Арыбэ Перальта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арыбэ Перальта
Oribe Peralta.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Арыбэ Перальта Маронес
Мянушка El Cepillo («Шчотка»)
Нарадзіўся 12 студзеня 1984(1984-01-12)[1] (34 гады)
Тарэон, Мексіка
Грамадзянства Сцяг Мексікі Мексіка
Рост 179 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Мексікі Амерыка
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2003 Сцяг Мексікі Манаркас Марэлія 2 (0)
2003 — 2004 Сцяг Мексікі Леон 33 (10)
2004 — 2006 Сцяг Мексікі Мантэрэй 64 (11)
2005  Сцяг Мексікі Гвадалахара 0 (0)
2006 — 2014 Сцяг Мексікі Сантас Лагуна 225 (82)
2009  Сцяг Мексікі Хагуарэс Ч'япас 35 (12)
2014 — Сцяг Мексікі Амерыка 38 (15)
Нацыянальная зборная**
2004 — Сцяг Мексікі Мексіка 36 (16)
2011 — 2012 Сцяг Мексікі Мексіка (алімпійская) 14 (10)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Лондан 2012 футбол
Панамерыканскія гульні
Золата Гвадалахара 2011 футбол
Залатыя Кубкі КАНКАКАФ
Золата ЗША/Канада 2015

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 красавіка 2015.

Ары́бэ Пера́льта Маро́нес (ісп.: Oribe Peralta Morones; 12 студзеня 1984, Тарэон, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік клуба «Амерыка» з горада Мехіка і нацыянальнай зборнай Мексікі. Алімпійскі чэмпіён 2012 года ў Лондане, а таксама лепшы футбаліст КАНКАКАФ 2013 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Перальта дэбютаваў у прафесійным футболе за клуб «Марэлія» 22 лютага 2003 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амерыкі». Пазней Арыбэ перайшоў у склад клуба другога дывізіёна «Леон». Паводле вынікаў сезону Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клуб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасля гэтага ігрок далучыўся да складу клуба «Мантэрэй», аднак свае зорныя сезоны ігрок правёў у клубе «Сантас Лагуна», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Мексікі.

13 мая 2014 года, было абвешчана, што Перальта быў прададзены ў клуб «Амерыка»[2][3]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансферу не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амерыка» заплаціла за іграка 10 млн долараў ЗША, што зрабіла гэту ўгоду самай дарагой у гісторыі мексіканскага футболу[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Перальта дэбютаваў у складзе зборнай Мексікі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матча супраць зборнай Аргенціны 9 сакавіка 2005 года. Ён быў уключаны ў спіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2006, але не быў уключаны ў канчатковы склад[5]. Ігрок быў уключаны ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету 2014 года.

У 2012 годзе ў складзе мексіканскай зборнай адправіўся на Алімпійскія гульні. Дапамог Мексіцы стаць чэмпіёнам гульняў, у фінальным матчы аформіўшы дубль у браму зборнай Бразіліі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Сантас Лагуна»

«Амерыка»:

Мексіка

Зноскі

  1. Oribe Peralta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peralta signs for Club America. Goal.
  3. Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América!. Esto.
  4. Oribe Peralta, el mejor pagado en la historia. El Universal.
  5. Oribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]