Арыян Аскарыд
| Арыян Аскарыд | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1954[1] (71 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Robert Guédiguian[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0038449 |
Арыян Аскарыд (фр.: Ariane Ascaride; нар. 10 кастрычніка 1954, Марсель) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, уладальніца прэміі «Сезар» і яшчэ дзвюх іншых кінаўзнагарод.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 10 кастрычніка 1954 года ў Марселі. Вывучала сацыялогію ва ўніверсітэце горада Экс-ан-Праванс, там стала членам Нацыянальнага саюза французскіх студэнтаў і пазнаёмілася з будучым мужам — рэжысёрам, акцёрам, прадзюсарам і сцэнарыстам Раберам Гедыгянам; з 1980 здымаецца ва ўсіх яго фільмах. Да 1979 года навучалася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Антуана Вітэза і Марселя Блюваля.
Брат — П’ер Аскарыд, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і адзін з вынаходнікаў хатняга кінатэатра.
У кіно пачала здымацца ва ўзросце 22 гадоў, у 2006 годзе адзіны раз выступіла як сцэнарыст («Падарожжа ў Арменію»), у 2010 — як рэжысёр (адзін эпізод серыяла «Гісторыі жыццяў»).
Член пацыфісцкай арганізацыі «Coordination pour l’education à la non-violence et à la paix».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ariane Ascaride // Babelio — 2007.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142261033 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ http://collectif5050.com/les-signataires