Арэометр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэометр (цукрометр)

Арэометр — прылада для вымярэння шчыльнасці вадкасцяў і цвёрдых целаў. Прынцып работы арэометра заснаваны на законе Архімеда. Бываюць шкляныя (найбольш пашыраныя) і металічныя (для вымярэння шчыльнасці вадкасці пры высокіх тэмпературах). Паводле прызначэння адрозніваюць дэнсіметры і арэометры для вымярэння канцэнтрацыі раствораў (лактадэнсіметры, спіртамеры, цукрамеры). Шчыльнасць цвёрдых целаў вымяраюць арэометрамі пастаяннага аб'ёму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]