Арцём Сяргеевіч Пятрэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Пятрэнка)
Футбол
Арцём Пятрэнка
Поўнае імя Арцём Сяргеевіч Пятрэнка
Нарадзіўся 1 сакавіка 2000(2000-03-01)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 34
Маладзёжныя клубы
2014—2017 Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (11)
2020—2022 Беларусь Рух (Брэст) 14 (2)
2021—2022   Беларусь Славія (Мазыр) 11 (0)
2022—2023 Беларусь Славія (Мазыр) 19 (1)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2020

Арцём Пятрэнка (нар. 1 сакавіка 2000, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскага футбола, у жніўні 2014 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Мазыр і стаў іграком «Славіі», дзе пачаў выступаць за дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).

У сезоне 2018 застаўся ў мазырскім клубе пасля яго вылету ў Першую лігу. Стаў атрымоўваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасня 2018 года ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сезон 2019 пачынаў у дублі мазыран, з мая замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 года не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з мазыранамі, аднак у лютым перайшоў у брэсцкі «Рух»[3]. Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сезоне 2021 часцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.

У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[4]. У мазырскім клубе таксама толькі выхадзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію»[5].

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй»[6]. Пакінуў мазырскі клуб пасля змянення тэрміну арэнды ў маі 2022 года[7], адправіўшыся служыць у армію. У ліпені 2022 года вярнуўся ў склад «Славіі».

У люты 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскі клуб[8] і неўзабаве стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д1 Славія Беларусь 7 0
2018 Д2 Славія Беларусь 20 7
2019 Д1 Славія Беларусь 14 4
2020 Д1 Рух Беларусь 11 1
2021 (1) Д1 Рух Беларусь 3 1
2021 (2) Д1 Славія Беларусь 6 0
2022 (1) Д1 Славія Беларусь 5 0
2022 (2) Д1 Славія Беларусь 9 1
2023 Д1 Славія Беларусь 10 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Artem Petrenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artyom_petrenko/
  3. Экс-форвард "Славии" Петренко перешел в "Рух" (руск.). football.by (7 лютага 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  4. "Славия" арендовала у "Руха" Петренко (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
  5. Петренко вернулся в "Рух" их аренды в "Славии" (руск.). football.by (11 снежня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
  6. "Славия" оставляет у себя Артема Петренко (руск.). football.by (17 сакавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  7. Петренко и Курбанов покинули "Славию" (руск.). Афіцыйны сайт мазырскай «Славіі» (12 мая 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  8. "Славия" объявила о расставании с Петренко (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.
  9. Петренко подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.