Арыэль (прэмія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыэль
Тып група ўзнагарод[d]
Заснавальнік Мексіканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d]
Заснаванне 1947
Краіна
Сайт premioariel.com.mx

«Арыэль» (ісп.: Premio Ariel) — нацыянальная кінапрэмія Мексікі, якая прысуджаецца штогод з 1947 года Мексіканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] (ісп.: Academia Mexicana de Artes y Ciencias Cinematográficas, AMACC). Узнагарода ўяўляе сабой фігурку мужчыны, якую распрацаваў скульптар Ігнасіа Асунсола[en]. Прэмія названа па загалоўку знакамітай кнігі эсэ пра лацінаамерыканскага чалавека за аўтарствам уругвайскага пісьменніка Хасэ Энрыке Радо[en]. Лічыцца самай прэстыжнай узнагародай у мексіканскім кіно[en].

Акадэмія прысуджае «Сярэбраны Арыэль» у 25 катэгорыях і «Залаты Арыэль» за найлепшы фільм. Акрамя таго, «Залаты Арыэль» прысуджаецца асобам і ўстановам у знак прызнання іх кар’ерных дасягненняў.

Зноскі