Асавецкі сельсавет (Мазырскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асавецкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Асавец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 055
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Асаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Асавец.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Восаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў Слабадскім раёне, з 4 жніўня 1927 года — у Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінніцкага сельсавета[1]. 25 снежня 1962 года сельсавет за выключэннем населеных пунктаў Вялаўск, Шастовічы і Шастовіцкі перададзены ў склад Мазырскага раёна[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1055 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.