Арыгамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Класічнае арыгамі — жураўлік і спецыяльная дэкаратыўная папера для арыгамі

Арыгамі (яп.: 折り紙, літар.: «складзеная папера») — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; старажытнае мастацтва складання фігурак з паперы. Мастацтва арыгамі сваімі каранямі сыходзіць у Старажытны Кітай, дзе і была вынайдзена папера. Першапачаткова арыгамі выкарыстоўвалася ў рэлігійных абрадах. Доўгі час гэты від мастацтва быў даступны толькі прадстаўнікам вышэйшых саслоўяў, дзе прыкметай добрага тону было валоданне тэхнікай складання з паперы. Толькі пасля Другой сусветнай вайны арыгамі выйшла за межы Усходу і трапіла ў Амерыку і Еўропу, дзе адразу набыла сваіх прыхільнікаў.

Класічнае арыгамі складаецца з квадратнага аркуша паперы.

Існуе пэўны набор умоўных знакаў, неабходных для таго, каб замаляваць схему складання нават самага складанага вырабу. Большая частка ўмоўных знакаў была ўведзена ў практыку ў сярэдзіне XX стагоддзя вядомым японскім майстрам Акірам Ёсідзавам (1911—2005).

Класічнае арыгамі прадпісвае выкарыстанне аднаго квадратнага раўнамерна афарбаванага аркуша паперы без клею і нажніц. Сучасныя формы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва вельмі часта не прытрымліваюцца гэтага канону[1].

Гісторыя арыгамі[правіць | правіць зыходнік]

Існуе мноства версій паходжання арыгамі. У асноўным гэта мастацтва развівалася ў Японіі. Арыгамі стала значнай часткай японскіх цырымоній ўжо да пачатку перыяду Хэйан. Самураі абменьваліся падарункамі, упрыгожанымі насі, свайго роду знакамі поспеху, складзенымі з папяровых стужак. Складзеныя з паперы матылькі выкарыстоўваліся падчас святкавання вяселляў сінта і ўяўлялі жаніха і нявесту.

Аднак, незалежныя традыцыі складання з паперы, хоць і не гэтак развітыя, як у Японіі, існавалі і ў Кітаі, Карэі, Германіі і Іспаніі.

Еўрапейскія традыцыі складання з паперы менш дакументаваны, чым ўсходнія, аднак вядома, што тэхналогія вырабу паперы дасягнула арабаў каля 8 стагоддзя н.э., маўры прынеслі паперу ў Іспанію каля 11 стагоддзя. З гэтага часу ў Іспаніі і з 15 стагоддзя ў Германіі пачало развівацца складанне паперы[2]. Як і ў Японіі, у Еўропе складанне з паперы таксама было часткай цырымоній. Звычай складаць асаблівым чынам пасведчання аб хрышчэнні быў папулярны ў цэнтральнай Еўропе ў 17-18 стст. Да 17 стагоддзя ў Еўропе існаваў цэлы шэраг традыцыйных мадэляў: іспанская Пахарыта, капялюшы, лодкі і домікі. У пачатку 19-га стагоддзя Фрыдрых Фробель зрабіў вялікі ўклад у развіццё складання з паперы, прапанаваўшы гэты занятак у якасці навучальнага ў дзіцячых садках для развіцця дзіцячай маторыкі[2].

У 1960-х мастацтва арыгамі пачало распаўсюджвацца па ўсім свеце, першым атрымала распаўсюджванне модульнае арыгамі, а затым і шматлікія плыні, уключаючы кірыгамі. На сённяшні дзень арыгамі ператварылася ў міжнароднае мастацтва[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Román Díaz Origami Essence. — L’Atlier du Gresivaudan, 2010. — С. 160. — ISBN 2-84424-063-1
  2. а б Meher McArthur, Robert J. Lang Folding Paper, The Infinite Possibilities of Origami. — International Arts and Artists, 2011. — С. 96. — ISBN 978-0-9662859-6-3
  3. Арыгамі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Meher McArthur, Robert J. Lang Folding Paper, The Infinite Possibilities of Origami. — International Arts and Artists, 2011. — С. 96. — ISBN 978-0-9662859-6-3
  • Román Díaz Origami Essence. — L’Atlier du Gresivaudan, 2010. — С. 160. — ISBN 2-84424-063-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі