Архіў новых актаў
| Архіў новых актаў | |
|---|---|
| | |
| Абрэвіятура | AAN |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Адрас | г. Варшава, вул. Стэфана Казіміра Ганкевіча, 1 |
| Юрыдычны статус | цэнтральны дзяржаўны архіў |
| Тып арганізацыі | дзяржаўны архіў |
| Кіраўнікі | |
| Дырэктар | Марыуш Ольчак |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 7 лютага 1919 (як Ваенны архіў) |
| 1 ліпеня 1930 (як Архіў новых актаў) | |
| aan.gov.pl | |
Архіў новых актаў (польск.: Archiwum Akt Nowych, скарочана AAN) — цэнтральны дзяржаўны архіў у Варшаве, адзін з трох цэнтральных архіваў Польшчы разам з Нацыянальным лічбавым архівам і Галоўным архівам старажытных актаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Архіў быў заснаваны на падставе дэкрэта начальніка дзяржавы Юзафа Пілсудскага ад 7 лютага 1919 года «Аб арганізацыі дзяржаўных архіваў і апецы над архіваліямі». Да 30 чэрвеня 1930 года ён дзейнічаў пад назвай Ваенны архіў і падпарадкоўваўся Міністэрству рэлігійных веравызнанняў і грамадскай асветы. Яго задачай было захаванне дакументацыі, якая засталася пасля нямецкіх і аўстрыйскіх акупацыйных ваенных улад (1915—1918). Першапачаткова архіў размяшчаўся ў Варшаве па вуліцы Доўгай, 13[1].
Спачатку на чале Ваеннага архіва стаяў Анджэй Вайткоўскі, аднак ужо ў канцы 1919 года яго кіраўніком стаў Юліуш Рэнцкі. У 1922 годзе яго змяніў Вінцэнты Лапацінскі, а ў 1924 годзе — Юзаф Стаяноўскі. Паколькі існаваў яшчэ адзін Ваенны архіў, падпарадкаваны ваенным уладам, Стаяноўскі ініцыяваў змену назвы ўстановы.
1 ліпеня 1930 года цывільны Ваенны архіў быў пераўтвораны ў Архіў новых актаў, які пачаў збіраць і захоўваць архіўныя матэрыялы, створаныя цэнтральнымі польскімі ўстановамі пасля 1918 года.
28 студзеня 1952 года архіў быў уключаны ў дзяржаўную архіўную сетку.
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]
Згодна са статутам, архіў займаецца зборам і захоўваннем матэрыялаў, створаных пасля 1918 года найвышэйшымі органамі ўлады і цэнтральнымі ўстановамі Польшчы. Акрамя таго, AAN выконвае наступныя задачы:
- фарміраванне і нагляд за дзяржаўным архіўным фондам;
- захоўванне, капіраванне і кансервацыя дакументацыі часовага тэрміну захоўвання (у тым ліку асабова-разліковай);
- прыём, захоўванне і забеспячэнне захаванасці архіўных матэрыялаў;
- улік і апрацоўка архіўных матэрыялаў;
- удаступненне архіўных матэрыялаў;
- вядзенне навуковай, выдавецкай, інфармацыйнай і папулярызатарскай дзейнасці;
- выдача завераных выпісак, копій і рэпрадукцый архіўных матэрыялаў.
Архіў таксама ажыццяўляе нагляд за працай ведамасных архіваў цэнтральных органаў улады.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Анджэй Вайткоўскі (1919, кіраўнік)
- Юліуш Рэнцкі (1919—1922, кіраўнік)
- Вінцэнты Лапацінскі (1922—1924, кіраўнік)
- Юзаф Стаяноўскі (1924—1930, кіраўнік; 1930—1944 і 1948—1950, дырэктар)
- Зоф'я Марыя Рэйман (1950—1952)
- Зыгмунт Каланкоўскі (1952—1955)
- Браніслава Скшашэўская (1955—1968)
- Леакадзія Галэмбёўская (1968—1969, в.а.)
- Мечыслаў Мотас (1969—1979)
- Богдан Кроль (1979—1993)
- Дарыуш Грот (1993—1994, в.а.)
- Тадэвуш Краўчак (1994—2003)
- Іяланта Лухін (2003—2007)
- Тадэвуш Краўчак (2007—2020)
- Марыуш Ольчак (з 2020)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Archiwistyka, red. H. Robótka, B. Ryszewski, A. Tomczak, Warszawa 1989.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архіў новых актаў- aan.gov.pl — афіцыйны сайт