Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж
Дата заснавання 1954
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, вуліца Савецкая, д. 81
osmec.by

Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Орша.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пастановай Савета Міністраў СССР № 437 15 сакавіка 1954 года быў створаны вячэрні тэкстыльны тэхнікум пры Аршанскім ільнокамбінаце як філіял Усесаюзнага завочнага тэхнікума.

4 жніўня 1958 года тэхнікум перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, рыхтуе спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання.

У 1968 годзе адкрыты новы навучальны корпус і з 30 красавіка ў ім вядуцца заняткі. У 1970 годзе ў эксплуатацыю здадзены будынак студэнцкага інтэрната.

На падставе загаду № 256 Міністэрства адукацыі СССР 13 чэрвеня 1973 года Аршанскі тэкстыльны тэхнікум перайменаваны ў Аршанскі механіка-тэхналагічны тэхнікум, які рыхтаваў спецыялістаў па 7 спецыяльнасцях на трох аддзяленнях: дзённым, вячэрнім і завочным.

Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 308 2 жніўня 2002 года тэхнікум быў перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж».

1 ліпеня 2014 года Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання» рэарганізавана шляхам далучэння да ўстановы адукацыі «Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аршанскі механіка-эканамічны каледж // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі-Яя. — С. 337.
  • Оршанский механико-экономический колледж // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 5 : Минск-Педиатрия — С. 614—615.