Аршанскі настаўніцкі інстытут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Янкі Купалы
(АНІ ім Янкі Купалы)
Заснаваны: 1936
Тып: дзяржаўны
Размяшчэнне: Орша, Віцебская вобласць, Сцяг БССР БССР

Арша́нскі наста́ўніцкі інстыту́т імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1936—1955 гадах у Оршы.

Інстытут падрыхтоўваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1936 годзе як Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут Народнага Камісарыята асветы БССР.

У Вялікую Айчынную вайну знішчаны навучальны корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў дзейнасць у 1944 годзе.

У 1945 годзе прысвоена імя Янкі Купалы.

Закрыты падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.

Аддзяленні і кафедры[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленні:

  • Фізіка-матэматычнае
  • Гістарычнае
  • Беларускай і рускай мовы

Кафедры:

  • Беларускай і рускай мовы і літаратуры
  • Педагогікі
  • Псіхалогіі
  • Фізікі і матэматыкі
  • Марксізму-ленінізму

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ермакоў І. Ф. (рэктар 1945—1953) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
  • Лібан М. І. — гісторык рускай літаратуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]