якія паўтараюцца і XVIII ст., набываючы барочнае дэкаратыўнае аздабленне (Друя). Каменныя сінагогі ў Пінску (1640 г.), Слоніме (1642 г.) і Навагрудку (1648 г.) уяўляюць даволі высокія, але кампактныя цэнтральныя аб'ёмы з заламі, да якіх з трох або чатырох бакоў прымыкаюць нізкія памяшканні. Пінская сінагога мела характэрны для свецкіх пабудоў атык, які атачаў невысокі чатырохсхільны дах, Слонімская наадварот мела высокі дах з высокімі барочнымі шчытом па тарцах[1].

Крапасны выгляд надае сінагозе ў Старым Быхаве (пач. XVII ст.) круглая вуглавая вежа. Аб абарончым характары пабудовы сведчаць разбіўка акон на значнай вышыні і наяўнасць байніц ў атыкавым ярусе. Можна выказаць здагадку, што ёй у сістэме ўмацаванняў горада адводзілася пэўная роля[1].

У канцы XVIII ст. назіраецца адыход ад традыцыйнага тыпу мураваных сінагог. Вонкавае аблічча набывае рысы, уласцівыя для свецкіх пабудоў, у планіроўцы страчваюцца адметныя рысы, характэрныя для гэтага тыпу пабудоў. Так, у Столінскай сінагозе (кан. XVII ст.) адсутнічае біма, знікае выразнасць цэнтрычнай кампазіцыі. Фасад падзелены на два ярусы, верхні аздоблены пілястрамі і завершаны трохвугольным франтонам, дзякуючы чаму архітэктура храма пераклікаецца з палацавымі пабудовамі таго часу[1].

Мураваная сінагога ў Клецку (Іўе і інш.) кан. XVIII ст. архітэктурай свайго фасада ўжо нагадвае жыллё заможнага мяшчанства[1].

Асабліва развіта было будаўніцтва драўляных сінагог, напрыклад, у Высокім, Кажан-Гарадку, Гродне, Волпе, Сапоцкіне, Нароўлі і інш[9]. Нажаль, не захавалася прыкладаў драўляных сінагог, якія ў адрозненне ад каменных былі больш традыцыйнымі і кансерватыўнымі.

Мячэці[правіць | правіць зыходнік]

У шматлікіх мястэчках цэнтральнага і паўночна-заходняга рэгіёнаў Беларусі сярод культавых збудаванняў меліся таксама татарскія мячэці. Да 1795 г. на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага налічвалася 23 мячэці і яшчэ 65 татарскіх малельных дамоў[9].


У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XVIII ст. стыль барока змяніўся класіцызмам. Для яго развіцця на Беларусі характэрна аб'яднанне як заходнееўрапейскага, так і рускага кірункаў з мясцовымі мастацкімі традыцыямі. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа, творчасць рускіх архітэктараў: М. Львова, В. Стасава, А. Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка[18].

Класіцызм не быў адзіным архітэктурным кірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка — архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830-40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, прымяненне яна знайшла ў культавых збудаваннях і англійскім пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах[18].

Горадабудаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

План Чавусаў, 1839

У адрозненні ад сярэдневяковай хаатычнай забудовы, горад разглядаўся як цэласная, строга спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізму і класічных ідэалаў. У гэты час забудова гарадоў і мястэчак Беларусі прымае рэгулярны і тыпавы характар. У старых гарадах Беларусі — Мінску, Віцебску, Полацку і інш. вялося ўпарадкаванне вулічнай сеткі, узбуйняліся кварталы, ствараліся новыя плошчы. У гэтых гарадах праекцыйны цэнтр звычайна сумяшчаўся з гістарычна склаўшымся ансамблем горада. Архітэктура цэнтра беларускіх гарадоў вызначалася як новай забудовай, так і манументальнай архітэктурай XVII-XVIII стст., галоўным чынам манастырамі, касцёламі, калегіумамі, што прыдавала цэнтрам некаторую сваеасаблівасць. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціславе, Чавусах[18].

Грамадская архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасцю горадабудаўніцтва гэтага часу было развіццё ансамблевай забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай плошчы акрамя сабораў узводзіліся дзяржаўныя ўстановы і гандлёвыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі[18].

Палацавае будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У палацава-сядзібным будаўніцтве Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З'явіўся новы тып палаца — цэнтрычнае кампактнае збудаванне з купалам, у кампазіцыі з якім часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага дома быў манументальны порцік. Сярод выдатных помнікаў гэтага тыпу Гомельскі палац графа М. Румянцава, палацы віцебскага генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне[18].

Культавае будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да выдатных помнікаў гэтага перыяду адносяцца культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і Шчучыне[18].

У першай палове XIX ст. у культавых пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца ўплыў старажытнарускай архітэктурнай культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў двух кірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых цэркваў па праектам Сінода і прыватных асоб. Найбольшага росквіту стыль дасягнуў у другой палове XIX — пачатку XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва цэркваў-«мураўёвак» за дзяржаўны кошт[18].

Архітэктура другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст.[правіць | правіць зыходнік]

Гэты перыяд адметны з'яўленнем на Беларусі стылю класіцызму, які ўзнік і развіваўся пад уплывам ідэй Асветніцтва, а з XIX ст. — і пад уплывам рамантызму. Ён пашыраны практычна ва ўсіх сферах архітэктуры і горадабудаўніцтва і характарызуецца выкарыстаннем дасягненняў антычнай класікі Грэцыі і Рыма. Асноўны ўклад у архітэктуру класіцызму зрабілі дойліды-прафесіяналы, выпускнікі вышэйшых навуч. устаноў мастацтваў Вільні, Варшавы, Полацка, Пецярбурга, Рыма, Парыжа. Заказчыкамі былі пераважна імператарскія і каралеўскія двары, а таксама дзяржава, дваранства і шляхта. Вылучаюць некалькі кірункаў класіцызму[19]: барочны, строгі стыль, паладыянства, ампір, рацыянальны і неарэнесансавы. Асобныя элементы гэтага стылю выявіліся ўжо ў познабарочным дойлідстве пачатку XVIII ст. пад уплывам ідэалогіі асветнага сарматызму, калі ў архітэктуру палацаў Радзівілаў у Нясвіжы і Сапегаў у Высокім уключаліся антычныя порцікі як знак рымскага паходжання іх уладальнікаў[20].

Станаўленне класіцызму адносіцца да 17601790-х гг., калі яго стылістыка развівалася ад барочнага класіцызму да строгага стылю. На беларускіх землях, што уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, пабудовы барочнага класіцызму звязаны з заказамі каралеўскага двара і магнатаў, уплывам Берліна і Варшавы, дзейнасцю архітэктараў Дж. Сакі, Я. С. Бекера і К. Шыльдгаўза. Да іх належаць комплексы мануфактур у Ласосне (каля Гродна), каралеўскія палацы ў Станіславове, Аўгустове і Панямуні (у наваколлі Гродна); перабудова А. Сапегам свайго палаца, будаўніцтва уніяцкай царквы, манастыра і карчмы ў Ружанах; «Акадэмія» ў Дзярэчыне, палац І. Храптовіча і касцёл у Шчорсах, палац Ю. Валовіча ў Свяцку, ратуша ў Віцебску (1775)[20].

З 1780-х г. пад уплывам віленскай архітэктуры дзякуючы творчасці К. Спампані і Я. Падчашынскага з'яўляюцца пабудовы строгага стылю: сядзібныя дамы ў Сёмкаве, Беніцы, Кухцічах, Радзівілімонтах, Гародні, касцёл у Жырмунах[20].

