Перайсці да зместу

Арыбатыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыбатыды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  733326
NCBI  66551
EOL  2587416
FW  155663

Арыбатыды (Oribatida) — падатрад кляшчоў (часам атрад) з атрада саркаптыформных кляшчоў (Sarcoptiformes) надатрада акарыформных (Acariformes). Налічваюць ад 6600 відаў да прыкладна 11 тыс. відаў і падвідаў.

Палеарктыка (3863 віды). Неарктыка (1116). Афратропіка (1870). Арыентальная вобласць (2470). Аўстралія (1500). Антарктыка і субантарктыка (138). Неатропіка (2238). Дадзеныя 2018 года для сусветнай фауны: 11 036 відаў і падвідаў (+ 1 551 сінонімаў), 1 278 родаў і падродаў (+ 441 сінонімаў), 163 сямействы.

Цела арыбатыдаў цёмна-карычневага ці чорнага колеру, памер ад 0,2 да 1,4 мм. Адна з найбольш шматлікіх і дамінантных груп членістаногіх у арганічных гарызонтах большасці глеб, дзе іх удзельная вага можа дасягаць некалькіх сотняў тысяч індывідаў на квадратны метр. Сваёй дзейнасцю спрыяюць глебаўтварэнню.

  1. Integrated Taxonomic Information System — 2007. Праверана 22 кастрычніка 2013.