Аршанскі езуіцкі калегіум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аршанскі езуіцкі калегіум
Комплекс былога езуіцкага калегіюму. г. Ворша 2.jpg
Міжнародная назва: Collegium Orsense Societatis Jesu
Заснаваны: 1612
Год закрыцця 1820
Размяшчэнне: Орша, Беларусь
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Аршанскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Оршы, якая дзейнічала ў 1612 — 1820 гг.

Адукацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ Вазы, які разам з канцлерам ВКЛ Л. Сапегам і ксяндзом Лаўрэнціем у 1609 г. распрацаваў план яго стварэння, а ў 1610—1611 гг. падараваў аршанскім езуітам 210 валок зямлі з прыгоннымі сялянамі вёсак Князі, Крыніцы, Цянкі, Чабаданы, Чално, Чэрніца; у 1616 годзе — маёнтак Фашчаўка (больш за 2 000 сялян). Кароль надзяліў езуітаў манаполіяй на адукацыю шляхетнай моладзі ў горадзе і Аршанскім павеце. У калегіуме выкладаліся рыторыка, логіка, філасофія. У 1634 годзе былі адкрыты 2 бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі са збяднелых сем’яў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) калегіум на 9 гадоў прыпыніў дзейнасць. Пажар 1680 году знішчыў усе пабудовы праз 3 гады адбудаваны. У калегіуме быў створаны «Аршанскі кодэкс» — зборнік папулярных драм і інтэрмедый эпохі барока, якія ставіліся ў Варшаве, Віцебску, Навагрудку, Полацку.

Навучальныя ўстановы калегіума ў 1773 – 1820 гады[правіць | правіць зыходнік]

Пасля скасавання Таварыства Ісуса ў свеце папскім брэве Dominus ac Redemptor (1773) і захавання ордэна Кацярынай ІІ Аршанскі калегіум стаў адной з шасці адукацыйных пляцовак езуітаў у Расійскай імперыі, да якой ад часу першага падзелу Рэчы Паспалітай адыйшла Орша.

Школа[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 70-х гадоў XVIII стагоддзя аршанская школа езуітаў складалася з пяці класаў (ад інфімы да рыторыкі). Выкладчыкамі былі тры настаўнікі-клірыкі, так званыя магістры, а на чале іх стаяў прэфект. Згодна з добра адпрацаванай езуіцкай школьнай мадэллю ІІ і ІІІ, а таксама IV і V класы былі злучаныя. Акрамя таго, настаўнік паэзіі і красамоўства (IV і V класаў) быў яшчэ і настаўнікам гісторыі. У пачатковым класе (інфіма) выкладаў езуіт, які толькі пачынаў педагагічную кар’еру. З ІІ і ІІІ класамі (граматыкі і сінтаксісу) працаваў магістр з педагагічным стажам не менш за год, а з IV і V (паэзіі і рыторыкі) – дасведчаны магістры, чый вопыт выкладання складаў, сама меней, чатыры гады.

Звестак пра дзейнасць езуіцкай школы ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя не вельмі багата. Вядома напрыклад, што ў ліпені 1786 годзе яе наведаў Магілёўскі мітрапаліт Станіслаў Сестранцэвіч. Высокі госць адзначыў, што вучні прадэманстравалі прагрэс у вывучэнні розных моў і карысных навук. Дзякуючы дакументам, падрыхтаваным візітарамі Віленскага ўніверсітэту, нашмат болей інфармацыі пра функцыянаванне школы адносіцца да першага дзесяцігоддзя ХІХ стагоддзя. Згодна з адукацыйнай рэформай Аляксандра І 1803 года імперыя падзялялася на шэсць навучальных акруг, на чале кожнай з якіх стаяў універсітэт. Беларускія і літоўскія адукацыйныя ўстановы, у тым ліку і Аршанскі езуіцкі калегіум, быў падпарадкаваны Віленскаму ўніверсітэту.

Езуіты, аднак, як маглі сабаціравалі выкананне прадпісанняў свецкай Вільні, а пасля таго, як Полацкі езуіцкі калегіум у студзені 1812 года атрымаў статус Акадэміі з усімі правамі ўніверсітэта, менавіта ён узяў на сябе функцыі галаўной установы для езуіцкіх адукацыйных пляцовак па ўсёй імперыі. Аршанскі калегіум стаў арганічнай часткай гэтай навучальный сеткі Таварыства Ісуса, хаця наступны 1812/1813 навучальны год быў практычна сарваны Расійскай кампаніяй Напалеона.