Палац П. А. Румянцава на палатне М. Залескага (XIX стагоддзе)

На ўсходніх землях Беларусі, што уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, асновай развіцця класіцызму стала перабудова беларускіх гарадоў паводле планаў, зацверджаных у Пецярбургу ў 1778 годзе. Гарады набывалі пераважна прамавугольную сетку кварталаў, прамыя вуліцы, плошчы набылі выразныя геаметрычныя абрысы. Многія павятовыя гарады (Клімавічы, Беліца, Бабінавічы, Гарадок, Веліж і інш.) ствараліся з выкарыстаннем «ідэальных» сіметрычных планіровачных схем прамавугольнага ці квадратнага абрысу. У іх цэнтр, частцы паводле праектаў архітэктараў І. Зігфрыдана і І. Зэйдэля ў стылі барочнага класіцызму узводзілі будынкі новай адміністрацыі — губернскія і павятовыя дзяржаўныя ўстановы, дамы губернатараў і віцэ-губернатараў, урачэбных упраў, судоў[20].

Пабудовы строгага стылю ствараліся з 1780-х гг. па указах Кацярыны II (Іосіфаўскі сабор і будынак семінарыі ў Магілёве, арх. М. Львоў; корпус келляў і царквы Богаяўленскага манастыра ў Полацку, арх. Дж. Кварэнгі) і для расійскіх вяльмож (касцёл і З царквы ў Чачэрску, царква ў Прапойску, палацы П. А. Румянцава ў Гомелі, Р. А. Пацёмкіна ў Крычаве, абодва арх. І. Староў) у іх новых беларускіх маёнтках[20].

Бабруйская крэпасць. XIX ст.
Будынак Свіслацкай гімназіі. 1880

Перыяд вышэйшага ўзроўню класіцызму ахоплівае 18001820-я гг., характарызуецца пранікненнем стылю ва ўсё сферы дойлідства і стылістычным развіццём ад строгага стылю да ампіру. Гарады цэнтральных і заходніх зямель Беларусі набылі рэгулярную планіроўку, у большай ступені падпарадкоўваліся умовам мясцовасці (планы Мінска, Слуцка, Барысава, Пінска, Навагрудка і інш.). У цэнтры ставілі будынак ратушы (Мінск, Гродна, Гомель). Паводле праекта К. Падчашынскага ўзведзены гімназія ў Свіслачы, павятовае вучылішча ў Брэсце. Архітэктар ваеннага ведамства А. Штаўберт стварыў ансамбль Бабруйскай крэпасці. Строгі стыль у палацава-сядзібнай архітэктуры характарызаваўся простымі прамавугольнымі абрысамі планаў будынкаў з порцікамі дарычнага ордэра на галодным фасадзе (палацы І. Тышкевіча ў Валожыне, І. Грабніцкага ў г.п. Обаль Шумілінскага, М. К. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёнаў).

Культавае будаўніцтва арыентавалася пераважна на паўтор аб'ёмнай кампазіцыі знакамітых помнікаў мінулага (Пантэона ў Рыме, Парфенона ў Афінах і інш.). Развіццё строгага стылю звязана з творчасцю дойлідаў віленскай школы (касцёлы ў г. Свіслач, 1802, арх. М. Шульц; Валожыне, 1816, арх. А. Касакоўскі; капліца ў Залессі, арх. М. Шульц), а таксама пецярбургскай і маскоўскай школ — ампір (праект царквы ў Мсціславе, 1811, арх. В. Стасаў; цэрквы ў Бабруйскай крэпасці, 1823, арх. А. Штаўберт; Троіцкая ў Гомелі, 1824).

Перыяд згасання стылю прыпадае на 18301850-я гг. і адметны пашырэннем т.зв. узорных праектаў у сферы дзяржаўнага будаўніцтва і яго поўнай рэгламентацыяй, развіццём стылістыкі ад ампіру да рацыянальнага кірунку. Практычна ўсё праекты ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва разглядаліся, карэкціраваліся ці выконваліся ў Камісіі праектаў і каштарысаў у Пецярбургу. У забудову гарадоў уключалі буйныя комплексы адміністрацыйных, лячэбных і гандлёвых будынкаў. Асноўная ўвага звярталася на функцыянальнае уладкаванне і тэхнічныя пытанні, а не на дэкарыравана фасадаў (губернскія дзяржаўныя ўстановы ў Мінску, 18391840-я гг., арх. К. Хршчановіч; бальніца, 1848, арх. В. Морган, і шпіталь, 1849, арх. Бернштэйн, у Магілёве; гасціны двор у Полацку, 1836). У сувязі з развіццём дарожнага будаўніцтва паводле «узорных праектаў» 1831 і 1843 узводзіліся паштовыя станцыі па дарогах ПецярбургКіеў, МаскваВаршава, МагілёўБабруйск.

У кампазіцыі праваслаўных храмаў выкарыстоўвалася пераважна выпрацаваная ў рускім дойлідстве XVII ст. схема з паслядоўным размяшчэннем на падоўжнай восі званіцы, трапезнай, асноўнага аб'ёму і апсіды (цэрквы ў Мазалаве каля Віцебска, 1827, і Рэчыцы, 1835, арх. А. Мельнікаў; Горках, 1839, арх. А. Порта). Уніяцкія і каталіцкія храмы перабудоўваліся ў праваслаўныя; у іх ліквідаваліся высокія вежы на фасадзе, франтоны, з'яўляліся купалы, у інтэр'ерах — іканастасы. Для перабудовы выбіраўся рацыянальны варыянт класіцызму (Успенскі сабор у Жыровіцах, касцёл кляштара бернардзінцаў у Мазыры, Васкрасенская уніяцкая царква ў Віцебску).

У будаўніцтве палацаў і сядзіб развівалася шырокая тыпалогія будынкаў ад раскошных палацавых комплексаў да невялікіх дамоў з порцікам на фасадзе і разнастайная стылістыка — строгі стыль, ампір, паладыянства, рацыянальны кірунак, пошукі мясцовага каларыту і неарэнесанс. Іх стваральнікі — дойліды віленскай і варшаўскай архітэктурных школ А. Ідзкоўскі[20], А. Галонскі, К. Падчашынскі, Ф. Яшчалд і інш. Ампірная стылістыка ужывалася для дэманстрацыі амбіцый і багацця родавага дваранства (палацы Булгакаў у в. Жылічы Кіраўскага раёна, Паскевічаў у Гомелі, Абуховічаў у Сваятычах). Уплыў неарэнесансу выяўляецца ў стварэнні новага тыпу палацаў-віл (П. Янчына ў в. Вістычы Брэсцкага раёна, 1840, арх. Ф. Яшчалд; В. Пуслоўскага ў Альбярціне пад Слонімам, 1833). Рацыянальны кірунак развіваўся пад уплывам берлінскай школы і творчасці К. Падчашынскага, ён выяўляўся ў адмаўленні ад порцікаў і каланад, выкарыстанні плоскіх элементаў дэкарыроўкі фасадаў, аконных праёмаў з паўцыркульным завяршэннем (палац О. Вагнера(літ.) бел. ў Вялікіх Салечніках (Шальчынінкаі), сядзібны дом Тарасевіча ў в. Гнезна Ваўкавыскага раёна, 1840-я гг., арх. А. Градзецкі)[21].

