Асабняк купчыхі Кацнельсон (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асабняк
Асабняк Кацнельсон
53°08′21,21″ пн. ш. 29°13′18,10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Архітэктурны стыль мадэрн
Дата пабудовы 1912 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000057шыфр 513Г000057
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабняк Кацнельсон — будынак у Бабруйску па вуліцы вул. Інтэрнацыянальнай (былая вул. Прысутная), 25, створаны ў стылі мадэрн[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шыльды на будынку

Пабудаваны ў 1912 годзе, спачатку належаў купчысе Канцельсон. Гаспадыня асабняка, купчыха 1-й гільдыі Пая-Брайна Кацнельсон, займалася гандлем лесам. У 1901 годзе абарот яе фірмы склаў два мільёны рублёў у год, а імя Кацнельсон было добра вядома за межамі Расійскай імперыі, у прыватнасці, на англійскім рынку. Яе сын, Нісан Іосіфавіч Кацэнельсон  (руск.), па спецыяльнасці фізік-эксперыментатар, быў грамадскім дзеячам і дэпутатам Дзяржаўнай думы I склікання  (руск.) ад Курляндскай губерні.

З лістапада 1918 года ў будынку дзейнічаў павятовы рэвалюцыйны камітэт, у гонар чаго ў 1958 г. на будынку была адкрытая памятная дошка[1].

Сёння ў сценах асабняка працуе гарадская бібліятэка, унутраная планіроўка нядрэнна захавалася[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Задні фасад

Будынак з'яўляецца тыповым прыкладам «апартаментаў» заможных месцічаў[1]. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Будынак аднапавярховы, драўляны, Г-падобны ў плане, завершаны двухсхільным дахам. Галоўны фасад дэкараваны двума двухпавярховымі вежамі з шатрамі. У цэнтры вылучаецца круглая мансарда з выхадам на балкон. Планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем розных па памеры памяшканняў[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]