Арцём Юр’евіч Татарэвіч
Поўнае імя | Арцём Юр’евіч Татарэвіч | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 студзеня 1992[1] (32 гады) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 183 см | |||||||||
Вага | 69 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Арцём Татарэвіч (нар. 28 студзеня 1992) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, з 2009 года выступаў за пінскую «Хвалю», дзе з цягам часу стаў асноўным абаронцам.
У жніўні 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». Дэбютаваў за асноўную каманду 21 верасня 2013 года ў матчы супраць «Нафтана». Пасля стаў трывала з’яўляцца ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2014 ужо стаў асноўным левым абаронцам клуба, правёў 28 матчаў у чэмпіянаце (з 32).
Па заканчэнні сезона 2014 быў прызваны на службу ва Узброеныя Сілы[4]. 13 снежня 2014 года прыняў ваенную прысягу[5]. У студзені 2015 года стала вядома, што з-за службы Арцём прапусціць сезон 2015[6]. Тым не менш, у 2015 годзе двойчы згуляў за дынамаўцаў у Кубку Беларусі.
У чэрвені 2016 года пасля заканчэння службы вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[7]. У другой палове сезона 2016 выступаў за дубль брэстчан, у асноўнай камандзе не з’яўляўся на полі.
З лютага 2017 года трэніраваўся з «Хваляй» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Хвалі» зноў стаў асноўным абаронцам. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон[9]. У студзені 2019 года ў чарговы раз падоўжыў кантракт[10]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, заставаўся трывалым іграком асновы. У пачатку 2020 года пачаў рыхтавацца з «Хваляй» да сезона і ў лютым падпісаў новы кантракт[11]. У 2020—2021 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі.
У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[12]. Хутка стаў трэніравацца з пінскім «Стэнлесам», у сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды, аднак неўзабаве пакінуў «Стэнлес», не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах, і перайшоў на адміністратарскую працу ў «Хвалі»[13]. З другой паловы 2022 года зноў стаў трапляць у заяўку «Хвалі» ў якасці іграка, а ў 2023 годзе восем разоў выхадзіў на поле ў Першай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | Д2 | Хваля | 1 | 0 | |
2010 | Д2 | Хваля | 9 | 0 | |
2011 | Д2 | Хваля | 9 | 0 | |
2012 | Д2 | Хваля | 26 | 0 | |
2013 (1) | Д2 | Хваля | 14 | 0 | |
2013 (2) | Д1 | Дынама | 8 | 0 | |
2014 | Д1 | Дынама | 28 | 0 | |
2015 | Д1 | Дынама | 0 | 0 | |
2016 | дубль | Дынама | 17 | 3 | |
2017 | Д2 | Хваля | 28 | 3 | |
2018 | Д2 | Хваля | 26 | 0 | |
2019 | Д2 | Хваля | 26 | 0 | |
2020 | Д2 | Хваля | 18 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 6 | 0 | |
2022 | Д2 | Хваля | 0 | 0 | |
2023 | Д2 | Хваля | 8 | 0 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Artem Tatarevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://fcvolna-pinsk.by/player/artyom-tatarevich/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artem_tatarevich/
- ↑ Защитника бресткого «Динамо» Артема Татаревича забирают в армию (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Защитник брестского "Динамо" Артем Татаревич принял военную присягу (ФОТО) (руск.). football.by (13 снежня 2014). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Вабищевич и Татаревич покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Татаревич вернулся в брестское «Динамо» после службы в армии (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Волна" подписала Татаревича, Коневегу и Дыбина (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2019.
- ↑ Три игрока продлили контракты с "Волной", Курган покинул команду (руск.). football.by (9 студзеня 2019). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ "Волна" продлила контракт с Татаревичем (руск.). football.by (17 лютага 2020). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Артём Татаревич расстаётся с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (4 лютага 2022). Праверана 9 красавіка 2024.
- ↑ Виталий Рушницкий снова игрок "Стэнлеса" (руск.). football.by (24 сакавіка 2022). Праверана 9 красавіка 2024.