Шэра-зялёная расліна вышынёй 60—150 см. Сцяблы з чырванавата-бурымі похвамі. Лісце шырокалінейнае, пляскатае, па краі груба- і вострашурпатае. Колас з 3—6 тычынкавых і 5—6 песцікавых каласкоў. Прыкветны ліст перавышае суквецце. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, вострыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі тупатрохгранныя, цёмна-шэрыя, з жылкамі.
Расце па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, у поймах рэк, іншы раз дамінуе ў раслінных згуртаваннях. На Беларусі трапляецца часта, асабліва на Палессі ў басейне Прыпяці. Цвіце ў маі — чэрвені.
Кармавая расліна (у маладым стане). Выкарыстоўваецца на пляценне.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць паставіць пад сумненне і выдаліць. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.
В. М. Іванкіна.Асака//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.