Арцём Віталевіч Макаўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Макаўчык)
Футбол
Арцём Макаўчык
Поўнае імя Арцём Віталевіч Макаўчык
Нарадзіўся 4 ліпеня 2000(2000-07-04)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см
Вага 83 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 5 (-4)
2019—2022 Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) 46 (-50)
2023— Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 2 (-1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (-10)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Арцём Макаўчык (нар. 4 ліпеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля яе заканчэння ў 2017 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда», дзе ў сезоне 2017 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2018—2019 гадах, калі «Тарпеда» выступала ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль клуба. У жніўні 2019 года, пасля таго як «Тарпеда» спыніла існаванне, перайшоў у «Энергетык-БДУ», дзе спачатку таксама гуляў за дубль. 8 жніўня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:1). У 2020—2021 гадах чаргаваўся ў складзе з іншымі брамнікамі, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, але тады так і не згуляў за яе. 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 5 −4
2018 дубль Тарпеда Беларусь 14 −29
2019 (1) дубль Тарпеда Беларусь 9 −23
2019 (2) дубль Энергетык-БДУ Беларусь 7 −6
2020 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 6 −8
2021 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 11 −15
2022 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 29 −27
2023 Д1 Дынама Беларусь 2 −1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]