Архіў рускай рэвалюцыі
| Архіў рускай рэвалюцыі | |
|---|---|
Тытульны аркуш першага тома, 1921 | |
| Назва | руск.: Архив русской революции |
| Асноўная тэма твора | Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі[1] і Грамадзянская вайна ў Расіі[1] |
| Рэдактар | Josif Hessen[d][1] |
| Дата публікацыі | 1921[1] |
| Месца публікацыі | Берлін[1] |
| Мова твора або назвы | руская[1] |
«Архіў рускай рэвалюцыі» (руск.: Архив русской революции) — зборнік дакументаў па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917 года і грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў у Расіі.
Выдадзены ў 1922—1937 гадах у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі І. У. Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тым ліку старшыні Дзяржаўнай думы М. У. Радзянкі, кіраўніка справамі Часовага ўрада У. Д. Набокава, данскога атамана генерала П. М. Краснова, вайсковага атамана Кубанскага казацкага войска генерала-лейтэнанта А. П. Філімонава), якія асвятлялі галоўным чынам «парадкі і падзеі ўнутры савецкай Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рускай эміграцыі ў Еўропе і іншых частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і іншых частак свету, адносіны дзяржаўных дзеячаў».
У пачатку 1990-х гадоў «Архіў…» перавыдадзены ў Расіі ў 22 тамах (11 кнігах).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).