Музычная бурса[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнасць бурсы ў Оршы распачалася яшчэ ў 1610 годзе. Першым фундатарам установы выступіў аршанскі парафіяльны святар Якуб Лаўрэнці. У 1634 годзе кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV перадаў езуітам на патрэбы бурсы вёску Дуброўка ў Мінскім павеце.

Выхаванцы жылі ў асобных памяшканнях (у 1786-1788 гадах для ўстановы быў пабудаваны асобны мураваны будынак) і наведвалі публічныя школы езуітаў, а ў бурсе пры дапамозе старэйшых калег і выпускнікоў вывучалі тэорыю музыкі, набывалі практычныя навыкі ігры на музычных інструментах і спеваў. Разам яны складалі капэлу, якая забяспечвала музычнае суправаджэнне набажэнства ў касцёле і ўсемагчымыя імпрэзы ў калегіуме. Навучанне ў бурсе было бясплатным, а утрыманне, харчаванне бурсістаў і забеспячэнне выпускнікоў ажыццяўлялася за кошт спецыяльнага фонду. Узначальваў музычную семінарыю прэфект.

Канвікт[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата адкрыцця канвікта для дзяцей шляхты ў Оршы невядомая. Мяркуецца, што ён з’явіўся напачатку ХІХ стагоддзя. Яшчэ ў 1803 годзе сталічны візітатар Васіль Севяргін адзначаў яго адсутнасць, а ўжо з рапарта графа Плятэра ад 1807 года вынікае, што ў ім за бацькоўскі кошт жыло некалькі хлопцаў.

Як асобны інстытут з уласным прэфектам канвікт у Оршы з’яўляецца ў езуіцкіх каталогах толькі ў 1813 годзе. Пра яго функцыянаванне звесткі змяшчаюцца ў рапарце 1818 года: “Зважаючы на тое, наколькі складана бацькам зняць у Оршы выгодную кватэру з-за таго, што горад быў моцна разбураны пад час нападу непрыяцеля, калеіум адкрыў публічны канвікт, для найбольшай выгоды прыгаданых бацькоў. У тым годзе ў канвікце знаходзілася 27 чалавек… За навучанне канвіктараў грошы не спаганяюць, але за харчаванне, ацяпленне і пакой іх бацькі ўносціь абгавораную плату павінны”.

Настаўніцкая семінарыя (Seminarium Nostrorum)[правіць | правіць зыходнік]

У калегіуме таксама перыядычна дзейнічала спецыяльная ўстанова, якая мела на мэце падрыхтоўку выкладчыкаў для езуіцкіх школ правінцыі ордэна. Першапачаткова будучых магістраў прыцягвалі да выкладання за два месяцы да заканчэння класа рыторыкі. Дасведчаны педагог мусіў прапрацаваць з імі метады правядзення лекцыйных заняткаў, праверкі пісьмовых заданняў і кіравання класам. Толькі пасля такой двухмесячнай педагагічнай практыкі магістр мог выпраўляцца ў вызначанае яму месца і самастойна весці заняткі ў школе.

Трэцяя прабацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адной з адукацыйных устаноў, арганізаванай пры Аршанскім калегіуме беларускімі езуітамі, была так званая “Трэцяя прабацыя” (Tertia probatio). Яна прызначалася для ўсіх членаў Таварыства Ісуса, якія ўжо былі высвечаныя на ксяндзоў і скончылі курс тэалогіі. Пад кіраўніцтвам дасведчанага айца-езуіта, інструктара, удзельнікі Трэцяй прабацыі на працягу года штудыявалі ордэнскае права і, вывучаючы лісты Ігнація Лаёлы, заснавальніка Таварыства Ісуса, і ладзячы штомесячныя сходы, якія праходзілі ў поўным маўчанні, паглыблялі знаёмства з ордэнскай духоўнасцю. Праіснавала яна ў Оршы толькі два гады, калі яе інструктарам быў Ігнацій Бжазоўскі. У 1807/1808 навучальным годзе ў Трэцяй прабацыі знаходзілася пяць айцоў-езуітаў, а ў 1808/1809 – чатыры. У наступныя гады гэтая ўстанова дзейнічала ў Віцебскім езуіцкім калегіуме[1][2].

