Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўніц пачатковых народных вучылішчаў. Існавала ў 19111919 гг. Існавала ў 19111919 гг. Яе адкрыццё было прымеркавана да 50-гадовага юбілею адмены прыгоннага права (1861 г.). Падпарадкоўвалася папячыцелю Віленскай навучальнай акругі. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пачатковае вучылішча, у якім семінарысткі прыходзілі практыку. У 1914/1915 навучальным годзе ў падрыхтоўчым і 3 класах семінарыі навучалася 113 выхаванак, у пачатковым вучылішчы — 27 вучняў; на ўтрыманне семінарыі і вучылішча дзяржава выдаткоўвала 31,8 тыс. руб., губернскае земства — каля 2,6 тыс. руб.

Вывучаліся прадметы: Закон Божы, руская мова і літаратура, царкоўнаславянская мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), методыка навучальных прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і іншае. Да 1917 г. царкоўнаславянская мова выключана з праграмы, скарочана праграма Закону божага. Дырэктар семінарыі У. І. Андрыянаў. настаўнікі Н. А. Крэсціянава (руская мова і літаратура), Г. В. Малаха (матэматыка), М. А. Васільева (гісторыя і геаграфія), Т. У. Лазарава (прыродазнаўства і фізіка), П. Я. Лазараў (графічныя мастацтвы) і інш. Сярод іх — выпускнікі Маскоўскага ўніверсітэта, Пецярбургскіх жаночых вышэйшых курсаў, Маскоўскага Строганаўскага прамыслова-мастацкага вучылішча і інш.

У ліпені 1917 г. семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю педагагічную навучальную ўстанову для асоб абодвух полаў. З 1918 г. рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай працойнай школы. У 1919 г. пераўтворана ў 3-гадовыя педагагічныя курсы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сянькевіч Г. Р. Аршанская жаночая настаўніцкая семінарыя / Г. Р. Сянькевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 188. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 539. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).