Аршанская акруга
Аршанская акруга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 14 раёнаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Орша |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 26 ліпеня 1930 |
Насельніцтва (1927) | 572,3 тыс. чал. |
Плошча | 11,7 тыс. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арша́нская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924. Цэнтр — г. Орша. Плошча акругі 7,9 тыс. км², пасля ўзбуйнення акруг (1927 г.) — 11,7 тыс. км². Колькасць насельніцтва 423,3 тыс. чал. (1924 г.), 572,3 тыс. чал. (1927 г.). Паводле дадзеных перапісу 1927 г. насельніцтва складалася з беларусы — 88,5 %; яўрэі — 5,9 %; рускія — 3,3 %; палякі — 1,5 %.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Уключала 10 раёнаў:
- Аршанскі;
- Багушэўскі;
- Горацкі;
- Дрыбінскі;
- Дубровенскі;
- Копыскі;
- Коханаўскі;
- Круглянскі;
- Ляднянскі;
- Талачынскі.
3 гарады:
5 мястэчак:
Усе раёны падзяляліся на 108 сельсаветаў.
У сувязі са скасаваннем (9 чэрвеня 1927) Барысаўскай і Калінінскай акруг да Аршанскай акругі далучаны Крупскі (з 18 чэрвеня 1927), Мсціслаўскі, Расненскі і Чарэйскі раёны, у складзе якіх былі г. Мсціслаў, мястэчкі Бобр, Крупкі і Чарэя, 39 сельсаветаў. Акруговая газета — «Камуністычны шлях». Аршанская акруга скасавана 26 ліпеня 1930 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камінскі, М. І. Аршанская акруга / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 186. — ISBN 5-85700-074-2.
- Аршанская акруга. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.