Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 22
Славутасць | |
Асабняк па вуліцы Міцкевіча, 22 | |
---|---|
![]() | |
52°05′50″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Брэст |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Асабняк — будынак у Брэсце, размешчаны на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Камсамольскай, 22/20. Пабудаваны ў 1-й палове XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Мае аналагічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю з асабняком па вуліцы Міцкевіча, 28, разам з якім вызначае фронт забудовы вул. Міцкевіча.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтральная частка — двухпавярховая з двухсхільным дахам, 2 бакавыя — аднапавярховыя з вальмавымі дахамі. Галоўны (паўднёвы) фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з драўляным трохвугольным франтонам над уваходам. На 2-м паверсе на ўсю шырыню порціка балкон з драўлянай балюстрадай. Дваровы фасад аформлены 4 паўкалонамі, якія адпавядаюць кампазіцыі порціка галоўнага фасада. Вонкавы дэкор: руставаны цокаль, прафіляваны карніз і сандрыкі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У цэнтры 1-га паверха быў вестыбюль, да якога прылягалі жылыя памяшканні, на 2-м — парадная зала і пакоі (унутраная планіроўка часткова зменена). Будынак мае цокальны паверх.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх