Асавецкі сельсавет (Драгічынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асавецкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Восаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 689
Код аўтам. нумароў 1

Асаве́цкі сельсавет (руск.: Осовецкий сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Восаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]