Архітэктурны факультэт БНТУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архітэктурны факультэт БНТУ
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Эмблема архітэктурнага факультэта БНТУ.jpg
Эмблема
Мінск. Архітэктурны факультэт БНТУ (01).jpg
Заснаваны 1970
Дэкан Армэн Сяргеевіч Сардараў
Адрас Мінск, праспект Незалежнасці, 65, 5 корпус
Тэлефон (017) 293-96-77

Архітэктурны факультэт БНТУ (АФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1970 годзе. У наш час размяшчаецца ў 5 корпусе, па адрасе праспект Незалежнасці, 65.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе на будаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра «Архітэктура». У верасні 1952 г. на будаўнічым факультэце адкрылася архітэктурнае аддзяленне, адбыўся першы набор студэнтаў[1].

У 1970 годзе адкрыўся архітэктурны факультэт[1].

У пачатку 1970-х гадоў з ініцыятывай вылучыць з БПІ факультэты будаўнічага профіля і стварыць Мінскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (МАБІ) выступлі загкафедрай архітэктуры Аляксандр Воінаў, рэктар БПІ Міхаіл Дарашкевіч і старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль. Ініцыятыву падтрымаў першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў[2].

Да распрацоўкі студэнцкага гарадка былі прыцягнуты чатыры буйныя праектныя інстытуты. Пад гарадок быў адведзены зямельны ўчастак плошчай 96 га на паўночна-ўсходняй ускраіне горада. Меркавалася, што ў МАБІ будзе складацца з 6 факультэтаў, на якіх будзе навучацца 6650 студэнтаў. Студэнты першых 2 курсаў мусілі навучацца ў адным корпусе, для старшакурснікаў планавалася пабудаваць тры карпусы[2].

«Загоны»

Пасля гібелі Машэрава ў 1980 годзе праекту стала надавацца менш увагі, адкрыццё Мінскага архітэктурна-будаўнічага інстытута адклалі на нявызначаны тэрмін. Праект так і не быў рэалізаваны ў поўным аб’ёме. У 1983 годзе было завершана ўзвядзенне галоўнага корпуса (цяпер 15-ы корпус БНТУ), пабудаваны тры інтэрнаты на 1100 месцаў кожны, сталовая, спартыўна-бытавы корпус і частка аб’ектаў інфраструктуры[2].

Уваход у 5-ы корпус
Елка каля ўваходу

У чэрвені 2007 годзе пачалася рэканструкцыя 15-га корпуса. У пачатку 2011 года ў сувязі з рэканструкцыяй будынка архітэктурны факультэт пераехаў у 5-ы корпус БНТУ, заняўшы памяшканні бібліятэкі, так, напрыклад, былая чытальная зала была падзелена перагародкамі з ДСП на 5 аўдыторый для семінарскіх заняткаў, якія студэнты праз падабенства са стойламі для жывёл празвалі «загонамі»[3]. Большасць кафедраў засталася ў 15-м корпусе.

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях: 1-69 01 01 «Архітэктура» і 1-69 01 02 «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». За ўсю гісторыю існавання архітэктурнага факультэта было падрыхтавана больш за 4 000 архітэктараў, у тым ліку каля 600 для замежных краін. На факультэце працуе 75 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў і 26 кандыдатаў архітэктуры. У наш час на факультэце навучаецца каля 1000 студэнтаў[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтоўку архітэктараў на факультэце ажыццяўляюць 6 кафедраў:

  • Тэорыя і гісторыя архітэктуры
  • Рысунак, акварэль і скульптура
  • Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
  • Архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі
  • Горадабудаўніцтва
  • Дызайн архітэктурнага асяроддзя

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктурна-інавацыйны цэнтр
  • Аддзел інфармацыйнага і тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]