Арыстоцель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыстоцель
стар.-грэч.: Ἀριστοτέλης[1]
Aristotle Altemps Inv8575.jpg
Бюст Арыстоцеля. Рымская копія грэчаскага бронзавага арыгінала (пасля 330 г. да н.э.) Аўтар арыгінала — Лісіп.
Дата нараджэння 384 да н.э.[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 322 да н.э.[2][3][…]
Месца смерці
Бацька Нікамах[d][8]
Жонка Піфіяда[d]
Дзеці Нікамах[d] і Піфія[d]
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія[8]
Альма-матар
Школа/традыцыя Перыпатэтычная школа, Арыстатэлізм
Кірунак Антычная філасофія
Асноўныя інтарэсы біялогія, заалогія, фізіка, метафізіка, логіка, этыка, рыторыка, музыка, паэзія, тэатр, палітыка
Значныя ідэі
Аказалі ўплыў Парменід, Сакрат, Платон, Геракліт, Дэмакрыт
Зведалі ўплыў Практычна ўсе наступныя заходнія філосафы, хрысціянскія філосафы і папярэднікі эпохі асветніцтва
Вядомыя вучні Аляксандр Македонскі[8], Тэафраст[8][9][10], Aristoxenus[d][11], Dicaearchus[d], Eudemus of Rhodes[d][12][13], Clearchus of Soli[d], Phaenias of Eresus[d], Chamaeleon[d], Neleus of Scepsis[d], Clytus of Miletus[d][14] і Meno[d]
Commons-logo.svg Арыстоцель на Вікісховішчы

Арысто́цель (стар.-грэч.: Aristotelēs/Ἀριστοτέλης; 384 да н.э., Стагіра, Грэцыя — 322 да н.э., Халкіда на Эўбеі, Грэцыя) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік шэрагу навуковых дысцыплін, заснавальнік асобнай філасофскай плыні і фармальнай логікі. Нарадзіўся ў македонскім горадзе Стагіра на паўвостраве Халкідзікі на паўночнай перыферыі Класічнай Грэцыі. Яго бацька, Нікамах, памёр калі Арыстоцель быў дзіцём, пасля чаго яго апекуном стаў Праксен. У васямнаццаць гадоў ён уступіў у акадэмію Платона ў Афінах і заставаўся там да трыццаці сямі (347 да н.э.). Тэмы яго работ ахопліваюць мноства прадметаў — у тым ліку фізіку, біялогію, заалогію, метафізіку, логіку, этыку, эстэтыку, паэзію, тэатр, музыку, рыторыку, лінгвістыку, палітыку, такім чынам стварыўшы першую комплексную сістэму Заходняй філасофіі. Неўзабаве пасля смерці Платона Арыстоцель пакінуў Афіны і па просьбе Філіпа Македонскага ў 343 да н.э. на тры гады стаў настаўнікам Аляксандра Вялікага. Паводле энцыклапедыі «Брытаніка» «Арыстоцель быў першым сапраўдным навукоўцам у гісторыі… [і] кожны вучоны ў абавязку перад ім».

Навучанне Аляксандра Вялікага зрабіла Арыстоцеля багатым чалавекам і дало яму шмат магчымасцяў, пасля чаго ён заклаў бібліятэку ў Лікеі, пры дапамозе якой ён выдаваў многія з сотняў сваіх кніг. Арыстоцель, які пад уплывам свайго настаўніка прытрымліваўся поглядаў Платанізму, пасля смерці Платона пагрузіўся ў эмпірыстычныя даследаванні і паступова перайшоў ад Платанізму да эмпірызму. Ён верыў, што канцэпцыі і веды ўсіх людзей заснаваны на асабістым пачуццёвым досведзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Стагіры, грэчаскай калоніі ў Фракіі. Паходзіў з высакароднай сям'і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фестыда), рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Платона. Каля 20 гадоў правёў у Афінскай акадэміі, філасофскай школе Платона, спачатку вучнем, а пасля паўнапраўным членам.

Пасля смерці Платона (347 да н.э.), у 343 да н.э. македонскі кароль Філіп даверыў Арыстоцелю выхаванне свайго сына Аляксандра. Выхаванне працягвалася каля трох гадоў, пасля яго заканчэння Арыстоцель быў шчыра ўзнагароджаны царом.

У 335 да н.э. адкрыў у Афінах філасофскую школу — Лікей (адсюль назва навучальнай установы ліцэй). Заняткі Арыстоцель праводзіў, гуляючы па алеях саду, таму яго вучняў сталі называць «перыпатэтыкамі» (тыя, што прагульваюцца). Падчас выкладання ў Лікеі займаўся логікай, эпістэмалогіяй, фізікай біялогіяй, паліталогіяй, этыкай, эстэтыкай.

Пасля смерці Аляксандра Македонскага ў 323 г. да н.э. Арыстоцель быў вымушаны пакінуць Афіны, бо праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сімпатыяй у афінян. Больш за тое, ён ратаваўся ад пераследу па абвінавачванні ў злачынстве супраць рэлігіі. Праз год, у 322 да н. э., ён памёр у г. Халкідзе на востраве Эўбеі.

Навуковыя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Арыстоцель лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя без формы, якая ёсць матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасць кожнай рэчы. Форма не можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага ёсць Бог. Арыстоцель сістэматызаваў і развіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — логіку, філасофію, фізіку, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.

Ім напісаны сотні кніг («Катэгорыі», «Аналітыкі», «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»), з якіх захавалася 47 твораў. Арыстоцель лічыў, што людзі пачалі філасофстваваць, каб пазбавіцца ад няведання, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б даследавала «пачаткі і прычыны». Пазней гэта навука была названа «метафізікай». Арыстоцель крытыкаваў вучэнне Платона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага свету. У аснове быцця бачыў чатыры пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу руху і мэты. Паводле яго вучэння форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком свету і найвышэйшай мэтай яго развіцця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб’ектыўна-ідэалістычны характар яго філасофіі. У касмалогіі Арыстоцель стаяў на пазіцыях геацэнтрызму (Зямля — цэнтр). Прызнаваў мэтазгоднасць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёл.

Працэс пазнання ён разумеў як рух ад адчуванняў да агульных паняццяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсць веды пра агульнае». Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадства, прыйшоў да высновы, што чалавек — «істота палітычная, …, грамадская». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Найлепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжыванне ўладай, падаўленне свабодаў грамадзян, прычыненне шкоды дабрабыту і годнасці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадства і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды».

У эстэтычных трактатах развіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасці. Вылучаў мастацтвы рухомыя (паэзія, музыка, танец) і нерухомыя (архітэктура, жывапіс, скульптура), распрацаваў канцэпцыю катарсісу. Яго вучэнне моцна паўплывала на пазнейшае развіццё філасофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстоцелізму ў філасофіі і прыродазнаўстве. Арыстоцель стаў заснавальнікам фармальнай логікі, стваральнікам сілагістыкі, якія паслужылі філасофскай асновай схаластыкі.

Шматлікія працы Арыстоцеля ахопліваюць амаль усе вобласці тагачасных ведаў, якія ў ягоных працах атрымалі больш глыбокае філасофскае абгрунтаванне, былі прыведзены ў строгі, сістэматычны парадак, і яго эмпірычны базіс значна вырас. Некаторыя з гэтых твораў не былі выдадзеныя ім самім пры жыцці, а многія іншыя фальсіфікавана прыпісаныя яму пазней. Але нават некаторыя месцы тых твораў, якія бясспрэчна належаць яму, можна паставіць пад сумнеў, і ўжо старажытныя стараліся растлумачыць сабе гэтую няпоўнасць і ўрыўкавасць складанасцю лёсу рукапісаў Арыстоцеля. Паводле падання, якое захавалася ў Страбона і Плутарха, Арыстоцель завяшчаў свае сачыненні Тэафрасту, ад якога яны перайшлі да Нэлія са Скепсіса. Спадчыннікі Нэлія схавалі каштоўныя рукапісы ад прагных пергамскіх цароў ў склеп, дзе яны моцна пацярпелі ад вільгаці і цвілі. У I стагоддзі да н. э. яны былі прададзеныя за высокую цану багацею і аматару кніг Апелікону ў самым убогім стане, і ён пастараўся аднавіць пацярпелыя месцы рукапісаў сваімі ўласнымі прыпіскамі, але не заўсёды ўдала. Пасля, пры Суле, яны патрапілі ў ліку іншай здабычы ў Рым, дзе Тыраніян і Андронік Радоскі выдалі іх у іх цяперашнім выглядзе[15]..

Дэмаркацыя эмпірычнай навукі[правіць | правіць зыходнік]

Арыстоцель імкнуўся не толькі вызначыць прадмет кожнай паасобнай навукі, але і правесці між імі мяжу. Ён дасягнуў падобнай дэмаркацыі, увёўшы адрозненне паміж прыкладной матэматыкай, якая ўжываецца ў складаных навуках, і чыстай матэматыкай, якая мае дачыненне да абстрактных лікаў і лічбаў[16].

Навуковая спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Творы Арыстоцеля былі вядомыя на Русі, ў XIVXV ст. распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У Вялікім Княстве Літоўскім цікавасць беларускай грамадскай думкі да ідэй Арыстоцеля ўзрасла ў эпоху Адраджэння. Глыбока ведаў яго творы Францыск Скарына, які пісаў пра неабходнасць злучэння «Саламонавай і Арыстоцелевай мудрасці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадскай думкі ВКЛ асаблівае значэнне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстоцеля (Сымон Будны, Лаўрэнцій Зізаній, Андрэй Волан і інш.). У 1568 годзе Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля». Элементы філасофіі Арыстоцеля вывучаліся ў брацкіх школах. У XVIIXVIII ст. у навучальных установах ВКЛ вучэнне Арыстоцеля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстоцеля з новай навукай. Але ў канцы XVIII ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схаластызаванага арыстоцелізму.

Творы Арыстоцеля перакладаў арабскі філосаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстоцелізму Авероэс.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Aristotle Праверана 25 жніўня 2018.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118650130 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 Лосев А. Ф. Аристотель // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  4. 4,0 4,1 Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  5. Arithmetizations of Syllogistic à la Leibniz — 2012.
  6. OUTLINES OF GREEK AND ROMAN MEDICINE
  7. Isocrates and Aristotle on Rhetoric
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 Aristotle Праверана 25 жніўня 2018.
  9. Любкер Ф. Theophrastus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1375.
  10. Г. Надсон, Э. Р. Теофраст // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 915–917.
  11. Аристоксен // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 326.
  12. Любкер Ф. Eudemus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 500.
  13. Э. Р. Эвдем Родосский // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XL. — С. 127.
  14. Clytus Milesius 4./3. Jh. v. Chr — 1987. Праверана 13 студзеня 2020.
  15. Алымова Е. В. Предисловие переводчика // Аристотель. Протрептик. О чувственном восприятии. О памяти. / Пер. Е. В. Алымовой. СПб.: Издательство СПбГУ, 2004. 184 стр.
  16. Лоўдзі Д. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі: Пер. з англ. Мн., 1995. С.23

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арыстоцель // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 138. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]