Перайсці да зместу

Асава (Воранаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Асава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213866051
Асава (Беларусь)
Асава
Асава
Асава (Гродзенская вобласць)
Асава
Асава

Асава́[1] (трансліт.: Asava, руск.: Осова) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Воранава, на рацэ Асоўка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы БастуныРадунь.

Планіроўка ў адну вуліцу, плаўна выцягнутую з захаду на ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

У 1524 годзе згадваецца як фальварак гаспадарскага баярына Л. Петрашкевіча, уласнасць канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда. У 1536 годзе ўладанне баяраў Дамейкавічаў, потым Давойнаў. У 1567 годзе маёнтак у Лідскім павеце ВКЛ, уладанне берасцейскага кашталяна Яна Гайкі, які выстаўляў у войска 30 коней.

У XVII ст. маёнтак, шляхецкая ўласнасць. Касцёл у гонар Святога Юрыя быў заснаваны тут у 1666 годзе па фундацыі Казіміра Францкевіча, тагачаснага ўладальніка Асавы, і яго жонкі Аляксандры. Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1732 годзе на сродкі князя Юрыя Радзівіла.

Касцёл у вёсцы Асава быў цэнтрам Гародзенскай парафіі ў XVIII ст. Ад касцёла, у кірунку на поўнач, полем праз грэблю і масток, зварочвала налева і вяла далей прамая дарога на Радунь, направа — праз адкрытае поле ішла дарога праз Гародна да Эйшышак. Дарога партыкулярная вяла праз Падваранцы да Германішак. Праз масток, міма млына і праз вёску Біланцы ішла дарога на Жырмуны[2].

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. У 1940—1963 гадах цэнтр Асаўскога сельсавета.

ГодКолькасць
1999 83
2009 45

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net