Арцём Сяргеевіч Пятрэнка
Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Пятрэнка | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 сакавіка 2000[1] (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 174 см | |||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 34 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Арцём Пятрэнка (нар. 1 сакавіка 2000, Мазыр) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Руха» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мазырскага футбола, у жніўні 2014 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Мазыр і стаў іграком «Славіі», дзе пачаў выступаць за дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).
У сезоне 2018 застаўся ў мазырскім клубе пасля яго вылету ў Першую лігу. Стаў атрымоўваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасня 2018 года ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сезон 2019 пачынаў у дублі мазыран, з мая замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 года не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.
Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з мазыранамі, аднак у лютым перайшоў у брэсцкі «Рух»[2].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() |
7 | 0 |
2018 | Д2 | Славія-Мазыр | ![]() |
20 | 7 |
2019 | Д1 | Славія-Мазыр | ![]() |
14 | 4 |
Зноскі
- ↑ Artem Petrenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Экс-форвард "Славии" Петренко перешел в "Рух"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)