Арцкі заліў
Выгляд
Арцкі заліў | |
---|---|
грэч. Αμβρακικός κόλπος | |
![]() Прыбярэжная тэрыторыя Арцкага заліва | |
38°58′21″ пн. ш. 20°58′09″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Іанічнае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 654 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 40 км |
Найбольшая глыбіня | 60 м |
Сярэдняя глыбіня | 22 м |
![]() |
Арцкі (ці Амбракійскі) заліў (грэч. Αμβρακικός κόλπος) — заліў у Іанічным моры ў 654 кв. км, прыблізна 40 км у даўжыню і 15 км у шырыню. Этымалогія гэтага тапоніма, у розных яго варыянтах, узыходзіць або да антычнага (Амбракія, Αμβρακία), або да пазнейшай назвы горада Арта (Άρτα).
У старажытнасці быў ажыўлены дзякуючы сваім гаваням: Амвракіі, Аргасу Амфілохскаму і Анактарыёну. Вядомы марской бітвай пры Акцыуме (31 да н.э.) паміж флотам Марка Антонія і Клеапатры з аднаго боку, і Актавіяна Аўгуста — з іншага, якую Антоній прайграў.
Пасля грэчаскай вайны за незалежнасць, гэты геаграфічны аб'ект стаў апорным пунктам у падзеле мацерыковай часткі сучаснай Грэцыі паміж Асманскай імперыяй і новаўтвораным Грэчаскім каралеўствам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артский залив // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Метэастанцыя «Preveza» Архівавана 21 ліпеня 2011. (англ.), (грэч.) (Праверана 10 верасня 2002)