Арцём Віктаравіч Салавей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Салавей
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арцём Віктаравіч Салавей
Нарадзіўся 1 лістапада 1990(1990-11-01)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь РДВАР-Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
2010   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 21 (1)
2011—2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 57 (14)
2013 Расія Урал (Екацярынбург) 1 (0)
2013—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 17 (0)
2015—2017 Беларусь Віцебск 80 (16)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (4)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 17 (2)
2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2020   Беларусь Гарадзея 7 (0)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).

У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].

У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].

У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.

Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Арцём мае малодшага брата, Андрэя, які таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Дынама Беларусь 19 2
2008 Д1 Дынама Беларусь 12 0
2009 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 21 1
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 31 11
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 26 3
2012/13 (2) Д2 Урал Расія 1 0
2013 (2) Д1 Нёман Беларусь 7 0
2014 Д1 Нёман Беларусь 10 0
2015 Д1 Віцебск Беларусь 25 4
2016 Д1 Віцебск Беларусь 29 8
2017 Д1 Віцебск Беларусь 26 4
2018 Д1 Дынама Беларусь 23 4
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 17 2
2020 (сяр.) дубль Шахцёр Беларусь 1 1
2020 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 7 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 9 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]