Аршанскае падполле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аршанскае падполле — патрыятычнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну, якое дзейнічала з ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 года ў г. Орша і Аршанскім раёне Віцебскай вобласці.

Аб'ядноўвала больш за 800 падпольшчыкаў. Мела каля 80 груп, у тым ліку на чыгуначным вузле (К. У. Грачыха, М. П. Кузьмін, Е. М. Шамшурава), ільнокамбінаце (І. К. Петрачэнка), у друкарні (А. П. Нікалаеў), лагеры ваеннапалонных (В. А. Марчак), вёсках Вялікае Сяло, Высокае, Дзевіна, Шыбекі, пасёлку Юрцава і інш. З лістапада 1941 года на чыгуначным вузле пачала дзейнічаць група К. С. Заслонава. Патрыёты груп Дз. М. Бохана, братоў А., Б., І. і К. І. Бяляўскіх, Ф. Я. Коўтуна, З. М. Шэвень узрывалі эшалоны ворага з жывой сілай, тэхнікай, боепрыпасамі і палівам; на ст. Самалюбаўка на 7 дзён спынілі рух паяздоў. Падпольшчыкі вялі растлумачальную работу сярод варожых фарміраванняў.

У час падрыхтоўкі Беларускай аперацыі 1944 года перадалі савецкаму камандаванню больш за 200 картаў, схем і інш. звестак аб умацаваннях праціўніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]