Арцём Мікалаевіч Кавалеўскі
Арцём Мікалаевіч Кавалеўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Арцём Мікалаевіч Кавалеўскі (нар. 18 сакавіка 1979, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2004—2005 гадах навучаўся на факультэце паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў, Польшча) у рамках стыпендыяльнай праграмы Урада Польшчы для маладых навукоўцаў. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. У 2009—2011 гадах працаваў рэдактарам аддзела мастацкай літаратуры ў часопісе «Бярозка». Выкладае ў Інстытуце журналістыкі БДУ, супрацоўнік кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, займаецца даследаваннем праблем інтэрпрэтацыі і аналізу сучаснай паэзіі. Працаваў рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе «Маладосць». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае досвед працы рэдактара і сцэнарыста дакументальнага кіно ў РУП «Беларускі відэацэнтр».
Удзельнік нефармальнага літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», перакладчыцкіх майстэрняў і семінараў Міжнароднай гуманітарнай школы ў Варшаве, міжнароднага літаратурнага фестываля «Vilenica» (2004) у Славеніі. Старшыня журы конкурсу літаратурна-гістарычнага эсэ «Вацлаў Ластоўскі і Лаздзіну Пяледа: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы», зладжанага ў 2008 годзе Саюзам пісьменнікаў Літвы і Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ).
Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1996 года публікаваў творы ў беларускіх літаратурных выданнях «Першацвет», «Маладосць», «Беларусь», «Полымя», «Літаратура і мастацтва» і інш.
Аўтар вершаў да зборніка літаратурна-мастацкіх паштовак «Горад. Шпацыр. Словы» (2001), кніг «АдмыСЛОВЫя гульні» (2003, паэзія), «Аддаленасць і Адданасць» (2008, паэзія і лірычная проза), «Мой сябра анёлак» (2010, паэзія для дзяцей), «АКРЫ» (2013, візуальна-паэтычны праект, супольна з дызайнерам Русланам Найдзеным), манаграфіі «Рэпрэзентацыя беларускай паэзіі ў нацыянальнай медыяпрасторы» (2020).
Вершы з кнігі «Мой сябра анёлак» пакладзены на музыку Змітра Вайцюшкевіча і сталі асновай аднайменнага супольнага музычнага праекта з удзелам салістаў і музыкантаў з гуртоў «Дзецідзяцей», «Босае сонца», «Маўзер», «Дыліжанс», «Серебряная свадьба», «RockFolk» і іншых.
Стваральнік і тэарэтык логафармізму, творчага метаду сучаснай візуальнай паэзіі. Займаецца перакладам з польскай і рускай моў. Творы Арцёма Кавалеўскага перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, славенскую, польскую і літоўскую мовы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе атрымаў прэмію Саюза беларускіх пісьменнікаў «Супервобраз XXI стагоддзя — гук, колер, форма» за цыкл вершаў. Узнагароджаны Ганаровай граматай РВУ «Літаратура і Мастацтва» за лепшую публікацыю ў часопісе «Маладосць» у намінацыі «Паэзія» за 2007 год і за плённую дзейнасць у развіцці беларускай літаратуры і мастацтва, граматай РУП "Выдавецтва «Беларускі Дом друку» за шматгадовае творчае супрацоўніцтва і значны асабісты ўнёсак у выпуску часопіса «На экранах», дыпломам РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“» і часопіса «Маладосць» за адмысловую паэзію і асабістыя заслугі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- (руск.) Старонка на інтэрнэт-рэсурсе Інстытута журналістыкі БДУ(недаступная спасылка) / journ.bsu.by
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты