Арыфметычна-лагічная адзінка
Выгляд

Арыфметычна-лагічная адзінка (англ.: arithmetic logic unit, ALU) — асноўны блок цэнтральнага працэсара, здольны выконваць арыфметычныя, а таксама лагічныя аперацыі з двума ці адным аргументамі.
Тыповая арыфметычна-лагічная адзінка мае два ўваходы для пары аргументаў і адно выйсце для выніку. Выконвае такія аперацыі, як:
- лагічныя аперацыі AND, OR, NOT, XOR,
- складанне,
- бітавае перасоўванне на адзін ці некалькі бітаў,
- часта адыманне, негацыя, складанне з пераносам, дадаванне ці адыманне адзінкі,
- досыць часта множанне і часам дзяленне
Класічныя працэсары маюць адну арыфметычна-лагічную адзінку. Працэсары з суперскалярнай архітэктурай маюць некалькі ALU і могуць выкарыстоўваць іх адначасова для выканання паслядоўных інструкцый.