Арцём Ісаакавіч Аліханьян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арцём Ісаакавіч Аліханьян
арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան
Дата нараджэння

11 (24) чэрвеня 1908

Месца нараджэння

Тыфліс, Тыфліскі павет[d], Тыфліская губерня[d], Расійская імперыя

Дата смерці

25 лютага 1978(1978-02-25) (69 гадоў)

Месца смерці

Масква, РСФСР, СССР

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union (1955–1980).svg СССР

Род дзейнасці

фізік, вучоны, вынаходнік, вучоны-ядзершчык

Навуковая сфера

ядзерная фізіка

Месца працы

Фізіка-тэхнічны інстытут імя А. Ф. Іофе РАН[d]

Навуковая ступень

доктар фізіка-матэматычных навук[d]

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Арцём Ісаакавіч Аліханьян на Вікісховішчы

Арцём Ісакавіч Аліханьян (арм.: Արտեմ Իսահակի Ալիխանյան) (11 (24) чэрвеня 1908 года, Тыфліс — 25 лютага 1978 года, Масква[1]) — выдатны армянскі, савецкі фізік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1946), акадэмік Акадэміі навук Армянскай ССР (1943). Стварыў школу фізікаў. Двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі.

Родны брат Абрама Ісакавіча Аліханава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аліханьян нарадзіўся ў Тыфлісе ў армянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1931). У 1927—1941 гадах працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1943—1973 гадах — дырэктар Ерэванскага фізічнага інстытута і загадчык кафедры Ерэванскага ўніверсітэта. У 1946—1960 гадах кіраваў таксама кафедрай ядзернай фізікі Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута і лабараторыяй элементарных часціц Фізічнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Artem Alikhanian plague.JPG

Працы прысвечаны ядзернай фізіцы, фізіцы касмічных праменяў, паскаральнай тэхніцы, фізіцы элементарных часціц.

У 1934 годзе ў Дзяржаўным фізіка-тэхнічным інстытуце пры ВСНГ уваходзіў у навукова-даследчую групу (Б. С. Джалепаў, А. І. Аліханаў і А. І. Аліханьян), якія ў 1934 годзе аднымі з першых назіралі з’яву штучнай радыеактыўнасці[2].

У тым жа годзе разам з А. І. Аліханавым (сваім братам) і М. С. Казадаевым адкрыў утварэнне электрон-пазітроннай пары ў выніку ўнутранай канверсіі энергіі ўзбуджанага ядра. У 1936 годзе разам з А. І. Аліханавым і Л. А. Арцімовічам эксперыментальна даказаў захаванне энергіі і імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона.

Выявіў у складзе касмічнага выпрамянення інтэнсіўны паток хуткіх пратонаў, інтэнсіўную генерацыю пратонаў хуткімі нейтронамі, адкрыў ліўні новага тыпу — так званыя «вузкія ліўні», атрымаў першыя ўказанні на існаванне часціц з масамі, прамежкавымі паміж масай мюона і пратона, выказаў ідэю пра існаванне ў складзе касмічнага выпрамянення вялікай колькасці нестабільных часціц і г.д.

Адразу пасля адкрыцця мужам і жонкай Жоліа-Кюры штучнай радыеактыўнасці А. І. Аліханьян з супрацоўнікамі адкрылі першы штучны радыеактыўны элемент — крэмній, які выпускаў адмоўныя электроны. Паводле ацэнкі Л. Арцімовіча, дадзенае адкрыццё дазволіла зразумець, чым вызначаецца знак зарада выпушчаных пры бэта-распадзе электронаў[3].

У 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію другой ступені.

Беспартыйны. У 1955 годзе падпісаў «Пісьмо трохсот». Падтрымліваў фізіка, удзельніка дысідэнцкага руху Ю. Арлова[4], уладзіў падарожжа А. Сахарава і А. Бонэр у Арменію[5], меў цесныя кантакты з майстрамі мастацтва (Марцірос Сар’ян, Аруцюн Галенц, Мінас Авецісян), сябраваў з Міхаілам Зошчанкам, Дзмітрыем Шастаковічам[6] і Львом Ландау.

Даследаваў уласцівасці элементарных часціц на паскаральніках, пабудаваў 570-літровую фрэонавую пузырковую камеру. Ажыццяўляў праектаванне і кіраваў збудаваннем у Ерэване электроннага сінхратронаАРУС») на энергію 6 ГэВ, які ўступіў у строй у 1967 годзе. Займаўся стварэннем новых метадаў дэтэктавання і вымярэння імпульсаў часціц высокіх энергій. Распрацаваў новы тып іскравых камер — трэкавую камеру (Ленінская прэмія 1970 года). Заснавальнік (1961) і арганізатар Нор-Амбердскіх вясновых школ па фізіцы элементарных часціц.

З’яўляўся прататыпам галоўнага героя ў мастацкім фільме «Прывітанне, гэта я» (1967)[7], намінаванага на прыз Канскага кінафестывалю.

Ппацы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды, прэміі, ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці, апублікаваныя ў 1936, 1938 і 1940 гадах
  • Сталінская прэмія першай ступені (1948) — за навуковыя даследаванні ў вобласці касмічных праменяў, вынікі якіх выкладзены ў артыкулах: «Састаў мяккай кампаненты касмічных праменяў на вышыні 3250 м над узроўнем мора», «Пра існаванне часціц з масай, прамежкавай паміж масай мезатрона і пратона», «Спектр мас варытронаў» (1947)
  • Ленінская прэмія у галіны навукі і тэхнікі (1970; супольна з др.) — за працу «Трэкавыя іскравыя камеры»
  • Прэмія Савета Міністраў СССР (1973)[8]
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941; 10.06.1945)[8][9][10]
  • Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР(1967)[10]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Алиханьян Артём Исаакович
  2. Сергиенко В. А Воспоминания об Учителе. К 100-летию со дня рождения Б.С.Джелепова // Санкт-Петербургский университет : журнал. — СПбГУ: издательство СПбГУ, 2010. — Вып. 3 декабря. — № 16 (3823). — ISSN 1681-1941.
  3. Алиханьян Артём Исаакович
  4. Воспоминания Ю. Орлова
  5. Е. Боннер До дневников
  6. Л. Окунь, Нор Амберд, Ереван, Москва
  7. Ну и денек / «Эхо Москвы», 2008
  8. 8,0 8,1 Академик Артём Исаакович Алиханьян
  9. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  10. 10,0 10,1 Биографические сведения на сайте Академии наук Армении

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]