Спадчына калегіума[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) былыя адукацыйныя ўстановы езуітаў у Оршы былі перададзеныя мясцовым манахам-дамініканам. У 1822 годзе яны адкрылі сваю чатырохкласную школу. Але праіснавала яна толькі да 1829 года. Музычная бурса і канвікт наогул не былі адноўлены і спынілі існаванне разам з сыходам езуітаў.

Урад прадаў паезуіцкі барочны касцёл Св. Міхаіла Архангела, які ў другой палове ХІХ стагоддзя быў разабраны на цэглу. У 1842 годзе ў будынках калегіума ўсталявалі турму, якая праіснавала да канца 80-х гадоў ХХ стагоддзя[3]. Пасля яе закрыцця, у 1989-1991 і ў 2007-2008 гадах на тэрыторыі былога калегіума праводзіліся археалагічныя раскопкі. Па іх заканчэння была праведзена частковая рэканструкцыя паезуіцкага комплексу. З 2014 годзе у галоўным будынку калегіума, упрыгожаным вежай з гадзіннікам, месціцца дзіцячая бібліятэка, мастацкая галерэя і выставачная зала, а ў былых будынках музычнай бурсы дзейнічае Дом рамёстваў.

Інтэр’еры адноўленага калегіума[правіць | правіць зыходнік]

Рэктары Аршанскага езуіцкага калегіума[правіць | правіць зыходнік]

  • Геранім Кніскі (суперыёр, 1609-1613, 1619-1623)
  • Юры Рава (суперыёр, 1613-1619)
  • Станіслаў Радамыскі (1623-1629)
  • Крыштаф Залескі (1629-1636)
  • Ваўжынец Гашынскі (1636-1641)
  • Ян Вышкоўскі (1641-1646)
  • Шыман Ябланоўскі (1646-1654)
  • Міхал Комар (суперыёр з 1563; у 1664-1671 – рэктар)
  • Даніэль Скажэмскі (віцэрэктар, 1671-1674)
  • Марцін Калакоўскі (1674-1677)
  • Шыман Вдзекоўскі (1677-1678)
  • Міхал Яльжэўскі (1679-1682)
  • Фларыян Рэшка (1682-1685)
  • Міхал Дамброўскі (1685-1688)
  • Якуб Хжанстоўскі (1688-1691)
  • Самуэль Касцюкевіч (1691-1692)
  • Міхал Вяжхоўскі (1692-1697)
  • Максім Пловіц (1697-1700)
  • Бенедыкт Быкоўскі (1700-1704)
  • Крыштаф Шульц (1704-1707, 1713-1717)
  • Ян Лукашэвіч (1707-1710)
  • Павел Радзевіч (1710-1713)
  • Юры Шашкевіч (1717-1720)
  • Казімір Францкевіч (1720-1727)
  • Ян Іллініч (1727-1738)
  • Ян Парэцкі (1738-1741)
  • Сцяпан Гінтыла (1741-1744)
  • Антоній Хандзінскі (1744-1748)
  • Антоній Быкоўскі (1748-1759)
  • Людвік Лупя (1759-1762)
  • Юзаф Навацкі (1762-1765)
  • Марцін Шчапкоўскі (1765-1766)
  • Макілай Трабіцкі (1766-1770)
  • Міхал Крушэўскі (1770-1776)
  • Ян Герцык (1777)
  • Францішак Караў (1779-1786)
  • Геранім Віхерт (1786-1799, 1803-1809)
  • Пётр Эстка (1799-1802)
  • Антоній Люстыг (1802-1803)
  • Казімір Астроўскі (1809-1814)
  • Станіслаў Свентахоўскі (1814-1817, 1819-1820)
  • Дэзідэрый Рышардо (віцэ-рэктар, 1817-1819)

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллегиум иезуитов. Возвращение / К. Дятликович // Мастерская. Современное строительство: белорусский аналитический журнал для практиков строительного дела. ― 2008. ― № 6. — С.62—64. (3ОК13063)
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
  • Bieś, A.P. Jezuickie instytucje edukacyjne w Orszy 1773-1820 / A.P. Bieś // Studia Paedagogica Ignatiana; Vol 19, No 3 (2016): Edukacja na ziemiach polskich na przełomie XIX i XX wieku. Ludzie i instytucje. – Krakow: Akademia Ignatianum w Krakowie, 2016. – s. 15-34.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]