Арэнатакія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арэнатакія ці арэнатокны партэнагенез (ад стар.-грэч.: arrhen — «мужчынскі») + грэч."tokos" — нашчадства) — спосаб нявіннага размнажэння насякомых, пры якім з неаплодненых яек шляхам партэнагенезу развіваюцца выключна самцы.

Гэтая з'ява сустракаецца ў  пчол, некаторых вос (Vespidae) і пілільшчыкаў (Tenthredinidae). Найбольш падрабязна арэнатакія даследавана на прыкладзе меданоснай пчалы (Apis mellifera).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон. 1890—1907.
  • Толковый словарь иностранных слов Л. П. Крысина.- М: Русский язык, 1998.