Асака (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Асака
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222845
Аўтамабільны код
5
Асака на карце Беларусі ±
Асака (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Асака (Пухавіцкі раён)
Асака (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Асака (Пухавіцкі раён)

Асака́[1] (трансліт.: Asaka, руск.: Осока) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 44 км на захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы. На рацэ Асачанка (Асака, прыток Пцічы).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад ракі Асачанкі, альбо наўпрост ад назвы расліны асака.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе ўласнасць А. Агінскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, ёсць царква, карчма, вадзяны млын, шляхецкая ўласнасць. У часе прыгоннага права належала да дамена Цеплень, уласнасць Уніхоўскіх[2]. У 1887 годзе адкрытая школа граматы (навучаліся 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка).

У 1889 годзе сяло Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1922 годзе адкрытая школа 1-й ступені, было 45 вучняў. У 1930-я гады настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы быў паэт і перакладчык Уладзімір Хадыка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 — 38 двароў, 326 жыхароў
  • 1999 — 51 жыхароў
  • 2002 — 34 двары, 48 жыхароў
  • 2010 — 12 жыхароў
  • 2012 — 7 гаспадарак, 10 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Зарэчная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[3]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A., 1886, с. 648
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]