Архітэктура Латвіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Архітэктура Латвіі

У 1 тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Латвіі будавалі ўмацаваныя паселішчы родавых абшчын, т.зв. пілскалны, у 1-м тысячагоддзі н.э. — неўмацаваныя паселішчы (крэпасці-сховішчы), абкружаныя валамі з плятнём і частаколам наверсе. Да канца 12 ст. пераважалі пабудовы з дрэва. У канцы XIIXV стст. пераважала будаўніцтва мураваных абарончых і культавых будынкаў у раманскім стылі, найбольш старажытныя з мясцовыя вапняку.

У XIIIXIV стст. склаліся асноўныя тыпы рыцарскіх замкаў: вежа-данжон (Турайдскі замак(руск.) бел. у Сігулдзе, пачатак XIII ст.; замак у Ліелстраўпэ(лат.) бел., сярэдзіна XIV ст.), канвенцкі дом (замкі ў Вэнтспілсе(англ.) бел., 1290; у Рызе, 13301515), замак т.зв. нерэгулярнага тыпу, канфігурацыя умацаванняў якога імітавала схілы замкавага узгорка (замак у Кокнэсэ(англ.) бел., закладзены ў пачатку XIII ст.). Часта замкі станавіліся цэнтрамі гарадоў (Валміера(лат.) бел., Цэсіс(руск.) бел.).

Храмы ўзводзілі зальныя (царква(лат.) бел. ў Ікшкілэ, 1185XIII ст.), базілікальныя з вежай над фасадам (цэрквы Святога Яня(руск.) бел. ў Цэсісе, 12831287; Святога Сімяона(лат.) бел. ў Валміеры, 1283 — пачатак XV ст.). Пераходны стыль раманска-гатычных форм і канструкцый адлюстраваны ў Домскім саборы ў Рызе (12111270).

У XIIIXVI стст. развівалася гарадское будаўніцтва: ратушы, будынкі гільдый, бюргерскія жылыя дамы з высокімі дахамі і ступеньчатымі франтонамі (Рыга, Цэсіс). Да сталай готыкі належыць царква Святога Петэра ў Рызе (XIIIXV стст.). У познагатычнай архітэктуры часцей выкарыстоўвалі цэглу, ускладнены дэкор франтонаў і скляпенняў (царква Святога Яня(руск.) бел. ў Рызе, канец XV — пачатак XVI ст.).

У другой палове XVII ст. сцвярджаюцца формы барока: фасад царквы Святога Петэра (16891694, архітэктар Р. Біндэншу і інш), т.зв. дом Даненштэрна(руск.) бел. (16941698) у Рызе. У перыяд росквіту барока (17001770-я гг.) ствараліся буйныя палацава-паркавыя ансамблі (палацы ў Рундалэ, 17361740, 17631767, і Елгаве(руск.) бел., 17381772; арх. абодвух В. В. Растрэлі), свецкія будынкі (Акадэмія Петрына(англ.) бел. ў Елгаве, 17731775, арх. С. Енсен(лат.) бел.).

У канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст. панаваў класіцызм: лютэранская царква ў Алукснэ (17811788, арх. К. Хаберланд), арсенал-пакгауз(руск.) бел. у Рызе (18281830, арх. Ю. Шпацыр), будынак гарадскога тэатра(руск.) бел. ў Рызе (18601863, арх. Л. Бонштэт(руск.) бел.), палацавыя комплексы ў Казданзе(англ.) бел. і Дурбэ(англ.) бел. (арх. І. Г. Берлін).

У другой палове XIX ст. фарміруецца нацыянальная архітэктурная школа новага часу. На мяжы XIXXX стст. паралельна з эклектызмам (пабудовы Я. Ф. А. Баўманіса(руск.) бел.) развіваўся нацыянальна-рамантычны кірунак, які спалучаў традыцыі народнага латышскага дойлідства з элементамі стылю мадэрн (жылыя дамы ў Рызе, 19061909, арх. Э. Лаўбэ(руск.) бел. і А. Ванаг(руск.) бел.). Пабудовам першай паловы XX ст. ўласцівы класіцыстычныя тэндэнцыі (актавая зала Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе, 19291938, арх. Э. Шталберг(руск.) бел.), рысы рацыяналізму з захаваннем стылізатарства ў духу нацыянальнага рамантызму (царква ў Алажах(лат.) бел., 1927).

З сярэдзіны 1950-х гг. будаўніцтва вядзецца пераважна паводле тыпавых праектаў з цэглы ці зборнага жалезабетону. Будынкі жылых кварталаў групуюцца ў гармоніі з наваколлем, з цэнтрамі транспартнага і бытавога абслугоўвання (жылыя раёны Агенскалнскія Сосны, 19581962, арх. М. Рандэль; Пурвунемэ, з 1964, арх. С. Алкснэ, Э. Драндэ ў Рызе, і інш.). Для грамадскіх будынкаў характэрны строгая планіроўка, выразнасць канструкцый (санаторый у Яўнкемеры, 1967, арх. А. Рэйнфельд і інш.), стрыманая па колеры аддзелка інтэр'ераў (летняя канцэртная зала(руск.) бел. ў Дзінтары(руск.) бел., 19591960, арх. М. Гелзіс і А. Вецсіліс), выкарыстанне на фасадах абліцоўкі з металу і пластыкаў.

Мэжцыемс

Найбольш значныя збудаванні 19701990-х гг.: Мастацкі тэатр імя Я. Райніса(руск.) бел. (1976, арх. М. Станя(руск.) бел., Х. Кандэр, І. Якабсан), комплекс аэрапорта «Рыга»(руск.) бел. (1974, арх. Л. Іваноў, В. Ермалаеў), жылыя раёны Пурвцыемс(руск.) бел. і Мэжцыемс(руск.) бел. (19801990-я гг.) — усе ў Рызе, Дом культуры «Юрас варты» ў Вэнтспілсе (1977, арх. В. Вавулс, А. Дамброўскі) і інш. У 1945 годзе заснаваны Саюз архітэктараў Латвіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]