Архітэктура другой паловы XIX — пачатку XX ст[правіць | правіць зыходнік]

Новыя архітэктурна-мастацкія погляды, што ахапілі Заходнюю Еўропу, на Беларусі набылі сваю спецыфіку. Пераход ад класіцызму да новых кірункаў у архітэктуры быў працяглы і складаны. Для 18601890-х гг. характэрна эклектыка[22] з шырокім выкарыстаннем гістарызму — перайманнем гістарычных стыляў мінулага (арх. І. Бельтрашы, А. Рандзівід, М. Чаховіч, К. Хршчановіч і інш.). Гатычныя формы, а часам і канструкцыі ўвасобіліся ў праектах загарадных сядзіб, культавых пабудоў: палац у Косаве (арх. Ф. Яшчалд, У. Марконі), касцёлы Троіцкі Залатагорскі (св. Роха) у Мінску, у вёсках Раўбічы Мінскага, Сар'я Верхнядзвінскага раёнаў і інш.

Эклектыка найбольшае развіццё атрымала ў малых гарадах і перыферыйных раёнах сярэдніх і буйных гарадоў. Яе прадстаўнікі арыентаваліся пераважна на старажытна-рускую архітэктуру (магілёўскія архітэктары У. Мільяноўскі, І. Вотчын, П. Камбураў, М. Міроненка, В. Сазонаў, Я. Торлін). Стылізатарства на тэмы рускага класіцызму характэрна для творчасці віцебскіх архітэктараў А. Палонскага, А. Ракава, А. Кляменцьева.

З сярэдзіны XIX ст. пашырыўся т.зв. руска-візантыйскі стыль, які быў сацыяльным заказам расійскіх улад, асвячоны аўтарытэтам праваслаўнай царквы. Сярод яго ўзораў: цэрквы Казанскай Божай Маці (чыгуначная) у Мінску, Аляксандра Неўскага ў Гродне, Мікалаеўская ў Петрыкаве, Ільінская ў Бешанковічах, Крыжаўзвіжанскі сабор у Полацку, царква ў в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна. Стыль найбольш выявіўся ў работах архітэктараў Д. Грыма, У. Коршыкава, М. Прозарава.

На мяжы XIX і XX ст. развіваліся неаготыка, неакласіцызм, неарускі стыль і інш[22]. Пераважная большасць касцёлаў з 1890-х гг. будавалася ў неаготыцы (у вёсках Гервяты Астравецкага, г.п. Відзы Браслаўскага раёнаў, г.п. Лагішын Пінскага раёна, гарадах Мёры, Паставы і інш.). Пабудовы ў неакласіцызме адметныя высокімі эстэтычнымі вартасцямі: шэраг банкаўскіх устаноў у Гомелі, Баранавічах, Брэсце, даходных дамоў у Мінску (арх. С. Гайдукевіч, Г. Гай). У духу неабарока палац у г.п. Жалудок Шчучынскага раёна (1908), Андрэеўскі касцёл у г.п. Лынтупы Пастаўскага раёна (1908—14).

У 1910-я г. ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пашырыўся стыль мадэрн, які закранаў пераважна вонкавыя атрыбуты пэўнага стылю, што не вынікалі з агульнай аб'ёмна-прасторавай структуры пабудовы (творчасць В. Вукалава, С. Гейдукевіча, У. Коршыкава, Ц. Кібардзіна, М. Прозарава і інш.). Прыхільнікі мадэрну адмаўлялі эклектызм і стылізатарства. Вядучая роля ў развіцці стылю належала О. Краснапольскаму. Яго праграмай стала устанаўленне выразнай сувязі паміж формай і функцыяй (дом Кастравіцкай, на 1-м паверсе — упраўленне Лібава-Роменскай чыгункі). У творчасці некаторых архітэктараў пераважаў чыста дэкаратыўны пачатак (банк у Магілёве, арх. А. Друкер, П. Кальнін; гасцініца «Савой» у Гомелі, арх. С. Шабунеўскі).

Вылучаліся 2 шляхі канструктыўнасці мадэрну: праз засваенне архітэктурнай спадчыны готыкі (сядзіба ў в. Красны Бераг Жлобінскага раёна, арх. К. Шрэтэр) і ранняга рускага сярэдневякоўя (пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, інж. К. Тарасаў; мемарыяльная капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага раёна, арх. А. Гаген).

Ранні мадэрн (1890—1907) адметны дэманстратыўным адмаўленнем ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных форм. У гэты перыяд значныя зрухі адбыліся ў галіне сінтэзу архітэктуры і іншых відаў пластычных мастацтваў (капліцы-пахавальні Паскевічаў у Гомелі, Святаполк-Мірскіх у Міры), які спрыяў[21] узнікненню творчых тандэмаў архітэктараў і скульптараў С. Шабунеўскага і П. Яцыны, Г. Гая і Я. Тышынскага і інш. На гэтым этапе адчувальны ўплыў эклектыкі з яе схільнасцю да дэкаратыўных дэталей, самавызначаліся формы, плоскасці, лініі (пазямельна-сялянскі банк і дамы купца Касоўскага ў Гродне, Грошыкава ў Гомелі). Дэкор быў цесна звязаны з канструкцыяй (дзвярныя і аконныя абрамленні, металічныя рашоткі балконаў, лесвічных клетак, казыркоў уваходаў і інш), у выглядзе рэльефнага арнаменту, мазаічнага ці жывапіснага пано (жылы дом Чалакаева ў Гродне, даходны дом у Магілёве, камерцыйны банк у Слоніме)[23].

На другім этапе (19071917) адбывалася далейшае развіццё мадэрну. У 1910-я г. пад уплывам заходне-еўрапейскай (польскай) мастацкай культуры пашырыліся тэндэнцыі рацыяналістычнага кірунку. У паўночна-ўсходніх раёнах, напрыклад, у гарадах Віцебскай губерні, архітэктурныя традыцыі захоўвалі прыхільнасць да класіцызму, з прычыны таго, што большасць губернскіх, гарадскіх і епархіяльных архітэктараў былі выпускнікамі Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (В. Вукалаў, К. Макер, Ц. Кібардзін, Ф. Фурман). Засваенне нацыянальнай архітэктуры адбывалася менш рэльефна. Ідэйна-мастацкая і светапоглядная канцэпцыя мінулага ў развіцці архітэктуры была прапанавана В. Струевым, які ў 18981914 гадах быў галоўным архітэктарам Мінскай епархіі. Сярод яго работ: цэрквы Троіцкая ў в. Белавуша Столінскага (1905), у в. Хатава Стаўбцоўскага (1908) раёнаў, Петрапаўлаўская ў г. Узда, на чыг. станцыі Гарадзея (абедзве 1910), Раства Багародзіцы ў в. Парэчча Пінскага раёна (1912), Народны дом у Мінску (1912). Адной з рэгіянальных праяў у архітэктуры было выкарыстанне каменя-валуна (касцёлы ў вёсках Слабодка, 1903; Ліпнішкі, 1908, Браслаўскага раёна[Удакладніць!]). Пазней цэлыя камяні ў будаўнічай практыцы замянялі колатымі, прамежкі-швы паміж камянямі запаўнялі дробным друзам ці галькай. Такую тэхніку часта спалучалі з цаглянай муроўкай, гладкай ці фактурнай тынкоўкай, дасягаючы гэтым фактурнай разнастайнасці. Этапы мастацкіх павеваў у беларускім дойлідстве ад эклектыкі (гістарычнага рамантызму) праз мадэрн да рацыяналізму і канструктывізму прасочваюцца ў творчасці С. Шабунеўскага (будынкі Таварыства сельска-гаспадарчага страхавання ў Мінску, жаночай гінекалагічнай бальніцы ў Гомелі)[23]

