Архіў Расійскай акадэміі навук
| ФДБУН Архіў Расійскай акадэміі навук | |
|---|---|
| | |
| | |
| Колькасць фондаў | > 1600 |
| Колькасць адзінак захоўвання | больш за мільён |
| Храналагічныя рамкі дакументаў | 1728—2019 |
| Дырэктар | Georgy Knyazev[d][1] |
| Месцазнаходжанне |
|
| Сайт | arran.ru |
Архіў Расійскай акадэміі навук (руск.: Архив Российской академии наук, АРАН), таксама ФДБУН Архіў РАН[2] — навукова-даследчая ўстанова Расійскай акадэміі навук[3]. Найстарэйшы акадэмічны навуковы архіў у Расіі. Заснаваны ў 1728 годзе ў Санкт-Пецярбургу для захоўвання дакументаў Канферэнцыі (Агульнага сходу) Пецярбургскай акадэміі навук. У 1963 годзе статус галаўной архіўнай установы Расійскай акадэміі навук атрымала аддзяленне архіва ў Маскве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Архіў быў заснаваны 6 (17) студзеня 1728 года для захоўвання дакументаў Агульнага сходу і канцылярыі (Пецярбургскай) Акадэміі навук.
Згодна са Статутам (Пецярбургскай) Акадэміі навук ад 1747 года, кіраўніцтва архівам было ўскладзена па пасадзе на канферэнц-сакратара Акадэміі навук.
З 1912 года была заснавана асаблівая пасада загадчыка архіва[4].

- Кіраўнікі Архіва па годзе прызначэння
- 1728 — Герхард Фрыдрых Мілер
- [удакладніць]
- 1912 — Барыс Львовіч Мадзалеўскі
- 1929 — Георгій Аляксеевіч Князеў
- 1963 — Барыс Венядзіктавіч Ляўшын
- 2003 — Віталь Юр’евіч Афіані
- 2018 — Аляксандр Генрыхавіч Толсцікаў (в. а.)
- 2019 — Аляксандр Віктаравіч Рабаткевіч
- Афіцыйныя назвы
Гісторыя назваў архіва і філіялаў па гадах перайменаванняў:
- 1728 — Архіў Канферэнцыі Акадэміі навук (Санкт-Пецярбург).
- [удакладніць]
- 1925 — Архіў Акадэміі навук СССР (Ленінград).
- 1935 — Маскоўскае аддзяленне Архіва Акадэміі навук СССР, Ленінградскае аддзяленне.
- 1991 — Архіў Расійскай акадэміі навук (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам.
- 2007 — Установа Расійскай акадэміі навук Архіў РАН (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам.
- 2012 — Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Архіў Расійскай акадэміі навук (Масква) з Санкт-Пецярбургскім філіялам (СПбФ АРАН).
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Архіў РАН злучае функцыі найбуйнейшага ў Расійскай Федэрацыі сховішча навуковай дакументацыі, галаўнога архіва Расійскай акадэміі навук і навукова-даследчага інстытута. Архіў РАН ажыццяўляе фарміраванне і забеспячэнне захаванасці Архіўнага фонду РАН; навуковае апісанне і распрацоўку архіўных фондаў; забеспячэнне ўстаноў РАН і рознага роду карыстальнікаў рэтраспектыўнай інфармацыяй, якая мае важнае навуковае і сацыякультурнае значэнне; навуковую распрацоўку праблем гісторыі Акадэміі навук і навукі, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Архіўнага фонду РАН.
У адпаведнасці з Палажэннем пра Архіўны фонд Расійскай Федэрацыі, зацверджаным Указам Прэзідэнта РФ ад 17 сакавіка 1994 года за № 552, Прэзідыум РАН выдаў Пастанову «Пра зацвярджэнне нарматыўных актаў аб удасканаленні архіўнай справы ў Расійскай акадэміі навук» ад 21 чэрвеня 1994 года за № 125, па якой зацвярджалася Палажэнне пра Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук.
Згодна з Палажэннем, Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук прадстаўляе сукупнасць дакументаў, якія ўтвараюцца ў дзейнасці Расійскай акадэміі навук, яе ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія маюць навуковае, сацыяльна-культурнае і гістарычнае значэнне. Дакументы Архіўнага фонду РАН з’яўляюцца складовай часткай Архіўнага фонду Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам і Статутам РАН:
«Расійская акадэмія навук захоўвае рукапісы вучоных, дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва, а таксама архіўныя матэрыялы ўстаноў РАН і іншыя матэрыялы, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, у Архіве Расійскай акадэміі навук, у архівах навуковых устаноў Акадэміі, у Бібліятэцы Расійскай акадэміі навук, не здаючы іх у агульнадзяржаўныя сховішчы».
Арыгінальны тэкст (руск.)«Российская академия наук хранит рукописи ученых, деятелей литературы, культуры и искусства, а также архивные материалы учреждений РАН и другие материалы, представляющие историческую ценность, в Архиве Российской академии наук, в архивах научных учреждений Академии, в Библиотеке Российской академии наук, не сдавая их в общегосударственные хранилища».
