Арэналь (возера)
Выгляд
Арэналь | |
---|---|
Lago Arenal | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 600 м |
Даўжыня | 30 км |
Шырыня | 5 км |
Плошча | 80 км² |
Найбольшая глыбіня | 55 м |
Басейн | |
Выцякаюць | рака Арэналь |
Размяшчэнне | |
Краіна | Коста-Рыка |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэналь (ісп.: Lago Arenal) — самае вялікае возера Коста-Рыкі. Размешчана прыблізна ў 90 км на паўночны захад ад сталіцы краіны — горада Сан-Хасэ, на мяжы правінцый Гуанакастэ і Алахуэла. Вышыня над узроўнем мора — 600 м. Ля ўсходняга берага знаходзіцца вулкан Арэналь. Выцякае рака Арэналь, якая належыць да басейна Карыбскага мора.
Плошча возера павялічылася ў 3 разы пасля будаўніцтва дамбы ГЭС у 1979 годзе і складае 80 км². Даўжыня возера — 30 км, шырыня — 5 км. Сярэдняя глыбіня — 30—60 м. Падчас запаўнення вадасховішча было затоплена некалькі невялікіх гарадоў. ГЭС вырабляе 70 % электраэнергіі ў Коста-Рыцы. Возера Арэналь забяспечвае вадой рэгіён і правінцыю Гуанакастэ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэналь (возера)
- Апісанне возера (англ.)