Архітэктура 1930—41 гг[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская архітэктура гэтага часу развівалася ў агульнасаюзным рэчышчы. Гэта быў час пошуку новых форм, які суправаджаўся проціборствам паміж старой творчай інтэлігенцыяй і новай — пралетарскай. Новая архітэктура страціла нацыянальны каларыт і развівалася як частка шматнацыянальнай савецкай архітэктуры. Мінск як сталіца рэспублікі стаў цэнтрам архітэктурнага жыцця, канцэнтрацыі вялікага мастацкага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Рост эканомікі БССР актывізаваў будаўнічую дзейнасць, стымуляваў развіццё культуры. У 1933 створаны першы на Беларусі буйны праектны інстытут рэспубліканскага маштабу «Белдзяржпраект» (дырэктар А.  П.  Воінаў), у 1936 — «Белпрампраект». У «Белдзяржпраекце» распрацаваны генпланы Магілёва (арх. М. Андросаў, Н. Трахтэнберг), Оршы і Мазыра (арх. П. Кірыенка), Полацка (арх. І. Рапапорт), Слуцка і Рэчыцы (арх. Г. Парсаданаў). У 1941 была завершана распрацоўка праекта генеральнай схемы планіроўкі рэканструкцыі Мінска да 1955 (арх. В. Мураўёў, І. Трудаў, Г. Якушка, інж. Д. Яскевіч); згодна са схемай планавалася капітальнае будаўніцтва на асноўных яго магістралях.

Пры узвядзенні Дома Урада (19301934, арх. І. Лангбард) азначыўся адыход ад канструктывізму. На шляху пошуку новых форм працаваў І. Лангбард, ён выкарыстоўваў трохчвэртныя калоны, рытмічны лад якіх надаваў будынкам магутную выразнасць і кампазіцыйную завершанасць (Дом Чырвонай Арміі, комплекс Акадэміі навук, будынак тэатра оперы і балета, усе ў Мінску). У кірунку мастацкай перабудовы і крытычнага асваення класікі вылучаліся работы В. Батаева, І. Валадзько, У. Вараксіна, А. Воінава, М. Гілярава, В. Гусева, А. Крылова, А. Брэгмана, Р. Столера, М. Томаха, Г. Якушкі і інш. (у Мінску — будынкі ЦК КПБ, партыйных курсаў, Палац піянераў, Інстытут фізкультуры, сярэдняя школа № 4, гасцініцы Беларускай ваеннай акругі, «Беларусь», 122-кватэрны жылы дом на Круглай плошчы, жылы дом гарсавета на вул. Савецкай; Дом гарсавета ў Гомелі). Стылістычныя змены часцей адлюстроўваліся ў дэкаратыўным убранні, а ў аб'ёмна-кампазіцыйных вырашэннях захоўваліся прынцыпы канструктывісцкай архітэктуры. Забудова 1930-х гг. характарызавалася маштабнай цэласнасцю і ансамблевасцю, фарміравала новае архітэктурна-прасторавае і мастацкае асяроддзе (забудова Круглай плошчы, універсітэцкага гарадка, 1-й клінічнай бальніцы, політэхнічнага інстытута, усе ў Мінску). Вялікую ролю ў фарміраванні тэарэтычнай праблематыкі 1930-х гг. адыгралі 1-ы (1935) і 2-і (1941) Усебеларускія з'езды Саюза архітэктараў, а таксама 1-ы з'езд Саюза архітэктараў СССР (1937). У гэты перыяд адбывалася станаўленне архітэктуры сацыялістычнага рэалізму. У архітэктурнае жыццё актыўна ўваходзяць праблемы крытычнага асваення класічнай спадчыны. Практычныя пытанні, што абмяркоўваліся на з'ездах Саюза архітэктараў, сфарміравалі цэлыя блокі тэарэтычнай праблематыкі. У гэтых умовах вывучэнне пытанняў нацыянальный своеасаблівасці беларускай архітэктуры штучна прыпынена[23].

Архітэктура 1944—1950-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Гэты перыяд быў прынцыпова важным для развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры. Ён звязаны з фарміраваннем комплексу рознаўзроўневых праблем, ідэй і канцэпцый, што залежалі ад паліт. , сацыяльна-эканам. , ідэйнамаст. і тэхн. умоў. У гэты час актыўна вялося пасляваеннае аднаўленне гарадоў і вёсак. Пры распрацоўцы новых генпланаў (Мінска і інш.) намеціўся падыход да вызначэння гал. горадабудаўнічай канцэпцыі — увасабленне ўсімі магчымымі сродкамі пафасу вялікай Перамогі, узвелічэнне здзейсненага народам подзвігу. У рэчышчы гэтай эстэтыкі праектавалася і забудоўвалася 1-я чарга гал. магістралі Мінска — вуд. Савецкай (сучасны праспект Ф. Скарыны). Архітэктурна-маст. аблічча гэтага ансамбля сведчыць пра Урачыстую манументальнасць, параднасць, мажорную прыўзнятасць усёй забудовы, дзе кожны будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры. Плошчы, бульвары, курданёры і разрывы паміж будынкамі ствараюць разнастайнасць, рытмічны лад і змену уражанняў[23]. У жніўні 1944 у Мінску працавала спец. камісія камітэта па справах архітэктуры пры СНК СССР, якая распрацавала схему новай планіроўкі горада («Эскіз планіроўкі Мінска», арх. А. Шчусеў, М. Колі, А. Мардвінаў, У. Сямёнаў, Б. Рубаненка, І. Лангбард); сярод распрацоўшчыкаў «Эскіза» быў і бел. архітэктар Н. Трахтэнберг. Былі ўнесены прынцыповыя ідэі-прапановы па стварэнні радыяльна-кальцавой планіровачнай структуры горада, дзе гал. месца адводзілася цэнтральнай гар. магістралі вул. Савецкай (напрамак усход—захад) і перпендыкулярна ёй — вул. Леніна (напрамак поўнач—поўдзень) — другому дыяметру горада. У паўд. -ўсх. частцы горада прадугледжвалася размяшчэнне прамысл. зоны (фарміраванне пачалося перад вайной), дзе знаходзіліся буйныя прадпрыемствы. Уздоўж р. Свіслач планавалася стварыць суцэльны зялёны масіў, утвараючы паркавую і рэкрэацыйную зоны — рэзервуар чыстага паветра. Далейшыя распрацоўкі генпланаў Мінска і інш. гарадоў імкнуліся захаваць пераемнасць папярэдніх. Роля горадабудаўніцтва ў пераўтварэнні гарадоў стала найб. важным заваяваннем сав. архітэктуры. Праблема ансамблевасці разглядалася як сродак стварэння прынцыпова новага аблічча горада. Горадабудаўнічыя ідэі ансамблевасці уключалі ў маст. адзінства не толькі грамадскія будынкі, а і жылыя фарміраванні. Сярод распрацоўшчыкаў генплана Мінска (рэдакцыя 1946) бел. праекціроўшчыкі М. Андросаў, Н. Трахтэнберг, інж. К. Іваноў, Р. Абразцоў, В. Талмачоў. У выніку шматлікіх конкурсных спаборніцтваў дойлідаў у 1948 прыняты да рэалізацыі праект планіроўкі і забудовы цэнтр, раёна горада (аўтары арх. Г. Баданаў, У. Кароль, М. Асмалоўскі, М. Паруснікаў). Праектаванне і будаўніцтва праспекта Ф. Скарыны — яркая старонка сав. горадабудаўніцтва. Вялікая ўвага звярталася на маст. -вобразны бок архітэктуры, у большасці выпадкаў яе разглядалі з пазіцыі мастацтва. Тэндэнцыя пошуку архітэктурна-маст. ' вобразнасці паступова набывала супярэчлівы характар (калі архітэктуру аздаблялі архітэктурай). Імкненне дасягнуць маст. ўзроўню за кошт «класікі» прывяло да неадэкватнасці формы, функцыі, зместу і тэктонікі збудаванняў. На гэтым этапе пачала пераважаць выяўленчасць у архітэктуры, якая стала істотным іманентным сродкам маст. формы, накіраванай на ідэйна-эмацыянальнае мадэліраванне сац. асяроддзя. Найбольшае пашырэнне атрымаў алакатыўны тып архітэктуры (з канструктыўна пасіўнай выяўленчай формай), напр. , «прыстаўка» класічнага порціка як дэкаратыўназнакавага дапаўнення, а таксама спалучэнне класічнага ордэра з выкарыстаннем дэкору, запазычанага з народнапрыкладнога мастацтва (арнаментыка раслінных матываў са знакамітых слуцкіх паясоў). Архітэктары супрацоўнічалі з мастакамі (мастак-кераміст М. Міхалап і інш.). Сярод значных будынкаў грамадскага прызначэння: у Мінску — галоўны паштамт (арх. А. Духан, У. Кароль), адм. будынак і дзярж. банк (арх. М. Паруснікаў), Палац прафсаюзаў (арх. У. Яршоў), цэнтр, тэлеграф (арх. А. Духан, У. Кароль); ансамбль забудовы вул. Кірава ў Віцебску (арх. В. Гусеў, В. і А. Данілавы), драм. тэатр у Гомелі (арх. А. Тарасенка). Архітэктура гэтых будынкаў заснавана на прынцыпах выкарыстання класічных форм і кампазіцый. К сярэдзіне 1950-х г. гіст. формы Уступілі ў супярэчнасць з нарастаючымі тэмпамі і павелічэннем аб'ёмаў будаўніцтва. Асэнсаванне гэтай праблемы прывяло да адмаўлення ад прыярытэтных гал. фасадаў будынкаў, што выходзілі на магістралі; пачалася карэнная перабудова архітэктурна-праектнай справы, архітэктура уступіла ў новую стадыю свайго развіцця[24].

