Арцём Аляксандравіч Фядзянін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Фядзянін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Аляксандравіч Фядзянін
Нарадзіўся 25 красавіка 1994(1994-04-25)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Гомель 6 (0)
2014   Беларусь Рэчыца-2014 24 (1)
2016 Беларусь Хімік (Светлагорск) 21 (3)
2017 Беларусь Асіповічы 26 (11)
2018—2019 Беларусь Смалявічы 48 (7)
2020—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 33 (7)
2021—2022 Беларусь Дняпро (Магілёў) 41 (4)
2023 Беларусь Паперпрам (Гомель) 28 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 20) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017

Арцём Фядзянін (нар. 25 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.

У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт[6].

У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2019, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 года не выступаў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў складзе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[14], некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 года з’яўляўся пераважна ў стартавым складзе, з лета стаў выхадзіць на замену. У студзені 2023 года пакінуў «Дняпро»[16].

У лютым 2023 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель Беларусь 5 1
2012 дубль Гомель Беларусь 28 1
2013 Д1 Гомель Беларусь 2 0
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 24 1
2015 Д1 Гомель Беларусь 4 0
2016 Д2 Хімік Беларусь 21 3
2017 Д2 Асіповічы Беларусь 26 11
2018 Д1 Смалявічы Беларусь 25 4
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 23 3
2020 Д2 Спадарожнік Беларусь 23 6
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 10 1
2021 (2) Д2 Дняпро Беларусь 18 2
2022 Д1 Дняпро Беларусь 23 2
2023 Д2 Паперпрам Беларусь 28 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artem Fedyanin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artiom_fedjanin/
  3. Десять игроков дубля "Гомеля" переведены в основную команду (руск.). football.by (9 студзеня 2013). Праверана 9 снежня 2023.
  4. "Гомель" отдал в аренду двух молодых игроков (руск.). football.by (20 сакавіка 2014). Праверана 9 снежня 2023.
  5. "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 9 снежня 2023.
  6. Артем Федянин продлил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 9 снежня 2023.
  7. Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса» (руск.). football.by (25 сакавіка 2016). Праверана 9 снежня 2023.
  8. 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
  9. Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (23 студзеня 2018). Праверана 9 снежня 2023.
  10. "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (руск.)(недаступная спасылка). football.by (10 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
  11. Федянин сменил "Смолевичи" на "Спутник" (руск.). football.by (14 студзеня 2020). Праверана 9 снежня 2023.
  12. Федянин поставил подпись под новым контрактом со "Спутником" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  13. Федянин подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  14. Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  15. Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  16. Футбол. Полузащитник Артем Федянин расстался с могилевским "Днепром" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
  17. Федянин пополнил ряды "Бумпрома" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  18. Федянин расстался с "Бумпромом" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.