Арыябарзан (военачальнік)
Арыябарзан | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
368 да н.э. |
Смерць |
330 да н.э. |
Дзейнасць | службовая асоба, ваенны камандзір |
Вядомы як | дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі |
Бітвы | |
![]() |
Арыябарзан (стар.-перс.: Ariyabrdna; каля 368 да н.э. — 330 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. З роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын сатрапа Фрыгіі Артабаза II.
У 335 да н.э. прызначаны Дарыем III сатрапам Персіі (цяпер Фарс). Да гэтага дадзеная сатрапаія не існавала. У 331 да н.э. камандаваў часткай персідскага войска ў бітве з войскам Аляксандра Македонскага пры Гаўгамелах. Пасля паразы ў бітве Дарый III рушыў на ўсход, а Арыябарзан быў пакінуты ахоўваць падыходы да сталіцы імперыі — Персепаля. Здолеў 30 дзён абараняць праход у цясніне Персідскія вароты, але персы былі разбіты македонцамі. Арыябарзан загінуў ці ў бітве ці падчас адыходу. Паводле легенды, персам здрадзіў кіраўнік мясцовага племя, які паказаў таемныя праходы ў тыл абаронцаў.