Архітэктура 1960 — пачатку 1990-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

У архітэктуры найбольшае развіццё атрымала тыпавое праектаванне, якое ажыццяўлялася ў межах пануючага кірунку функцыяналізму. Другім шляхам стаў зварот да нац. спадчыны, дасягненняў сусветнага дойлідства. Замацаванню наватарскіх рыс садзейнічала тэхніка, з дапамогай якой выпрацоўваліся новыя архітэктурна-будаўнічыя прыёмы. Адной з характэрных рыс архітэктуры 1960—70-х г. стаў яе кірунак на комплекснае ансамблевае буд-ва. Мастацкая выразнасць новых арх. кампазіцый забяспечвалася адпаведным размяшчэннем грамадскіх будынкаў, якія акцэнтавалі горадабудаўнічае значэнне пэўнага раёна, стылістычным адзінствам і аб'ёмна-прасторавым вырашэннем ансамбляў, добраўпарадкаваннем галоўных плошчаў, магістралей і іншых гарадскіх вузлоў. Пачаўся адыход ад традыцыйных горадабудаўнічых вырашэнняў, у аснове якіх ляжала супрацьпастаўленне цэнтраў ускраінам. Пры праектаванні і буд-ве архітэктары пачалі звяртацца да нац. традыцый, што узбагаціла вобразную выразнасць пабудоў. Нар. традыцыі з найбольшай паўнатой захаваліся ў сельскай архітэктуры. Невялікія памеры сельскіх населеных месцаў, аддаленасць ад гарадоў сталі Умовай захавання і развіцця нар. асаблівасцей дойлідства. Гэтаму спрыялі культурна-быт. традыцыі і спецыфіка жыццядзейнасці насельніцтва. Блізкасць да прыроды як спецыфічная асаблівасць бел. вёскі паўплывала на вырашэнне аб'ёмна-прасторавых кампазіцый пабудоў, больш арганічнай стала сувязь з наваколлем. Узнімаліся праблемы сувязі арх. і прыродна-ландшафтнага асяроддзя, добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый. У выніку асноўным падыходам да арганізацыі горадабудаўнічых комплексаў стала ансамблевае буд-ва, якое ажыццяўлялася разнастайнымі арх. метадамі: гібкасцю і дынамічнасцю кампазіцый, сінтэзам арх. і прыроднага асяроддзя, сувяззю пабудоў з гіст. асяродкам, кантрастам форм і кампазіцый пабудоў, разнастайнасцю тыпаў будынкаў і інш. Адным з фактараў фарміравання арх. -маст. вобраза стаў колер і звязаны з ім маст. сінтэз, а ў якасці сродкаў арганізацыі арх. -маст. кампазіцый — маштаб, прапорцыі і рытм. У шэрагу выпадкаў ролю структурных адзінак, якія фарміруюць арх. маст. аблічча, узялі на сабе функцыянальныя і канструкцыйныя элементы — балконы, лоджыі, галерэі, эркеры і інш. Усё адзначанае ва узаемадзеянні спрыяла станаўленню спецыфічнага маст. аблічча архітэктуры 1960 — пач. 1990-х г. У горадабудаўніцтве 1960— 70-х г. асаблівая ўвага звярталася на сістэму развіцця грамадскіх цэнтраў. У вялікіх гарадах фарміравалася поліцэнтрычная лінейна-восевая[24] кампазіцыя з зорчатай структурай, якая складвалася на аснове планіроўкі радыяльна-кальцавой (Мінск, Віцебск, Гомель), ці веернай, што развівалася на базе існуючай асіметрычнай кампазіцыі цэнтра (Брэст, Пінск). У 1980-я г. ў буйных гарадах складвалася разгалінаваная шматвузлавая поліцэнтрычная структура грамадскіх цэнтраў. Напр. , у Віцебску цэнтр развіваўся за кошт асваення пешаходных прыбярэжных тэр. р. Зах. Дзвіна, цэнтр Магілёва фарміраваўся ўздоўж другога кампазіцыйнага дыяметра — праспекта Міру. Грамадскі цэнтр з'яўляўся ядром у фарміраванні кампазіцый бел. пасёлкаў і ў канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваў арх. спецыфіку населенага месца. Аблічча сельскага грамадскага цэнтра заснавана на творчым развіцці традыцый нар. дойлідства ў спалучэнні з наватарскімі пошукамі. Кампазіцыя грамадскага цэнтра, што звычайна складалася з некалькіх элементаў, размяшчалася на азялененай тэрыторыі ці каля вадаёма, вырашалася шматфасадна і стылістычна працягвалася ў забудове прылеглых тэрыторый грамадскімі і жылымі будынкамі (вёскі Акцябрская Віцебскага, Верцялішкі Гродзенскага, Зашыр'е Ельскага, Новы Двор Шчучынскага р-наў і інш. ). У гіст. раёнах гарадоў фарміраваліся пешаходныя зоны. Упершыню пешаходная зона створана ў г. Ліда, пазней — у Гродне і Брэсце; у Мінску такая зона сфарміравана ўздоўж праспекта Машэрава. Увага пры арганізацыі такіх зон аддавалася пры развіцці агульнагарадскіх цэнтраў у Баранавічах, Барысаве, Бабруйску, Маладзечне, Мазыры, Оршы. Маст. выразнасць дасягалася ў выніку добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі з уключэннем архітэктуры малых форм і дэкар. скульптурных кампазіцый. Планіровачная структура гарадоў узбуйнялася шляхам фарміравання новых раёнаў, працягвалася забудова і мікрараёнамі. Новыя раёны фарміраваліся каля водна-зялёных зон ці буйных гар. магістралей. Кампазіцыйным дыяметрам сталі водна-зялёныя зоны ў асобных раёнах Мінска (Серабранка, Чыжоўка), Гомеля (Валатава), Магілёва, Віцебска, Гродна, Брэста. У межах буйных гарадскіх магістралей ствараліся раёны Усход, Серабранка, Чыжоўка, Захад у Мінску і інш. Забудова новых раёнаў вялася з максімальным выкарыстаннем рэльефу і навакольных лясных масіваў. Іх маст. і дэкар. выразнасць дасягаецца пры дапамозе будынкаў рознага тыпу (прамавугольных і крывалінейных у плане, вышынных вежавага тыпу і інш. ), якія кантрастуюць паміж сабой і ўтвараюць рытмічнае чаргаванне, дынамічныя ансамблевыя кампазіцыі. Рознае канструкцыйнае вырашэнне набылі жылыя дамы. Забудова вялася з выкарыстаннем маналітных, буйнапанэльных, цагляных і аб'ёмна-блочных дамоў. У 1980 — пач. 90-х г. гарады развіваліся за кошт асваення прылеглых тэрыторый (Кунцаўшчына, Зялёны Луг б, 7, Уручча, Ангарская З, 4, Серабранка ў Мінску, Перасёлка З, Фарты 2, Румлёва ў Гродне; Поўдзень 5, б, 7 у Віцебску, мікрараёны № 11 і 12 у Гомелі і інш. ). На прынцыпах будаўніцтва адбіўся ўлік прыродна-ландшафтнага фактару. Узгорысты рэльеф з перападамі адводзілі пад вышыннае будаўніцтва, тэрыторыі з раўнінным рэльефам забудоўвалі гарызантальна выцягнутымі дамамі. Новыя раёны гар. забудовы нярэдка фарміраваліся ўздоўж буйных магістральных вуліц з улікам трансп. сувязей. Паступова узбуйняўся маштаб забудовы. У розных раёнах Мінска узводзілі жылыя дамы на 9—20 паверхаў: у жылых раёнах Усход І (арх. Г. Сысоеў, [. Жураўлёў, І. Папова), Усход 2 (арх. Г. Сысоеў, А. Белаконь, Н. Грачова), інтэрнат РТІ па вул. Першамайскай (арх. А. Беразоўскі, Ю. Грыгор'еў), дамы з магазінамі «Трыкатаж» па вул. Першамайскай (арх. Э. Святлова), «Несцерка» па вул. М. Багдановіча (арх. Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая), у мікрараёне Сярова І (арх. К. Сакалова, Л. Мартынаў, У. Крывашэеў, А. Сабалеўскі і інш. ) і інш. Часам яны уяўляюць сабой каскады аб'ёмаў розных вышынь: комплекс жылых будынкаў у мікрараёне Усход З у Брэсце (арх. В. Арсеньеў, В. Гапіенка, А. Ляшук). Жылыя дамы з убудаванай выставачнай залай па праспекце Леніна ў Гомелі (арх. С. Пеўны), па вул. Першамайскай у Магілёве (арх. Я. Бранцаў, Ю. Іўжанка), 300-кватэрны ў Барысаве (арх. А. Нікіцін, А. Федарэнкаў) і інш. Значнае пашырэнне атрымалі класічная прамавугольная ў плане кампазіцыя, строгасць, сіметрыя ў аб'ёмна-прасторавым вырашэнні (будынкі абкомаў КПБ у Магілёве, Брэсце, Гомелі; гаркома КПБ, Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску, тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску, жылыя дамы па вул. Леніна ў Віцебску, па вул. Першамайскай у Магілёве). У асобных выпадках выкарыстоўваецца пірамідальная ці складаная асіметрычная кампазіцыя: корпус № 15 БПІ (арх. І. Есьман, В. Анікін), ін-т меліярацыі і воднай гаспадаркі па вул. М. Багдановіча (арх. П. Крахалёў) у Мінску; жылыя дамы па бульвары Касманаўтаў у Брэсце (арх. А. Казюкоў, Г. Будзько, І. Карват, Р. Шылай); комплекс жылых дамоў на набярэжнай р. Зах. Дзвіна ў Наваполацку (арх. Л. Краўчыня). Буд-ва культурна-асветных устаноў вялося пераважна паводле тыпавых праектаў. Маст. выразнасць будынкаў дасягалася сістэмай аздаблення фасадаў. Пры ўзвядзенні грамадскіх пабудоў часта выкарыстоўваліся класіцыстычныя парталы: Палацы культуры Мінпрамбуда Беларусі (арх. А. Тэн, С. Неўмывакін, С. Кожар), Рэспублікі (кіраўнік праекта М. Пірагоў, арх. В. Даклаў, Л. Зданевіч, А. Шабалін, канструктары Я. Уласаў, А. Яршова) у Мінску[25]. Выкарыстоўваліся таксама скульптурныя кампазіцыі (абл. драм. тэатр у Г родне, арх. Г. Мачульскі), дэкар. нішы (інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінжылкамгаса ў Магілёве, арх. М. Янчык), арнаментальныя дэкар. паясы (сталовая завода «Калібр» у Мінску, арх. А. Кругавая розныя віды аздаблення шкла з рэльефнай і гладкай паверхняй (школа па навучанні замежных спецыялістаў у Мінску, арх. А. Зензін). Аднак у большасці выпадкаў маст. -эстэтычны акцэнт робіцца на аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і канструкцыйныя асаблівасці. Блакіроўка аб'ёмаў розных вышынь, адсутнасць чыста дэкар. элементаў у аздабленні, правільныя геаметрычныя формы сведчаць пра наяўнасць рыс канструктывізму ў грамадзянскім дойлідстве: будынкі канцэртнай залы «Мінск» (арх. Л. Патапаў, Ю. Кустоў, Л. Кустова, А. Чадовіч), рэсп. Дома тэхнічнай творчасці (арх. У. Даніленка, A. Зензін, М. Навумаў) у Мінску, гасцініц «Гродна» ў Гродне (арх. Ю. Патэпаў, В. Папоў, У. Еўдакімаў, Ю. Раманаў) і «Маладзечна» ў Маладзечне (арх. У. Крывашэеў) і інш. У гандлёвых, гасцінічных і спартыўных збудаваннях маст. выразнасць дасягалася канструкцыйным вырашэннем: у Мінску — Палац тэніса (арх. С. Баткоўскі, Л. Гельфанд), крыты каток у дзіцячым парку імя М. Горкага (арх. Ю. Грыгор'еў, В. Бабашкін, В. Г разцоў), гасцініца «Турыст» (арх. Л. Пагарэлаў), выставачны цэнтр «БелЭкспа» на праспекце Машэрава (арх. Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая, Г. Федасенка, В. Капылоў), крыты рынак «Камароўскі» (арх. В. Аладаў, А. Жалдакоў, М. Ткачук, У. Крывашэеў), універсамы «Рыга» (арх. Я. Дзятлаў, А. Жалдакоў), «Талін» (арх. А. Жалдакоў, Р. Яўменаў, Ф. Пархімовіч), комплекс аўтавакзала «Усходні» (арх. Л. Пагарэлаў, Л. Кустова, В. Ягаднікі); комплекс міжнар. маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» на Эзопаўскім вадасх. (арх. Ю. Шпіт, Э. Вішнеўская), аэравакзалы ў Гродне (арх. У. Еўдакімаў, Л. Маскалевіч, М. Куняўскі, В. Васілюк, В. Чубіч) і Брэсце (арх. B. Арсеньеў, А. Ляшук, В. Кескевіч, Р. Шылам, В. Гапіенка). У жыллёвым будаўніцтве індывідуальнае вырашэнне набылі асобныя арх. элементы — балконы, лоджыі, парапеты, а таксама аздабленне панэлей (комплекс Дома быту і ін-та «Белбыттэхпраект» у Мінску, жылыя дамы па вул. Мічурына ў Брэсце, Першамайскай у Магілёве і інш. ). Архітэктурная выразнасць дасягалася за кошт уключэння твораў манум. -выяўл. і дэкар. характару (мазаічныя кампазі¬ цыі ў тарцовых частках вышынных будынкаў у жылым раёне Усход І у Мінску, дэкар. кампазіцыі манум. жывапісу жылых дамоў на набярэжнай р. Зах. Дзвіна ў Наваполацку). У аздабленні выкарыстоўваліся таксама вітражы (тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску). У жыллёвым буд-ве пашырэнне набыў колер у афармленні тарцоў, элементаў балконаў, лоджый (інтэрнат РТІ па вул. Я. Коласа, жылыя дамы ў мікрараёне Сярова І у Мінску, на бульвары Касманаўтаў у Брэсце). На працэс формаі стылеўтварэння паўплываў гіст. фактар. Пераасэнсаванне гіст. і нар. традыцый выявілася ў забудове новых гар. раёнаў. Сучасную інтэрпрэтацыю атрымалі формы і прынцыпы функцыяналізму і канструктывізму. У пач. 1990-х г. архітэктура знаходзілася пад уплывам постмадэрнізму; пашыраны пірамідальная ці асіметрычная планіроўка аб'ёмаў, выкарыстанне ў канструкцыях пабудоў грамадскага і жыллёвага прызначэння вежавых форм, адсутнасць чыста дэкар. аздаблення фасадаў. Нацыянальныя рысы увасобіліся пераважна ў сельскай архітэктуры. Аблічча сельскіх пабудоў у многім вызначылі традыцыйныя мясц. матэрыялы (дрэва, прыродны камень, цэгла): комплекс прадпрыемства быт. абслугоўвання ў в. Блонь Пухавіцкага, аднакватэрныя жылыя дамы ў пас. Жамчужны Баранавіцкага, в. Сухары Магілёўскага р-наў. Разнастайнасць тыпаў і канструкцый пабудоў дазволіла стварыць індывідуальны маст. вобраз архітэктуры пасёлкаў. Падтрыманню адзінай стылістычнай лініі пры захаванні нац. каларыту спрыяла дэкар. аздабленне фасадаў з выкарыстаннем традыцыйнага арнаменту (жылыя дамы па вул. Юбілейнай у в. Верцялішкі Гродзенскага, блакіраваныя з кватэрамі ў двух узроўнях у в. Сноў Нясвіжскага, сядзібны мансарднага тыпу ў в. Нявелічы Дзяржынскага р-наў і інш. ). Перавага нар. і нац. традыцый над наватарскімі пошукамі стала характэрнай асаблівасцю сельскага буд-ва.

Архітэктура 1990 — пач. 2000-х гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Моцнае уздзеянне на сучасную архітэктуру зрабіў постмадэрнізм, у якім знайшло увасабленне спалучэнне рэалістычнага і авангарднага кірункаў. Першы звязаны з развіццём нац. традыцый, аснова другога — рэтраспектывізм. Новыя аб'екты набылі больш выразныя сілуэтныя кампазіцыі. Як сродак маст. выразнасці важную ролю адыгрываюць колер і святло. Паскоранымі тэмпамі ішло фарміраванне агульнагарадскіх цэнтраў. Поліцэнтрычную структуру набылі Пінск, Полацк і Наваполацк. Іх развіццё прадугледжвае выхад іх да водна-зялёных зон і лясных масіваў. У вялікіх гарадах большая ўвага аддаецца захаванню гіст. забудовы. У шэрагу выпадкаў гіст. цэнтры ператвораны ў пешаходныя зоны (Пінск, Ліда). Пры гэтым новыя транспартныя лініі фарміруюцца ў абыход гар. ядра. У 1990-я г. пачала мяняцца горадабудаўнічая канцэпцыя. Калі папярэднія генпланы гарадоў арыентаваліся на высакашчыльную шматпавярховую забудову жылых раёнаў, то новая стратэгія прадугледжвае і індывідуальнае малапавярховае буд-ва (Мінск). Атрымала развіццё ідэя захавання прыродна-ландшафтных зон, асабліва каля водных зон ці сістэм (Лошыцкая і Сляпянская сістэмы, зялёныя зоны вакол рэк Свіслач, Вяча, Волма, Пціч і інш. )[26]. Далейшае развіццё гарадоў патрабавала стварэння новых транспартна-камунікацыйных восей і вузлоў, якія мелі на мэце аб'яднанне цэнтральных і перыферыйных раёнаў горада планіровачным каркасам. Змяніўся характар забудовы жылых раёнаў. Калі ў 1970—80-я г. будынкі былі дакладна скаардынаваны з магістральнымі вуліцамі (размяшчаліся ўздоўж іх ці тарцовым бокам), то ў 1990-я г. іх узводзяць пад розным вуглом адносна вуліц. Пашырэнне атрымалі спартыўныя збудаванні, банкаўскія комплексы, маст. выразнасць якіх дасягаецца і канструкцыяй, і выкарыстаннем сучасных матэрыялаў. У такіх пабудовах падкрэсліваецца структура нясучых элементаў, вонкавыя сцены маюць частковае і суцэльнае шкленне: аўтавакзал «Маскоўскі» (арх. М. Навумаў, інж. Л. Валчэцкі), новы чыгуначны вакзал (В. Крамарэнка, М. Вінаградаў, І. Вінаградаў) у Мінску; лядовыя палацы ў Мінску (арх. Ю. Патапаў, І. Боўт, А. Шафрановіч), Віцебску (арх. І. Боўт, А. Шафрановіч), Гродне (арх. М. Жучко, У. Еўдакімаў, А. Пархута, А. Тараненка), Гомелі (арх. І. Боўт, С. Міцько з удзелам Л. Смольскай, Н. Шамелавай, А. Грачова); будынкі Мінсккомплексбанка, Масбізнесбанка ў Мінску (абодва арх. А. Вараб'ёў), банкі па вул. Міцкевіча ў Гродне (арх. Н. Чуйко, М. Жучко, А. Тараненка), у г. Шчучын (арх. А. Штэн, Э. Марцінчык, С. Мужэйка, Т. Чорная) і інш. Тэндэнцыі постмадэрнізму яскрава адбіліся на грамадскай і жыллёвай архітэктуры. Ускладнілася аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя, якая найчасцей грунтуецца на прынцыпе блакіроўкі аб'ёмаў розных маштабаў і форм: паліклініка па праспекце Машэрава (арх. В. Крусь), рэканструяваны будынак ЦУМа (арх. С. Неўмывакін, В. Счыслёнак, І. Бялешчанка), жылыя дамы на скрыжаванні вуліц М. Багдановіча і Някрасава (арх. Э. Левіна), па вул. Грыбаедава (арх. Д. Сакалоў, А. Чадовіч) у Мінску; па вул. Кірава ў Брэсце (арх. У. Чайкоўскі, А. Чайкоўская) і інш. Атрымалі распаўсюджанне вежавыя формы: ЗАГС Кастрычніцкага раёна (арх. А. Цэйтлін, A. Трусаў), жылыя дамы на скрыжаванні вуліц Л. Бяды і Някрасава (арх. Л. Маскалевіч), па вул. Варвашэні (арх. B. Галкоўскі, Т. Лабінская) у Мінску; дзіцячы парк па вул. З. Касмадзям'янскай у Пінску (арх. А. Васіленка), катэджы ў Бараўлянах, Гарадзішчы пад Мінскам. Для ўзмацнення мастацка-эстэтычнай выразнасці ў новых пабудовах выкарыстоўваюцца гіст. -арх. элементы, разлічаныя на дэкар. эфект: зубчастыя ці крывалінейныя завяршэнні сцен (замежны гандлёвы дом «Кантыненталь» у Брэсце, арх. В. Кескевіч, Ю. Прудзялюк), паўцыркульныя нішы і аконныя праёмы, трохвугольныя ці фігурныя франтоны з матывамі барока, арачныя галерэі, дэкар. калоны, рызаліты і інш. У сучаснай архітэктуры маюць месца матывы мадэрна (крывалінейныя формы ў спалучэнні з двухсхільнымі дахамі, мансардныя надбудовы); праект карчмы для музейна-вытворчага комплексу «Дудуткі» (у Пухавіцкім раёне; арх. А. Базевіч, С. Сергачоў), індывідуальны чатырохпакаёвы жылы дом (арх. В. Кескевіч), жылыя дамы па вул. Леванеўскага (арх. А. Янушка) у Брэсце, на Лагойскім тракце ў Мінску (арх. П. Кракалёў, Л. Карначык).

