Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Беларусі - тэрыторыі, акваторыі і аб'екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання[1].

На Беларусі гэтыя тэрыторыі і аб’екты маюць міжнароднае, рэспубліканскае або мясцовае значэнне. У адпаведнасці з «Законам Рэспублікі Беларусь аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» (1994) ім надаецца статус дзяржаўных. Кіраванне ў галіне арганізацыі, выкарыстання і аховы гэтых тэрыторый і аб’ектаў ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, выканкамамі мясцовыя Саветаў дэпутатаў, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органамі на месцах; кантроль — мясцовымі Саветамі дэпутатаў, органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і інш[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі станам на 1995 год існавала 79 такіх тэрыторый, у т.л. Бярэзінскі біясферны запаведнік, Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, нацыянальныя паркі Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, 76 заказнікаў і 187 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння. Агульная плошча ААПТ склада 794,2 тыс. га (3,8% ад агульнай плошчы краіны)[1].

У наш час у Беларусі функцыянуе 1 запаведнік (Бярэзінскі біясферны запаведнік), 4 нацыянальныя паркі (Белавежская пушча, Прыпяцкі, Браслаўскія азёры і Нарачанскі), 433 заказнікі і 861 помнік прыроды. У 2008 г. агульная плошча ААПТ склала 1577,8 тыс.га (7,6% ад агульнай плошчы краіны)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб'екты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  2. Особо охраняемые природные территории

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]