Арый Майсеевіч Пазоўскі
| Арый Майсеевіч Пазоўскі | |
|---|---|
| руск.: Арий Моисеевич Пазовский | |
| | |
| Род дзейнасці | дырыжор, музыкант, скрыпач |
| Дата нараджэння | 21 студзеня (2 лютага) 1887 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 студзеня 1953[1] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя |
|
| Узнагароды і прэміі | |
Арый Майсеевіч Пазоўскі (21 студзеня (2 лютага) 1887, Перм[1] — 6 студзеня 1953[1], Масква[1]) — расійскі дырыжор. Народны артыст СССР (1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1904, клас Л.Аўэра). З 1905 года дырыжор у Мінску, пазней у розных оперных тэатрах, у т. л. Оперным тэатры Зіміна ў Маскве (1908—10), у петраградскім Народным доме (1916—18). У 1923—28 гадах (з перапынкам) дырыжор, у 1943—48 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Вялікага тэатра ў Маскве, у 1936—43 у Ленінградскім т-ры оперы і балета. Яго інтэрпрэтацыі рус. класічных опер адметныя тонкім густам і філіграннай апрацоўкай дэталей. Сярод пастановак у Ленінградскім тэатры; «Казка пра цара Салтана» М.Рымскага-Корсакава (1937), «Кармэн» Ж.Бізэ (1938), «Іван Сусанін» М.Глінкі (1939), «Чарадзейка» П.Чайкоўскага (1941), «Емяльян Пугачоў» М.Каваля (1942), «Ноч перад Калядамі» Рымскага-Корсакава (1943); у Вялікім тэатры — «Фауст» Ш.Гуно (1924), «Валькірыя» Р.Вагнера (1925), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1927), «Іван Сусанін» (1945). Аўтар кнігі «Запіскі дырыжора» (2-е выданне, 1968). Сталінская прэмія (1941, 1942, 1943).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 Пазовский Арий Моисеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазоўскі Арый Майсеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Асобы
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Пермі
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Народныя артысты СССР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты Украінскай ССР
- Дырыжоры Расіі