У красавіку 2019 года дзейнасць Архіва РАН была фактычна прыпынена і ён знаходзіўся на мяжы ліквідацыі[5]. З 8 красавіка 2019 года Архіў РАН, як і яго філіял у Санкт-Пецярбургу, былі зачыненыя «на нявызначаны тэрмін»[6]. 19 чэрвеня 2019 года чытальная зала Архіва РАН аднавіла сваю работу[7]. З 1 лістапада 2019 года Санкт-Пецярбургскі філіял Архіва РАН зачынены ў сувязі з падрыхтоўкай да пераезду ў новы будынак. У снежні 2020 года новы будынак Архіва РАН у Санкт-Пецярбургу, коштам 2 566 млн рублёў, быў уведзены ў эксплуатацыю[8].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Архіўны фонд Расійскай акадэміі навук засяроджаны ў больш як 40 архіўных установах РАН. Акрамя Архіва РАН у Маскве і яго філіяла ў Санкт-Пецярбургу, акадэмічная архіўная сетка прадстаўлена навуковымі архівамі аддзяленняў і цэнтраў РАН і навукова-галіновымі архівамі ўстаноў — Навукова-даследчых інстытутаў РАН, за якімі замацавана права пастаяннага захоўвання дакументаў. Сярод іх:
- Навуковы архіў Сібірскага аддзялення (СА) РАН (Новасібірск)
- Навуковы архіў Уральскага аддзялення (УрА) РАН (Екацярынбург)
- Навуковы архіў Бурацкага навуковага цэнтра СА РАН (Улан-Удэ)
- Навуковы архіў Іркуцкага навуковага цэнтра СА РАН (Іркуцк)
- Навуковы архіў Якуцкага навуковага цэнтра СА РАН (Якуцк)
- Навуковы архіў Комі навуковага цэнтра УрА РАН (Сыктыўкар)
- Навуковы архіў Дагестанскага навуковага цэнтра РАН (Махачкала)
- Навуковы архіў Карэльскага навуковага цэнтра РАН (Петразаводск)
- Навуковы архіў Кольскага навуковага цэнтра РАН (Апатыты, Мурманская вобл.)
- Навуковы архіў Пушчынскага навуковага цэнтра РАН (Пушчына, Маскоўская вобл.)
- Навуковы архіў Уфімскага навуковага цэнтра РАН (Уфа)
- Навуковы архіў Інстытута археалогіі РАН (Масква)
- Аддзел рукапісаў і дакументаў Інстытута ўсходніх рукапісаў РАН (Санкт-Пецярбург)
- Архіў усходазнаўцаў Інстытута ўсходніх рукапісаў РАН (Санкт-Пецярбург)
- Навуковы архіў Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН (Санкт-Пецярбург)
- Музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага (Кунсткамера) РАН (Санкт-Пецярбург)
- Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі Расійскай акадэміі навук
- Архіў А. М. Горкага Інстытута сусветнай літаратуры імя Горкага РАН (Масква)
- Аддзел рукапісных і кніжных фондаў Інстытута сусветнай літаратуры імя Горкага РАН (Масква)
- Рукапісны аддзел Інстытута рускай літаратуры (Пушкінскі дом) РАН
- Цэнтр усходніх рукапісаў і ксілографаў Інстытута мангалазнаўства, будалогіі і тыбеталогіі Бурацкага навуковага цэнтра Сібірскага аддзялення РАН (Улан-Удэ)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Па-руску
- Архив Российской академии наук. Путеводитель по фондам (Москва). Фонды личного происхождения / Сост.: Г. А. Савина, Н. М. Осипова, Ю. В. Щепанская; Ред. В. Ю. Афиани. — М.: Наука, 2008. — ISBN 978-5-02-010366-5
- Академический архив в прошлом и настоящем: Сборник научных статей к 280-летию Архива Российской академии наук / Отв. ред. И. В. Тункина; Санкт-Петербургский филиал Архива РАН. — СПб.: Нестор-История, 2008. — 532 с. — 500 экз. — ISBN 978-59818-7289-1. Архівавана 22 сакавіка 2014. Архіўная копія ад 22 сакавіка 2014 на Wayback Machine
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 695. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
- ↑ «Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Архіў Расійскай акадэміі навук» (руск.: «Федеральное государственное бюджетное учреждение науки Архив Российской академии наук») — поўная афіцыйная назва архіва Расійскай акадэміі навук са студзеня 2012 года.
- ↑ АРХИ́В РОССИ́ЙСКОЙ АКАДЕ́МИИ НАУ́К (АРАН) Архівавана 6 красавіка 2019. у БРЭ.
- ↑ История архива. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 19 сакавіка 2022.
- ↑ Андрей Ваганов. Отечественная наука впадает в беспамятство. Независимая газета (3 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2019.
- ↑ Новости Архива РАН. 4 красавіка 2019 года Архівавана 26 жніўня 2024..
- ↑ 17.06.2019 г. | Архивы Российской академии наук. arran.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2020. Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ В Петербурге досрочно введено в эксплуатацию новое здание Архива РАН. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 3 студзеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Архіў Расійскай акадэміі навук на Вікісховішчы |
- arran.ru Архівавана 17 ліпеня 2011. — афіцыйны сайт Архіва РАН
- isaran.ru Архівавана 26 студзеня 2011. — сайт «Інфармацыйная сістэма — Архівы РАН»
- Дакументальны фонд Архівавана 21 красавіка 2021. Архіва РАН (Масква) і гістарычная даведка пра фондаўтваральніка.
- ranar.spb.ru Архівавана 8 сакавіка 2011. — афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскага Філіяла Архіва РАН.