Арыстоцель Ф’ёраванці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арыстоцель Фіяраванці)
Арыстоцель Ф’ёраванці
Дата нараджэння каля 1420[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1486[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Fioravante Fioravanti[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (італ.: Ridolfo Aristotele Fioravanti; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў.

Успенскі сабор у маскоўскім Крамлі

У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485).

Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]