Арыярат III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыярат III
AriarathesIII.jpg
 
Нараджэнне: III стагоддзе да н.э.
Смерць: мерк. III стагоддзе да н.э.
Бацька: Арыярамн[d]
Жонка: Stratonice of Cappadocia[d]
Дзеці: Арыярат IV

Арыярат III (стар.-грэч.: Ἀριαράθης, Ariaráthēs) (3 ст. да н.э.) — кіраўнік Кападокіі, сын Арыярамна, унук Арыярата II. Сябраваў з Антыёхам II. Вядомыя выявы на манетах[1].

Быў жанаты на Стратаніцы, дачкі Антыёха II, кіраўніка Сірыі, і яго жонкі Лаадыкі. Фактычна ўзыйшоў на прастол яшчэ пры жыцці свайго бацькі, каля 250 года да н.э. першым з кіраўнікоў Кападокіі прыняў тытул басілеуса. Вядома, што ён выступаў на баку Антыёха Гіеракса ў вайне супраць Селеўка II Калініка. Арыярат III таксама пашырыў сваю дзяржаву, далучыўшы да Кападокіі Катаонію. Быў бацькам Арыярата IV.

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)