Найб. яскрава рэтраспектыўная тэндэнцыя ў сучаснай архітэктуры выявілася ў культавым дойлідстве. Пра распаўсюджанне ў сакральным дойлідстве гатычных матываў сведчаць буйнамаштабныя формы базілікальных храмаў са сціплым выкарыстаннем дэкар. элементаў, шчытавыя дахі, вузкія выцягнутыя вокны стральчатых абрысаў, контрфорсы (касцёл і праваслаўная царква ў Мастах, касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў Светлагорску). У праваслаўнай царкоўнай архітэктуры знайшлі адлюстраванне візатыйскія і руска-візантыйскія матывы. Кампактныя крыжовакупальныя ў плане пабудовы маюць характэрнае захмарнае перакрыццё; сферычны, шлемападобны ці цыбулепадобны купал на высокім цыліндрычным барабане з шэрагам вузкіх аконных праёмаў (храмы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Маладзечне, у імя Прападобнай Ефрасінні княжны Полацкай у Мінску; цэрквы Серафіма-Сароўская ў г. Белаазёрск, Святога Пакутніка Валянціна ў в. Наваспаск Смаргонскага раёна і інш. ). Часам для аздаблення выкарыстоўваліся какошнікі (капліца па вул. Карастаянавай у Мінску).

На аснове пераасэнсавання традыцый дойлідства ў новых пабудовах знайшло адлюстраванне узаемадзеянне гіст. і сучаснага (аднаўленне будынка ратушы ў Мінску, 2002). Адной з істотных заканамернасцей архітэктуры стала рэтраспектыўная тэндэнцыя, што была вынікам постмадэрнізму. Аднак пэўнай стылістычнай накіраванасці 1990-я — пачатку 2000-х гг. не прынеслі. Для архітэктуры гэтага перыяду характэрна адраджэнне гістарычных і нацыянальных традыцый. Вынікам пошукаў выразнасці стала своеасаблівая шматстылёвасць архітэктуры[27].

20 стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У пасляваенныя гады пасля 2-й сусветнай вайны архітэктура Беларусі развівалася ў рэчышчы сталінскага класіцызму, пазней ў спрошчаным стылі функцыяналізму.

21 стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Культавая архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Адноўленае храмабудаўніцтва Беларусі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя ў значнай ступені абапіраецца на архітэктурна-мастацкія распрацоўкі мінулых стагоддзяў, разнастайныя стылі і напрамкі[28].

Для сучаснага прыходскага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства[28].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 1,22 1,23 1,24 1,25 1,26 1,27 1,28 1,29 1,30 Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. Т.1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985.
  2. П. Н. ТРЕТЬЯКОВ РАННЕСААВЯНСКАЯ КУЛЬТУРА В ВЕРХНЕМ ПОДНЕПРОВЬЕ
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Археология Украинской ССР. — К., 1986. — Т. 3. — 575 с.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Археология. — М., 2006. — 608 с.
  5. 5,0 5,1 Ваганава А. М. Свіслач / А. М. Ваганава // Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн. «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993 г. — С. 263
  6. А. Р. Канторович. Ранний железный век. «Археология» — Раздел III. Под редакцией академика РАН В. Л. Янина. М.: МГУ, 2006. 608 с. 5000 экз. ISBN 5-211-06038-5.
  7. Гісторыя Беларусі : У 6 т. / В.Вяргей, І.Ганецкая, М.Гурын і інш.; Рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) і інш. — Мн.: ВП "Экаперспектыва", 2000. — Т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст.. — С. 93. — ISBN 985-6598-19-2.
  8. 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 8,13 8,14 8,15 8,16 8,17 8,18 8,19 8,20 8,21 8,22 8,23 8,24 8,25 8,26 8,27 8,28 8,29 Б.А.Лазука Гісторыя мастацтваў: Вучэб. дапам. для вучняў шк. з паглыбл. вывучэннем выяўл. мастацтва і архітэктуры, для студэнтаў гуманіт. профілю выш. і сярэд. спец. навуч. устаноў — Мн.: Беларусь, 1996. — 399 с. — 15000 экз. — ISBN 985-01-0045-1.
  9. 9,00 9,01 9,02 9,03 9,04 9,05 9,06 9,07 9,08 9,09 9,10 9,11 9,12 9,13 9,14 9,15 9,16 9,17 9,18 9,19 9,20 9,21 9,22 Культавае дойлідства Беларусі
  10. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007
  11. 11,0 11,1 11,2 Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім Сярэдневякоўі
  12. 12,0 12,1 ГРОДЗЕНСКАЯ ШКОЛА ДОЙЛІДСТВА
  13. П. А. Раппопорт Зодчество Древней Руси
  14. 14,0 14,1 14,2 14,3 Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 18. Кн. 2 : Рэспубліка Беларусь
  15. 15,0 15,1 15,2 Архітэктура і будаўніцтва Гісторыя Беларусі — Культура Беларусі ў IX—XVII ст.
  16. 16,0 16,1 16,2 Тамара Габрусь. Вынішчэнне гістарычнай памяці народа працягваецца
  17. Лободенко Г. Белорусские синагоги // Комсомольская правда. — Масква: 2008. — № 14 мая.
  18. 18,0 18,1 18,2 18,3 18,4 18,5 18,6 Культура Беларусі ў першай палове XIX cт
  19. Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 641 стар.
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 20,4 20,5 Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 642 стар.
  21. 21,0 21,1 Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 643 стар.
  22. 22,0 22,1 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя — Беларусь, 2011. — С. 352. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  23. 23,0 23,1 23,2 23,3 Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 644 стар.
  24. 24,0 24,1 Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 645 стар.
  25. Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 646 стар.
  26. Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 647 стар.
  27. Мастацтва. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 760 с.: іл. ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1.. 648 стар.
  28. 28,0 28,1 В. Г. Арабей. ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАШЭННІ СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 1991 – 2013 ГАДОЎ)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Комеч А. И. «Древнерусское зодчество конца 10-начала 12 вв.», М, «Наука», 1987
  • Краткая художественная энциклопедия. Искусство стран и народов мира, т 1, М, 1962
  • История Искусства народов СССР, т 4, Искусство концв 17-18 вв., М, 1976
  • Лакотка, А.І. Народнае дойлідства / А.І. Лакотка. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 200 с.