Аршанскі маладняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Аршанскі маладняк»
Тып часопіс

Мова беларуская
Тыраж

«Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 19251928 гадах выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў.

У 1926 большая частка рэдакцыі часопіса, апынулася ў Горках, дзе была заснавана Горацкая студыя Аршанскай філіі «Маладняка». Такім чынам з трэцяга нумара часопіс пачаў друкаваўся ў Горках.

Змяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А. Вечара, М. Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я. Сявец), Ю. Гаўрука, B. Каваля, Т. Кляшторнага, М. Нікановіча, В. Сташэўскага, У. Прыбыткоўскага і іншых маладых пісьменнікаў, хроніку літаратурнага жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арганізацый рэспублікі.

Такую ж назву насіла пісьменніцкая арганізацыя, што ўваходзіла на правах філіі ў Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» рэспублікі. У дзейнасці арганізацыі прымаў удзел Максім Гарэцкі, які не з'яўляўся сябрам "Маладняка".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — С. 541.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Горацкая студыя «Аршанскага Маладняка» (1926—1928). Кароткі нарыс аб гісторыі стварэння і дзейнасці. — Горкі, 2013. — 94 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]