Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асаблі́ва ахо́ўныя прыро́дныя тэрыто́рыі і аб'е́кты - тэрыторыі, акваторыі і аб'екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.

Тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыі ўтвараюцца з мэтай захавання своеасаблівых эталонаў прыроды, забеспячэння экалагічнай раўнавагі і падтрымкі асяроддзя, прыдатнага для чалавека, жывёл і раслін, вывучэння натуральных і антрапагенных працэсаў у біясферы і кантролю за іх зменамі, аховы прыродных рэсурсаў, каштоўных натуральных і штучных прыродных комплексаў, аб’ектаў і з’яў, генафонду расліннага і жывёльнага свету і інш. Маюць экалагічнае, рэсурса- і аб'ектаахоўнае, навуковае, асветнае, выхаваўчае, культурнае, эстэтычнае, рэкрэацыйнае або гістарычнае (у асобных выпадках) і іншыя значэнне. Да іх адносяцца тэрыторыі запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, некаторых помнікаў прыроды. У сусветнай практыцы асноўнай формай з'яўляюцца нацыянальныя і прыродныя паркі, запаведнікі (рэзерваты).

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Да аб'ектаў належаць некаторыя помнікі прыроды: асобныя рэдкія і векавыя дрэвы і іх групы, валуны, валунна-галечныя кангламераты і іх групы, геалагічныя агаленні, унікальныя формы рэльефу, крыніцы і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]